Удар БПЛА па Старабельску (2026)

Ноччу 22 мая 2026 года ўкраінскія войскі нанеслі па Старабельску ў падкантрольнай Расіяй Луганскай вобласці Украіны ўдар беспілотнікамі. У прыватнасці, дроны атакавалі будынак вучэбнага корпуса[1] і інтэрнат каледжа, што прывяло да гібелі людзей.
Абставіны
[правіць | правіць зыходнік]Па інтэрнаце каледжа, размешчаным у Старабельску, ударылі дроны, якія разбурылі будынак. У выніку, па сцвярджэнні расійскіх уладаў, загінуў 21 чалавек і яшчэ 42 было паранена[2][3][4].
Расійскія ўлады сцвярджалі, што ў інтэрнаце на момант удару знаходзіліся 86 падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў[5][6]. У апублікаваным спісе загінулых — 18 дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў і трое юнакоў ва ўзросце ад 20 гадоў да 21 года[7].
Генштаб УСУ заявіў, што ўкраінскія войскі наносілі ўдары толькі па ваенных аб’ектах: складах боепрыпасаў, сродках СПА, пунктах кіравання і штабу атрада БПЛА «Рубікон» у Старабельску[7][8].
Руслан Левіеў з расследавальнай групы Conflict Intelligence Team адзначыў, што згодна з апублікаванай інфармацыяй (некралогі загінулых, фота і відэа з месца падзей) можна сцвярджаць, што ўдар быў нанесены па будынку педагагічнага каледжа, якіх-небудзь прыкмет ваеннага аб’екта (напрыклад, штаба «Рубікона») няма, а загінулыя і пацярпелыя з’яўляліся студэнтамі каледжа[9][10]. Гібель студэнтаў у інтэрнаце пацвярджаецца і рэпартажам расійскага выдання «Коммерсантъ»[11].
Выданне The Insider адзначыла, што па адным і тым жа адрасе размешчаны дзве розныя навучальныя ўстановы з асобнымі будынкамі, але без пазначэння нумароў карпусоў — педагагічны і прафесійны каледжы, — і абодва былі разбураныя[12]. Выданне «Meduza» паказала на тое, што журналістаў, якіх расийскія ўлады прывезлі да месца ўдару, дапусцілі толькі да будынка педагагічнага каледжа[11]. Усе загінулыя з апублікаванага спісу былі студэнтамі педагагічнага каледжа, аднак пра загінулых у прафесійным каледжы не заяўлялася, нягледзячы на тое, што ён таксама меў інтэрнат. Ва ўкраінскіх сацсетках распаўсюджвалася версія, што студэнты былі пераведзеныя на дыстанцыйнае навучанне, а ў будынку былі размешчаныя вайскоўцы. Расклад заняткаў на сайце прафесійнага каледжа быў пусты па меншай меры з лістапада 2025 года, а ў раздзеле «Дыстанцыйнае навучанне» размешчаны спасылкі на Zoom, аднак старонка прафесійнага каледжа у «Вконтакте» сведчыць аб працяглых афлайн-занятках[12].
Інстытут вывучэння вайны паказаў на тое, што Расея не дала неабвержных довадаў таго, што ўдар па Старабельску быў нанесены па выключна грамадзянскім аб’екце пры тым, што раней расійскія войскі ўжо практыкавалі размяшчэнне вайсковых аб’ектаў у грамадзянскіх пабудовах[13].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што побач з месцам удару ніякіх ваенных аб’ектаў няма, у сувязі з чым удар не можа быць звязаны з працай расійскага СПА і РЭБ, і даручыў Міністэрству абароны РФ прадставіць свае прапановы як адказаць на гэтую атаку[14][15][16].
25 чэрвеня МЗС РФ заявіў, што ўдар УСУ па Старабельску «перапоўніў чашу цярпення», і УС РФ «прыступаюць да паслядоўнага нанясення сістэмных удараў» па прадпрыемствах украінскага ВПК у Кіеве, па цэнтрах прыняцця рашэнняў і камандных пунктах. МЗС РФ заклікаў замежных грамадзян, уключаючы персанал дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый як мага хутчэй пакінуць горад, а жыхароў украінскай сталіцы — не набліжацца да аб’ектаў ваеннай і адміністрацыйнай інфраструктуры[17].
24 і 25 мая 2026 года былі аб’яўлены днямі жалобы ў Луганскай вобласці[7].
Расія склікала экстранную нараду Савета Бяспекі ААН[18], на якой сталы прадстаўнік РФ Васіль Нябензя заклікаў краіны Захаду асудзіць удар. Прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Даніі і Латвіі заявілі, што звесткі пра ўдар па Старабельску, верагодна, з’яўляюцца дэзінфармацыяй, паколькі іх нельга незалежна пацвердзіць і верыфікаваць. Сталы прадстаўнік Украіны ў ААН Андрэй Мельнік назваў выступ Нябензі «чыстым прапагандысцкім шоу».
Спецпрадстаўнік ААН па пытанні аб дзецях і ўзброеных канфліктах Ванэса Фрэйзер заявіла, што ў ААН з занепакоенасцю сочаць за паведамленнямі аб удары. Яна адзначыла, што ААН не мае доступу да раёна і не можа пацвердзіць дэталі здарэння[19].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ria.ru
- ↑ МЧС: Число жертв атаки на Старобельск выросло до 21 человека (руск.). dw.com. — «Число жертв удара ВСУ по колледжу и общежитию педуниверситета в Старобельске увеличилось до 21 человека. ... Общее число пострадавших из-за атаки, совершенной 22 мая, по этим данным, достигло 63 человек (включая погибших). Под завалами больше не осталось людей, поисково-спасательная операция завершена, добавили в МЧС.» Праверана 24 мая 2026.
- ↑ Путин приказал Минобороны «представить предложения» после атаки на колледж в Старобельске, ВСУ заявили об ударе по военным целям (руск.). BBC News Русская служба (22 мая 2026). Праверана 23 мая 2026.
- ↑ Война. 1550-й день. Удар по колледжу в Старобельске. Погиб 21 человек. Путин обвинил в теракте «киевский режим» и пригрозил ответом (руск.). Meduza. Праверана 24 мая 2026.
- ↑ Ukraine: UN alarmed by reports of deadly strike on dormitory in occupied Luhansk | UN News (англ.). news.un.org (22 мая 2026). Праверана 24 мая 2026.
- ↑ Война. 1550-й день. Удар по колледжу в Старобельске. Погиб 21 человек. Путин обвинил в теракте «киевский режим» и пригрозил ответом (руск.). Meduza. Праверана 24 мая 2026.
- 1 2 3 В «ЛНР» заявили о гибели 21 человека в результате удара по общежитию в Старобельске (руск.). Русская служба The Moscow Times (24 мая 2026). Праверана 24 мая 2026.
- ↑ Lister, Tim. ‘Massive’ Russian missile barrage hits Kyiv after Putin orders retaliation for deadly Ukrainian attack (англ.). CNN (23 мая 2026). Праверана 24 мая 2026.
- ↑ Insider, The. При ударе по колледжу в Старобельске погибли 10 человек. Захарова пригласила иностранных журналистов посетить оккупированный город (руск.). The Insider (23 мая 2026). Праверана 25 мая 2026.
- ↑ «Сейчас уже практически нет сомнений, что никакого военного объекта не было»: Руслан Левиев об ударе по колледжу в Старобельске (руск.). ЭХО (24 мая 2026). Праверана 25 мая 2026.
- 1 2 Что мы знаем об ударе ВСУ по зданию колледжа в Старобельске? Чем для Украины опасен «Орешник»? И какие еще ракеты применили ВС РФ при атаке на Киев? Отдел «Разбор» отвечает на вопросы об очередном витке кровавой эскалации (руск.). Meduza. Праверана 26 мая 2026.
- 1 2 Insider, The. «Террористический удар по студенческому общежитию». Что произошло в Старобельске: версии и фейки (руск.). The Insider (25 мая 2026). Праверана 27 мая 2026.
- ↑ Sleiman, Nadia. Russian Offensive Campaign Assessment, May 25, 2026 (англ.). Institute for the Study of War (26 мая 2026). Праверана 26 мая 2026.
- ↑ Russia's Putin vows retaliation after accusing Ukraine of hitting student dormitory (англ.). www.bbc.com (23 мая 2026). Праверана 24 мая 2026.
- ↑ Lister, Tim. ‘Massive’ Russian missile barrage hits Kyiv after Putin orders retaliation for deadly Ukrainian attack (англ.). CNN (23 мая 2026). Праверана 24 мая 2026.
- ↑ Война. 1550-й день. Удар по колледжу в Старобельске. Погиб 21 человек. Путин обвинил в теракте «киевский режим» и пригрозил ответом (руск.). Meduza. Праверана 24 мая 2026.
- ↑ МИД РФ призвал иностранных граждан покинуть Киев. www.svoboda.org. Праверана 25 мая 2026.
- ↑ Россия созвала экстренное заседание СБ ООН после атаки на колледж в Старобельске (тур.). Anadolu (22 мая 2026). Праверана 25 мая 2026.
- ↑ В Совбезе ООН обсудили удар по гражданским объектам в Луганской области Украины | Новости ООН (руск.). news.un.org (22 мая 2026). Праверана 25 мая 2026.