Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/symbal.by
symbal.by | |
---|---|
Размяшчэнне | Беларусь: Мінск |
symbal.by — прадпрыемства, а таксама пляцоўка, якая займаецца папулярызацыяй і пашырэннем рэчаў і з'яў, прысвечаных беларускай мове, культуры і гісторыі. Слоган брэнда: «Рэчы, якія варта мець беларусу»[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Брэнд і крама symbal.by заснаваны 12 мая 2014 годзе Паўлам Белавусам, які да гэтага разам з камандай «Арт Сядзібы» праводзіў мноства акцый, канцэртаў і кампаній, накіраваных на папулярызацыю беларускай культуры і нацыянальных сімвалаў. Фарміраванне і раскрутка брэнду пачалася з «вышымаек», бела-чырвона-белых сцягаў і сувеніраў з гербам «Пагоня»[1].
Росту папулярнасці прадукцыі з нацыянальным каларытам, які адзначаецца з пачатку 2014 года, спрыялі віруснае распаўсюджванне, падзеі ва Украіне, увага з боку СМІ, актыўная сацыяльная рэклама, попыт і адсутнасць канкурэнцыі, з'яўленне месцаў продажаў, а таксама пэўная скандальнасць[2], звязаная з фактычнай забаронай у Беларусі такіх нацыянальных сімвалаў, як бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня»:
Мы паказалі, што прадаваць сцягі і „Пагоню“ не страшна. Гэта нашая гісторыя, гэта першыя дзяржаўныя сімвалы Беларусі, пад якімі і Лукашэнка прымаў сваю першую прысягу на пасадзе прэзідэнта[1] Павел Белавус
|
У сувязі з дэнамінацыяй беларускай нацыянальнай валюты ў 2016 годзе, калі ўпершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі ў абарачэнне былі ўведзены манеты, на пляцоўцы з'явіліся скураныя манетніцы[1].
Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]
Сярод прадукцыі крамы адзенне — вышымайкі і выцімайкі, байкі, пола , шалікі, шапкі і кепкі; аксесуары — кашалькі, манетніцы, бранзалеты, фенечкі, чахлы для тэлефонаў, завушніцы, пярсцёнкі, кулоны, бабачкі, нашыўкі; сувеніры — бірулькі, значкі, магніты, налепкі, вымпелы, а таксама вокладкі на дакументы, торбы, кубкі.