Удзельнік:Gruszecki/Чарнавік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чатыры чвэрці
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Заснавана 1993
Адрас г. Мінск, вул. Б.Хмельніцкага, 8, офіс 215, 208, 220
Дырэктар Анцух Ліліяна Фёдараўна
Галоўны рэдактар Анцух Ліліяна Фёдараўна

Вэб-сайт: https://www.4-4.by/

«Чатыры чвэрці» – недзяржаўнае ўніверсальнае выдавецтва, якое ажыццяўляе выпуск літаратуры шырокага спектра розных напрамкаў і жанраў: мастацкая і дакументальная літаратура, унікальныя музычныя выданні, кнігі па гісторыі, мемуары, альбомы па мастацтве[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выдавецтва створана ў 1993 годзе. На беларускім кніжным рынку выдавецтва «Чатыры чвэрці» выдвецтва добра сабе зарэкамендавала, як папулярызатар нацыянальнай культуры, мастацтва, беларускай літаратуры, навукі і адукацыі, творчасці беларускіх пісьменнікаў. За гады дзейнасці ў выдавецтве выйшла каля 1000 найменаванняў кніг агульным тыражом каля 500 тысяч экзэмпляраў. Шмат з кніг выдавецтва сталі знакавымі ў нацыянальным кнігавыданні, унеслі ўклад у адраджэнне духоўнай беларускай культуры. Іх мастацка-графічная якасць неаднаразова былм ўганараваны вышэйшымі ўзнагародамі нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»[2].

Выдавецтва «Чатыры чвэрці» стала першым у Рэспубліцы Беларусь, каму было прысуджана званне лаўрэата ў намінацыі «За духоўнае адраджэнне»[3].

Выдавецтва супрацоўнічае з Беларускім інстытутам праблем культуры, Міністэрствам адукацыі і навукі РБ, Міністэрствам спорту і турызму РБ, Міністэрствам культуры РБ, рознымі арганізацыямі і прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь, Камісіяй па справах ЮНЕСКА РБ[4].

Напрамак дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Выдавецтва выпускае разнастайныя кшталты выданняў: літаратурна-мастацкі, духоўна-асветніцкія, навукова-папулярны, навуковы, навучальны, вытворча-практычныя, даведачныя, рэкламныя, масава-палітычныя выданні, выданні для вольнага часу. Выдавецтва «Чатыры чвэрці» з'яўляецца адзінай ў Беларусі выдавецкай структурай, якая падтрымлівае развіццё нацыянальнай музычнай культуры. Таксама калектыў ажыццяўляе працу, накіраваную на папулярызацыю мастацтва, беларускай літаратуры, творчасці беларускіх аўтараў і дзеячаў культуры. У творчых праектах выдавецтва аб'ядноўвае сілы літаратараў і мастакоў: ажыццяўляюцца шматлікія прэзентацыі, праводзяцца мастацкія выставы ў бібліятэках, школах, музеях, выставачных залах, дамах культуры Мінска і іншых рэгіёнаў[5]. Выдавецтва выдае кнігі як пад замову за грошы аўтара, гэтак і з поўным або частковым фінансаваннем выдавецтвам[6].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2014 год — дыплом I ступені ў намінацыі «Духоўнасць», за выдавецкі праект «Праваслаўныя святыя зямлі беларускай» серыі «Нашы духоўныя каштоўнасці»[2]
  • 2014 год — дыплом I ступені ў намінацыі «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны», за выдавецкі праект «Белая Русь з сярэдзіны I тысячагоддзя да сярэдзіны XIII стагоддзя» да 1150-годдзя славянскага пісьменства і 1025-годдзя Хрышчэння Русі
  • 2015 год — дыплом пераможцы ў намінацыі «Фотапогляд», за выдавецкі праект «Скарбы Беларусі»
  • 2015 год — дыплом I ступені ў намінацыі «Паліграф-АРТ», за выдавецкі праект «Дзесяць гадоў мастацтва Беларусі»
  • 2017 год — дыплом пераможцы ў намінацыі «Фотапогляд», за выдавецкі праект «Минск сквозь века» да 950-годдзя горада Мінска
  • 2017 год — дыплом пераможцы ў намінацыі «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны», за выдавецкі праект «Симфония столетий»[2]

Зноскі

  1. Четыре четверти. Oz.by. Праверана 4 красавіка 2020.
  2. 2,0 2,1 2,2 Віншуем выдавецтва “Чатыры чвэрці”. Мінінфарм Беларусі (6 снежня 2018 года). Праверана 4 красавіка 2020.
  3. Наши награды. Праверана 4 красавіка 2020.
  4. Четыре четверти. Издательство, ОДО. by.bizorg. Праверана 4 красавіка 2020.
  5. Об издательстве. Праверана 4 красавіка 2020.
  6. Леановіч Ю. Как издать свою книгу: пошаговая инструкция от главных редакторов государственного и частного издательств. Народная газета (31 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.

Катэгорыя:Выдавецтвы Беларусі