Перайсці да зместу

Уда (прыток Селенгі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уда
бур. Yдэ, руск. Уда
У горадзе Улан-Удэ
У горадзе Улан-Удэ
Характарыстыка
Даўжыня 467 км
Басейн 34 800 км²
Расход вады 69,8 м³/с (за 5 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Віцімскае пласкагор’е
 • Каардынаты 52°33′03,23″ пн. ш. 112°11′38,40″ у. д.HGЯO
Вусце рака Селенга
 • Месцазнаходжанне Улан-Удэ
 • Каардынаты 51°49′34,32″ пн. ш. 107°34′22,79″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Байкал

Краіна
Рэгіён Бурація
Код у ДВР 16030000412116300016177
physical
Уда (прыток Селенгі)
Уда (прыток Селенгі)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уда́[1] (бур. Yдэ, руск.: Уда) — рака ў Расіі, у Забайкаллі, правы прыток Селенгі.

Даўжыня ракі — 467 км, плошча вадазбору — 34,8 тыс.км². Расход вады за 5 км ад вусця — 69,8 м³/с, найбольшы — 1240 м³ /с, найменшы — 1,29 м³/с. Выток Уды знаходзіцца на Віцімскім пласкагор'і за 45 км на ўсход ад Сасновага возера сістэмы Ераўнінскіх азёраў. Асноўны напрамак цячэння ракі — паўднёва-заходні. Працякае ў міжгорнай катлавіне па тэрыторыі Ераўнінскага, Хорынскага, Заіграеўскага раёнаў і гарадской акругі Улан-Удэ Рэспублікі Бурація. Упадае ў Селенгу ў цэнтральнай частцы горада Улан-Удэ. Жыўленне пераважна снегавое і дажджавое. У вярхоўях перамярзае на 2,5-4,5 месяцы (снежань — красавік). Замярзае ў кастрычніку — лістападзе, адкрываецца ў красавіку — пачатку мая. У басейне ракі 1274 возеры агульнай плошчай 56 км²[2].

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 443. — 538 с. — 100 000 экз.
  2. Научно-поаулярная энциклопедия «Вода России»
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 443. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)