Убсу-Нур
Выгляд
| Убсу-Нур | |
|---|---|
| манг.: Увс нуур | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 753 м |
| Даўжыня | 85 км |
| Шырыня | 80 км |
| Плошча | 3350 км² |
| Аб’ём | 35,7 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 20 м |
| Сярэдняя глыбіня | 10,1 м |
| Гідралогія | |
| Тып мінералізацыі | салёнае |
| Салёнасць | 18,5—19,7 ‰ |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 700 000 км² |
| Упадаюць | Тэс-Хем, Нарыйн-Гол, Хурмасын-Гол, Хархіра-Гол, Борша-Гол, Таргалыг |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Ідэнтыфікатары | |
| ДВР | 17010320011199000000010 |
У́бсу-Нур (манг.: Увс нуур), раней Убса — бяссцёкавае салёнае возера ў Манголіі і Расіі (Рэспубліка Тува, у якой знаходзіцца невялікі паўночны фрагмент ўзбярэжжа і акваторыі возера), самае вялікае па плошчы на тэрыторыі Манголіі і самае вядомае з Катлавіны Вялікіх азёр. З 2003 года яно з’яўляецца складовай часткай аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Убсунурскага басейна.
Плошча паверхні 3350 км². Даўжыня 84 км, найбольшая шырыня 79[1] км. Найбольшая глыбіня 20[1] м, сярэдняя — 6[1] м. Аб’ём вады ў возеры 35,7 км³. Плошча вадазбору 70 100 тыс. км². Берагі ракі нізкія, пустынныя.
У возера ўпадаюць рэкі Тэс-Хем, Нарыйн-Гол, Хурмасын-Гол, Хархіра-Гол і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — С. 156.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 442. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гречушникова М. Г. Убсу-Нур // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- Убсу-Нур (озеро) // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Убсу-Нур
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 769 рус. • англ. • фр. |
