Уваскрэсенне Лазара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мазаіка 6 ст. на царкве ў Равене, Італія

Уваскрэсенне Лазара — Евангельская падзея, адзін з цудаў Ісуса Хрыста, у якім Ісус вяртае Лазара да жыцця праз чатыры дні пасля яго пахавання.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя запісана толькі ў Евангеллі ад Яна (Ян. 11:1-46).

Ісусу паведамілі, што Лазар хворы, і што дзве яго сястры чакаюць Яго дапамогі. Аднак Ісус сказаў Сваім вучням, што гэтая хвароба не да смерці, але да славы Божай. Пасля гэтага Хрыстос на працягу яшчэ двух дзён заставаўся на ранейшым месцы, а потым сказаў, што вяртаецца ў Іудзею. На гэта яго вучні сказалі, што іўдзеі хочуць забіць Яго. Аднак Ісус сказаў, што Лазар заснуў, але Ён ідзе разбудзіць Яго. Вучні палічылі, што Ён кажа пра звычайны сон, а Хрыстос меў на увазе, што Лазар ужо памёр.

Пасля прыбыцця ў Віфанію высветлілася, што Лазар быў на працягу чатырох дзён мёртвы і ўжо пахаваны. Сястра Лазара Марфа сказала Ісусу, калі Ён быў тут, то яе брат бы не памёр. Ісус яе запэўніў, што яе брат ўваскрэсне і заяўляе: «Я — уваскрэсенне і жыццё; хто верыць у Мяне, калі і памрэ, — ажыве». На гэта Марфа заўляе, што верыць, што яе брат уваскрэсне ў канцы часу, падчас Уваскэсення. Пасля гэтага Ён накіроўваецца да труны, і ўбачыўшы смуткуючых людзей, засмуціўся духам, ўзрушыўся заплакаў. Ён просіць адняць камень ад пячоры, на што Яму паведамляюць, што прайшло ужо чатыры дні і ўжо смярдзіць. Узняўшы вочы ў малітве, Ён усклікнуў моцным голасам: «Лазар! выходзь», пасля чаго выйшаў памерлы, яго рукі, ногі і цела былі абгорнутыя палоскамі тканіны. А Ісус сказаў ім: «Вазьміце развяжыце яго, хай ідзе.»

Цуд уваскрашэння Лазара, з'яўляецца кульмінацыяй цудоўнай дзейнасці ў Евангеллі ад Яна. Гэта тлумачыць, чаму натоўп шукаў Ісуса ў Вербніцую нядзелю, а таксама чаму Кайяфа і сінедрыён планавалі забіць Ісуса. У гэтым урыўку таксама паказваецца погляд на смерць як на сон, калі памерлы як бы засыпае да Другога Прышэсця.