Увядзенская царква (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Увядзенская царква
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне

Віцебская Увядзенская царква. Існавала ў XVII ст. на тэрыторыі Узгорскага замка, знаходзілася за ратушай на старажытных могілках. У будынку адлюстраваны традыцыі Віцебскай школы дойлідства. Драўляны храм складаўся з 3 аб’ёмаў: двух’яруснага цэнтральнага чацверыковага, завершанага чатырохсхільным дахам, гранёнай апсіды з шатровым дахам, чацверыковай званіцы, завершанай ізбіцай і шатровым дахам з купалам (фланкіравала галоўны фасад з паўночнага захаду і мела самастойны ўваход). Усе дахі ўвянчаны купальнымі галоўкамі на светлавых барабанах. Выява царквы змешчана на «Чарцяжы места Віцебска 1664 года». Разабрана каля 1775 г. ў сувязі з перапланіроўкай Ратушнай плошчы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Страчаная спадчына: Увядзенская царква // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с.: іл. — С. 621.