Угар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мястэчка
Угар
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Угар на карце Беларусі ±
Угар (Беларусь)
Угар
Угар (Віцебская вобласць)
Угар

Угар, Угор’е, Вугор — колішняе магдэбургскае мястэчка ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Цяпер у межах вёскі Богіна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пячатка з гербам Угара

У 1787 годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Адамовіча праз возера Богінскае была пабудавана штучная дамба, якая злучыла Богіна з мястэчкам Угар[1].

29 сакавіка 1792 года кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Угару Магдэбургскае права і герб: «у срэбным полі Святы Юрай, які забівае дзідай цмока»[2]. У гэты час тут было 48 дымоў.

Месца Угара, 1930 г.

У часы паўстання Т. Касцюшкі 3 чэрвеня 1794 года каля Угара канфедэраты напалі на абоз графа Мікалая Мануцы, які ахоўвалі расійскія войскі. Па здушэнні паўстання граф надумаў ліквідаваць прывілеі местачкоўцаў, якіх на той час налічвалася каля 350. Урэшце ён спаліў Угар, а жыхароў перасяліў на другі бок возера, каля маёнтка Богіна. Усе скаргі местачкоўцаў выявіліся марнымі ва ўмовах крызісу дзяржавы і безуладдзя[3].

Зноскі

  1. Вандруем разам у Богіна
  2. Геральдыка беларускіх местаў 1998, с. 245.
  3. Памяць. Браслаўскі раён 1998.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]