Увадзь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Увадзь (руск.: У́водь) — рака ў Іванаўскай і Уладзімірскай абласцях; левы прыток Клязьмы.

Даўжыня ракі — 185 км, плошча вадазборнага басейна — 3770 км², сярэдні расход за 30 кіламетраў ад вусця — 19 м/с. Буйныя прытокі — Урож, Талка (левыя); Востра, Ухтохма, Вязьма, Тальша, Нарамша (правыя).

На рацэ гарады Іванава і Кохма.