З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Увярэ́днік[3] (Pediculáris) — род кветкавых раслін сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце пёрыста-рассечанае або пёрыста-раздельнае, чаргаванае або ў кальчаках. Кветкі ружова-фіялетавыя, пурпуровыя, жоўтыя, белыя, у верхавінкавых коласападобных або мяцёлкападобных суквеццях. Плод — каробачка.
Налічвае каля 600 відаў, пашыраных у Паўночным паўшар’і (пераважна ў Гімалаях і Кітаі, 1 від у Паўднёвай Амерыцы[4]).
Род уключае каля 600—800 відаў. Некаторыя з іх:
- Pedicularis amoena Adams ex Steven
- Pedicularis atropurpurea Nordm.
- Pedicularis caucasica M.Bieb.
- Pedicularis comosa L. — Увярэднік чубаты
- Pedicularis condensata M.Bieb.
- Pedicularis crassirostris Bunge
- Pedicularis dasystachys Schrenk
- Pedicularis dolichorhiza Schrenk
- Pedicularis elata Willd.
- Pedicularis exaltata Besser — Увярэднік высокі, ці Увярэднік рослы
- Pedicularis hirsuta L.
- Pedicularis incarnata L.
- Pedicularis kaufmannii Pinzger — Увярэднік Каўфмана
- Pedicularis lapponica L.
- Pedicularis longiflora Rudolph
- Pedicularis myriophylla Pall.
- Pedicularis nordmanniana Bunge
- Pedicularis oederi Vahl
- Pedicularis palustris L. — Увярэднік балотны, ці Прорва, ці Ваўчкі, ці Гніднік, ці Падсаднік, ці Ушывая трава, ці Вашыная трава, ці Тваражаўнік, ці Зязюліна мыла, ці Насаднік
- Pedicularis proboscidea Steven
- Pedicularis resupinata L.
- Pedicularis sceptrum-carolinum L. — Увярэднік скіпетрападобны, ці Увярэднік карлаў скіпетр
- Pedicularis sibthorpii Boiss.
- Pedicularis striata Pall.
- Pedicularis sudetica Willd.
- Pedicularis sylvatica L. — Увярэднік лясны
- Pedicularis tristis L.
- Pedicularis venusta Schangin ex Bunge
- Pedicularis verticillata L.
Расліны, здольныя да паразітызму. Некаторыя віды ядавітыя. Лекавыя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны. У народнай медыцыне і ветэрынарыі часам выкарыстоўваюцца пераважна ў якасці інсектыцыдных сродкаў.
Зноскі