Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/Андрэй Чаховіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чаховіч Андрэй быў шляхціцам Свянцянскага павета, дзе ў бацькоў быў маёнтак Паўлінова. Удзельнік паўстання 1863 года.

Будучы вучнем 7 класа віленскай гімназіі, Андрэй пакінуў вучобу і вярнуўся да бацькі. Потым уцёк з дому і накіраваўся ў партызанскі атрад, які размяшчаўся ў дубніцкіх лясах. З-за хваробы некаторы час знаходзіўся ў Каўзанях у сваёй цёткі Аляксандры Скакоўскай (1800 — 19.02.1890, в Калодна Свірскага с/с)[1]. Потым перабраўся ў атрад брата Густава. 16 ліпеня 1863 года, падчас адной з сутычак, трапіў у палон. Судом быў пазбаўлены шляхецтва і накіраваны на службу ў царскае войска шэраговым.

У часопісе «Слова» за 1927 год апублікаваў «Успаміны з мінулага».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Драўніцкі Я. Крывавы 1863 год// Нашы карані. Ілюстраваны часопіс краязнаўцаў Паазер'я. Паставы: Сумежжа. — № 5, студзень-сакавік 2003 г. — С.22.