Удзельнік:Дзяніс Тутэйшы/Тэст2

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Моцнае ўзаемадзеянне (таксама каляровае, ці моцнае ядзернае ўзаемадзеянне) — адзін з тыпаў фундаментальных узаемадзеянняў элементарных часціц (разам з гравітацыйным, электрамагнітным і слабым). Абумоўлівае ўзаемадзеянні паміж адронамі (па аналогіі з сіламі Ван-дэр-Ваальса ўзаемадзеяння паміж электрычна нейтральнымі аб'ектамі ў электрадынаміцы), у т.л. ў атамных ядрах і паміж ядрамі.

Асноўныя ўласцівасці моцнага ўзаемадзеяння апісваюцца квантавай хромадынамікай, паводле якой бясколерныя адроны складаюцца з каляровых кваркаў, а сілы ўзаемадзеяння паміж імі абумоўлены абменам глюонамі.

Моцнае ўзаемадзеянне інварыянтнае адносна прасторавага і часавага адбіццяў, зарадавага спалучэння. Пераўзыходзіць па інтэнсіўнасці электрамагнітнае ўзаемадзеянне прыкладна ў 100 разоў, яго радыус дзеяння каля 10−11 м. Элементарныя працэсы, абумоўленыя моцным узаемадзеяннем, працякаюць за час каля 10−23 с.

У моцным узаемадзеянні выконваюцца законы захавання ізатапічнага спіна, дзіўнасці і іншых квантавых лікаў, характэрных для адронаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Піон-нуклоннае ўзаемадзеянне[правіць | правіць зыходнік]

Неабходнасць увядзення паняцця моцных узаемадзеянняў узнікла ў 1930-х гг., калі стала зразумела, што ні з'ява гравітацыйнага, ні з'ява электрамагнітнага ўзаемадзеяння не могуць растлумачыць, што звязвае нуклоны ў ядрах. У 1935 годзе японскі фізік Хідэкі Юкава пабудаваў першую колькасную тэорыю ўзаемадзеяння нуклонаў, якое адбываецца праз абмен новымі часціцамі, якія цяпер вядомыя як пі-мезоны (ці піоны). Піоны былі пазней выяўленыя экперыментальна ў 1947 годзе.

У гэтай піон-нуклоннай тэорыі прыцягненне ці адштурхванне двух нуклонаў апісвалася як выпусканне піона адным нуклонам і наступнае яго паглынанне іншым нуклонам (па аналогіі з электрамагнітным узаемадзеяннем, якое апісваецца як абмен віртуальным фатонам). Гэта тэорыя паспяхова апісала цэлае кола з'яў у нуклон-нуклонных сутыкненнях і звязаных станах, а таксама ў сутыкненнях піонаў з нуклонамі. Колькасны каэфіцыент, які вызначае «эфектыўнасць» выпускання піона, аказаўся вельмі вялікім (у параўнанні з аналагічным каэфіцыентам поля электрамагнітнага ўзаемадзеяння), што і вызначае «сілу» моцнага ўзаемадзеяння.

Аднак гэта піон-нуклоннае ўзаемадзеянне фактычна аказалася аналагам сіл Ван-дэр-Ваальса адносна ўзаемадзеяння паміж кваркамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]