Уайт-Рывер (прыток Місуры)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Уайт-Рывер (англ.: White River) — рака ў штатах Небраска і Паўднёвая Дакота, ЗША. Прыток ракі Місуры. 933 км у даўжыню; плошча басейна — каля 26 000 км².

Назва ракі («Белая рака») паходзіць ад колеру вады. Характэрны бялёса-шэры колер ёй надаюць пясок, гліна і вулканічны попел. Працякае праз слаба заселеныя мясцовасці сярод пагоркаў, плато і пустак. Бярэ пачатак на паўночным захадзе штата Небраска, на поўнач ад вёскі Харысан, на вышыні 1482 м над узроўнем мора. Цячэ пераважна ва ўсходнім і паўночна-ўсходнім напрамках. Упадае ў раку Місуры прыкладна за 24 км на паўднёвы захад ад горада Чамберлейн.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.