Уд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уд
выява
Класіфікацыя  · Хардафон
 · шчыпковы струнны інструмент
Дыяпазон
Роднасныя інструменты лютня, гітара, укулеле
Лагатып Вікісховішча Уд на вікісховішчы

Уд (араб. عود‎‎, ад араб. العود‎‎‎ «тонкае дрэва») — шчыпковы струнны музычны інструмент, правобраз еўрапейскай лютні. Шырока распаўсюджаны ў краінах Блізкага Усходу, Закаўказзя, Паўночнай Афрыкі, Цэнтральнай, Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, у некаторых краінах Паўднёвай Еўропы.

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Уд складаецца з двух асноўных элементаў — корпуса, які нагадвае палову грушы, і доўгага грыфа, увянчанага галоўкай. У залежнасці ад традыцыі той ці іншай краіны выкарыстоўваецца ад двух да сямі струн. У нашы дні прынята адрозніваць арабскую (егіпецкую, іракскую, сірыйскую) і турэцкую форму уда. Арабскі уд большы па памерах, чым турэцкі, мае глыбокі гук.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Уд — старажытны музычны інструмент. Дакладнае месца яго вынаходніцтва невядома. Сцвярджаюць, што ён выкарыстоўваўся ўжо ў Старажытным Егіпце і Месапатаміі або быў прынесены ў краіны Блізкага Усходу цюркскімі народамі. Аднак яго шырокае распаўсюджванне пачалося толькі ў перыяд позняга сярэднявечча.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]