Уваскрэсенне дачкі Іяіра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уваскрэсенне дачкі Іяіра пэнзля Іллі Рэпіна, Рускі музей

Уваскрэсенне дачкі Іяіра — падзея новазапаветняга апавядання, адно з цудаў Ісуса Хрыста, запісаная ў Евангеллях паводле Марка 5:21-43, Мацвея 9:18-26, Лукі 8:40-56.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя адбываецца адразу ж за выгнанне нячыстай сілы ў краіне Гадарынскай. Іяір, старшыня сінагогі, просіць Ісуса вылечыць яго паміраючую дачку. Згодна Евангеллям, Ісус адразу атпраўляецца да дому Іяіра. Аднак шлях да дому Іяіра аказваецца працяглым, на шляху да дома Іяіра Ісус вылечвае жанчыну, якая 12 гадоў пакутвала на крывацячэнне. Пасля гэтага Іяіру паведамляюць, што яго дачка ўжо памерла, і што не трэба турбаваць Настаўніка. Пачуўшы гэта, Хрыстос кажа Іяіру, каб той верыў.

Прыйшоўшы да дома Іяіра, натоўп сустракае там перапалох, дзяўчыну гатовяць да пахавання, вакол яе галосяць прафесійныя плакальшчыцы. На словы суцяшэння Ісуса, прысутныя адказваюць смехам. Узяўшы з сабой трох самых блізкіх вучняў: Пятра, Якава і Яна, Ісус разам з бацькай і маці ўваходзіць у пакой памерлай дзяўчыны. Узяўшы яе за руку, Ён кажа: «Дзяўчына, цябе кажу, устань». У Марка прыводзіцца арамейскае слова «таліфа-кумі» (грэч. ταλιθα κουμ).

Пасля гэтых словаў дзяўчына прабуджаецца да жыцця, а Хрыстос кажа, каб нікому не казалі пра гэта.

Інтэрпрэтацыі[правіць | правіць зыходнік]

Даследчыкі сцвярджаюць, што гэты эпізод паказвае, што вера, нават больш той, што была ў жанчыны з крывацячэннем, можа існаваць у здавалася б самых безнадзейных сітуацыях.

Аб'яднанае апавяданне было выкарыстана ў якасці прыкладу інтеркаляціі. Адно апавяданне ўстаўлена ў іншае, такім чынам параўноўваецца старая жанчына з 12-гадовай хваробай і 12-гадовая дзяўчынка. Такім чынам паказваецца сувязь паміж Яірам і жанчынай у тым, што абодва, як Іяір, дык і жанчына паказалі вялікую веру ў Ісуса.

Таксама сцвярджаецца, што здавалася б катастрафічная затрымка для вылячэння жанчыны на самай справе атрымалася для ўваскрэсення дачкі Іяіра. Такім чынам прадбачліва была праверана і ўмацавана вера Іяіра.