Увеа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Увеа
(Uvea, Ouvéa)
Roasted pigs.jpg
Свята на астравах Уоліс
Агульная колькасць 35500 чал.
Рэгіёны пражывання Flag of France.svg Уоліс і Футуна
Flag of FLNKS.svg Новая Каледонія
Мова увеа, лааі
Рэлігія політэізм, культ продкаў, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы танганцы, самоанцы

Уве́а (саманазвы Uvea, Ouvéa ) — прадстаўнікі дзвюх палінезійскіх этнічных груп на астравах Уоліс (Уоліс і Футуна) і востраве Увеа (Новая Каледонія). Падзяляюцца на ўсходніх увеа (34000 чал.)[1], выхадцаў з астравоў Уоліс, і новакаледонскіх заходніх увеа (1500 чал.)[2].

Усходнія ўвеа[правіць | правіць зыходнік]

Археолагі выявілі, што палінезійцы прыйшлі на астравы Уоліс каля 1400 г. У 1450 гг. пасяленцы былі заваяваны танганскімі правадырамі Ту'і Тонга. Танганцы пабудавалі на поўдні каменную крэпасць і прымусілі мясцовых жыхароў выплочваць ім даніну. Да XVIII ст. увеа вызваліліся з-пад апекі, але частка танганцаў засталася на астравах і склала вышэйшы сацыяльны пласт правадыроў-алікі. У 1767 г. правадыр Манука з роду Такумасіва стварыў адзіную дзяржаву і прыняў уладарскі тытул лавелуа.

У 1837 г. французскія місіянеры паспяхова распаўсюдзілі сярод увеа каталіцызм. У 1842 г. пасля паўстання часткі тубыльцаў яны звярнуліся да Францыі з патрабаваннем абараняць астраўную дзяржаву. 5 красавіка 1887 г. лавелуа Амелія Такагахахау падпісала дагавор з Францыяй аб пратэктараце. У 1917 г. дзяржава увеа афіцыйна была далучана да Францыі. З другой паловы XX ст. назіраецца эміграцыя усходніх увеа ў Новую Каледонію ў пошуках працы і адукацыі. У нашы дні ў Новай Каледоніі жыве 24000 усходніх увеа, а ў Уоліс і Футуна — толькі 8800.

Асноўная сацыяльная адзінка — пашыраная сям'я, якая складаецца з некалькіх малых братэрскіх сем'яў, што могуць нават жыць у розных хацінах. Але менавіта пашыранай сям'і належыць зямля, яна размяркоўвае прыбыткі, у тым ліку грошы, дасланыя сваякамі з Новай Каледоніі. Фармальна, лавелуадазваляецца палігінія. Хаця ў новых умовах улада традыцыйных манархаў значна саслабла, яна працягвае захоўвацца і адыгрывае важную рытуальную ролю. У 2005 г. паміж лавелуа Тамазі Кулімаетоке II і французскімі ўладамі адбыўся канфлікт. Манарх адмовіўся выдаваць паліцыі свайго ўнука, абвінавачанага ў ненаўмысным забойстве. Пасля гэтага лавелуа фактычна быў адхілены ад кіравання, але атрымаў падтрымку многіх простых грамадзян.

Сельская гаспадарка і рыбалоўства застаюцца галоўнымі заняткамі ўвеа. Большасць паселішчаў на астравах — вёскі. Пасля II Сусветнай вайны пераважае будаўніцтва хацін з сучасных матэрыялаў. Планіроўка населеных пунктаў мае раскіданы від, бо кожная пашыраная сям'я аддае перавагу жыццю на сваім надзеле. Культурнае жыццё вяскоўцаў засяроджана пераважна вакол касцёлу. Усходнія ўвеа захавалі майстэрства будаўніцтва традыцыйных лодак.

Заходнія ўвеа[правіць | правіць зыходнік]

Заходнія ўвеа — знешнія палінезійцы, якія займаюць паўночную частку вострава Увеа каля Новай Каледоніі. Яны перасяліліся сюды з астравоў Уоліс і Самоа ў XVIII ст. і захавалі многія агульныя рысы ў мове, імёнах і назвах сем'яў. Аднак матэрыяльная культура больш нагадвае суседнюю меланезійскую. Адметная культурная традыцыя - вахаіхаі. Яна ўяўляе сабою жаночы танец, які суправаджаецца спеўнымі кароткімі пераказамі міфічных і эпічных паданняў. Заходнія ўвеа прымаюць актыўны удзел у барацьбе канакаў Новай Каледоніі за свае правы і незалежнасць.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]