Удзельнік:Tomasz Bladyniec/Brudnopis

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Лукашэнка
Alex Lukashenko.jpeg
Аляксандр Лукашэнка ў 2010 годзе
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
з 20 ліпеня 1994
Папярэднік: Пасада заснавана
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
(паводле канстытуцыі 1994 года)
20 ліпеня 1994 — 20 ліпеня 1999
Папярэднік: Пасада заснавана
Пераемнік: Віктар Ганчар (в. а.)
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР / Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12. склікання
1990 — 10 ліпеня 1994
 
Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, БДСГА
Нараджэнне: 30 жніўня 1954
Копысь, Беларуская ССР, СССР

Алякса́ндр Рыго́равіч Лукашэ́нка (руск.: Алекса́ндр Григо́рьевич Лукаше́нко; 30 жніўня 1954 у Копысе) —

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маладосць[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 30 жніўня[1] 1954 года ў гарадскім пасёлку Копысь, у Аршанскім раёне Магілёўскай вобласці БССР[2][3][4][5] як адзінае дзіця[5] Кацярыны Трафімаўны Лукашэнкі[6], незамужняй[5] працаўніцы Аршанскага Льнакамбіната[7]. Яго бацька невядомы[5][8]. Хутка пасля нараджэння Алясандра маці перасялілася з ім бліжэй да сваёй сям'і, у вёску Александрыя недалёка ад Шклова[5] (тады Александрыя-2, цэнтр калгасу «Дняпроўскі»[6][9]), дзе працавала як даярка[7]. Аляксандр выхоўваўся ў цяжкіх матэрыяльных умовах і цярпеў пераслед з боку асяроддзя з-за адсутнасці бацькі[5]. Вучыўся ў Шклоўскай сярэдняй школе і хадзіў у музычную школу, дзе з 5 да 8 класа вывучаў гульню на баяне. У 1969 годзе пачаў палітычную актыўнасць і ўступіў у Камсамол, дзе займаўся прапагандай[6].

У 1971[6]-1975 гадах вучыўся на Гістарычным факультэце Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (МДПІ)[2][3][5], пасля заканчэння якога атрымаў спецыяльнасць настаўніка гісторыі і грамадазнаўства[4][6]. Па размеркаванні быў скіраваны на працу ў Шклоўскую сярэднюю школу №1[6] настаўнікам[10] і сакратаром камітэту Камсамолу[6], аднак папрацаваў там усяго некалькі месяцаў (паводле іншай крыніцы ў той час ён працаваў у МДПІ для Камсамола, кантралюючы якасць ежы[5]). З лістапада[5] 1975 да 1977 года[2][3][5] (паводле іншай крыніцы – да 1976[6]) праходзіў абавязковую вайсковую службу ў памежных войсках[2][3][5] КДБ[6] ў Брэсце[5]. Выконваў там задачы інструктара палітычнага аддзела па справах Камсамола[6] ў ваеннай частцы №2187 Заходняй памежнай акругі[10]. У 1977–1978 гадах працаваў як сакратар камітэта Камсамолу Магілёўскай гарадской арганізацыі па гандлю спажывецкімі прадуктамі і інструктарам Кастрычніцкага раённага выканаўчага камітэта горада Магілёва[6]. У 1978−1980 гадах быў адказным сакратаром Шклоўскай раённай арганізацыі Усесаюзнага Таварыства „Веды”[2][3]. У 1979 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Беларусі (КПБ)[6] і пачаў імкнуцца да атрымання кіраўнічай пасады ў калгасе[5][11]. У 1980-1982 гадах зноў патрапіў у войска[2][3], дзе служыў у 120-м Гвардзейскім сухапутным дывізіёне Узброеных сіл СССР у Мінску[5] як намеснік па палітычных пытаннях кіраўніка танкавай роты ў ваеннай частцы №04104 (Магілёўская вобласць)[10].

У гады 1982[2][3][5]–1983[6] выконваў задачы намесніка старшыні калгасу «Ударнік»[2][3][5] у Шклоўскім раёне[6]. У 1983–1985 гадах[6] быў намеснікам дырэктара Шклоўскага камбіната будаўнічых матэрыялаў[5][6]. У 1985 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію народнай гаспадаркі[2][3][5] і атрымаў адукацыю эканаміста аграрна-прамысловай прадукцыі[4]. У 1985[6]–1987 гадах працаваў як сакратар партыйнага камітэта калгасу імя Леніна[2][3]. З сакавіка 1987[5] да ліпеня 1994 году[4][12][6] (паводле іншай крыніцы – да 1990 года[3][5]) працаваў як дырэктар саўгасу «Гарадзец» у шклоўскім раёне[5][6]. У той час у Савецкім саюзе пачаліся палітычныя і эканамічныя рэформы ў рамках так званай «перабудовы». Алякандр Лукашэнка аднёсся да іх з энтузіязмам, асабліва да рэформ, якія ўводзілі лізінг ў калгасах, які дазваляў самастойна размяркоўваць лішкі прадукцыі[5]. Яго кіраванне саўгасам было ўспрымана як эфектыўнае, што паспрыяла яго абранню ў раённы камітэт КПБ, а таксама запрашэнню ў Маскву на канферэнцыю, якую вёў Міхаіл Гарбачоў. Лічыўся там прыкладам дырэктара, які паспяхова ўводзіў правілы лізінгу[5][6]. Аднак падчас працы на пасадзе дырэктара саўгаса адзначыўся жорсткім падыходам да працаўнікоў, выкарыстоўваў фізічны гвалт у адносінах да некаторых з іх (пацярпелі ад 8 да 12 чалавек). За збіццё трактарыста саўгаса супраць яго было распачата следства[5][13].

Паводле Аляксандра Фядуты, Аляксандр Лукашэнка ўжо ў маладосці адзначаўся высокімі амбіцыямі і імкнуўся да палітычнай кар'еры ў структурах савецкай дзяржавы, дзеля чаго хацеў далучыцца да так званай «наменклатуры», каб потым дайсці да вышэйшай пасады. Падчас вучобы выпрацаваў у сябе звычку «ангажавацца ва ўсё» і наводзіць там парадак. У перыяд СССР увайшоў у склад палітычнай наменклатуры сярэдняй ступені ў Магілёўскай вобласці[5], не належаў аднак да палітычнай эліты БССР[14].

Палітычная дзейнасць да выбараў 1994 года[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская паштовая марка з візэрункам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, 1996 год

У 1989 годзе Аляксандр Лукашэнка арганізаваў у сваім саўгасе акруговы выбарчы сход і быў абраны кандыдатам у дэпутаты па гэтай акрузе[6] на Выбарах народных дэпутатаў СССР. Падчас выбарчай кампаніі ніякім чынам не падкрэсліваў сваіх сувязяў з КПБ, абвінавачываючы партыйных чыноўнікаў і гарадскі жыхароў ў дрэнным эканамічным стане сваіх выбаршчыкаў (пераважна вяскоўцаў)[5]. Прайграў дадзеныя выбары Вячаславу Кебічу[5][13] ў другім туры з вынікам 49% супраць 51%[13]. Прайграў дадзеныя выбары ў другай туре[6] у суадносінах 51% да 49%[13] Вячэславу Кебічу[5][13]. Падчас парламенцкіх выбараў 4 сакавіка 1990 года[6] быў абраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання, перамогшы ў другім туры выбараў свайго былога начальніка Яўсея Карнеева з вынікам 68,2%[13]. У сувязі з атрыманнем дэпутацкай недатыкальнасці следства супраць Лукашэнкі ў справе збіцця трактарыста было прыпынена[5].

Працуючы ў парламенце Аляксандр Лукашэнка адзначыўся высокай актыўнасцю. Часта карыстаўся магчымасцю выступаў і ўдзельнічаў у дыскусіях, у тым ліку ў сферах, у якіх не сапецыялізаваўся. У сваіх выступах падтрымліваў прыватызацыю, пазіцыянаваўся як апазіцыянер і дыстансаваўся ад КПБ, якая ў той час станавілася ўсё меньш папулярнай[5]. Падтрымаў ініцыятыву Генадзя Грушавога наконт адпраўлення дзяцей-ахвяр Чарнобыльскай катастрофы на рэабілітацыю ў Германію, арганізуючы групу са Шклова. Удзельнічаў у пасяджэннях апазіцыйнай фракцыі Беларускага народнага фронту (БНФ), аднак большасць яго прапаноў была адкінута як блізкая да камуністычнай ідэалогіі і супярэчная палітыцы фракцыі. Удзельнічаў у стварэнні Партыі народнай згоды (ПНЗ), разам з Аляксандрам Сасновым кіруючы першым пасяджэннем арганізацыйнага камітэта партыі. Вылучаўся ў яе кіраўніцтва, аднак не быў абраны[5]. Паводле Саснова, Лукашэнка не ўносіў канструктыўных прапаноў, а перадусім імкнуўся заняць кіраўнічую пасаду[5][13]. У красавіку 1991 года, падчас страйкаў супраць падвышэння цэн, выступіў за зняцце з пасады прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча[6]. На пераломе вясны-лета таго ж самага года[6] сфармаваў групу дэпутатаў «Камуністы для дэмакратыі»[5]Памылка ў зносках: Няправільны тэг <ref>; памылковыя імёны, магчыма, зашмат

[13] (паводле іншай крыніцы - фракцыю «Камуністы Беларусі за дэмакратыю»[6]). Фракцыя і яе лідар асуджалі палітыку КПБ і выказвалі падтрымку незалежнасці Беларусі[6].

У жніўні 1991 года падчас путчу ГКЧП, Аляксандр Лукашэнка пазіцыянаваў сябе як прыхільнік перабудовы і дэмакратызацыі, абвінавачваючы камуністаў у крызісным становішчы ў якім аказалася краіна. Выступіў рашуча супраць прапановы першага сакратара Цэнтральнага каміэта КПБ Анатоля Малафеева аб абвяшчэнні надзвычайнага становішча і стварэння пасады прэзідэнта, як пагрозы ўвядзення ў Беларусі дыктатуры[5]. 24 жніўня 1991 года на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета, якая была склікана па ініцыятыве дэпутатаў БНФ, паводле прапановы Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Ганчара быў адкліканы з пасады старшыні парламента Мікалай Дземянцей[15]. Лукашэнка выступіў супраць нацыяналізацыі ўласнасці былога Камсамола (перайменаванага ў Саюз моладзі Беларусі). Дзякуючы яго намаганням арганізацыя захавала свае структуры, нерухомасць і іншую маёмасць, бюджэтныя датацыі[16].

У больш позні перыяд Аляксандр Лукашэнка стаў пазіцыянаваць сябе як прыхільнік прэзідэнцкай сістэмы ўлады, кажучы, што гэта ўвядзе чаканае народам моцнае кіраўніцтва і адчуванне напрамку. Падтрымліваў блізкія сувязі Беларусі з Расіяй, кажучы, што беларусы і рускія змагаліся разам у Чырвонай арміі супраць нацыстаў, а заняпад Савецкага саюза быў найбольшай катастрофай ХХ стагоддзя. Прапанаваў эканамічны саюз з Расіяй, супольную валюту і ўвядзенне рускай мовы як другой, разам з беларускай, афіцыйнай мовай Беларусі. Выказваў намер змагацца з карупцыяй. У матэрыяльных праблемах жыхароў Беларусі вінаваціў палітычнае кіраўніцтва краіны, перадусім прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча і старшыню Вярхоўнага савета Станіслава Шушкевіча[17].

У красавіку 1993 года[2] (паводле іншай крыніцы – 4 чэрвеня 1993 года[18]) прыняў пасаду старшыні Часовай камісіі па вывучэнню дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры органах дзяржаўнай улады (якую звычайна называюць «Камісіяй па барацьбе з карупцыяй»)[2]. Прыхільнікам прызначыць яго на гэтую пасаду быў старшыня Вярхоўнага савета Станіслаў Шушкевіч, які меркаваў, што безкампрамісны палітык паспрыяе раскрыцці незаконных дзеянняў людзей з наваколля прэм'ер-міністра Вячаслава Кевіча. «Камісія па барацьбе з карупцыяй» мела значныя паўнамоцтвы, у тым ліку права на кантроль любой дакументацыі ўсялякіх арганізацый, у тым ліку недзяржаўных[18]. У снежні 1993 года Лукашэнка прэзентаваў у Вярхоўным савеце справаздачу аб карупцыі, гэты больш чым трохгадзінны выступ трансліраваўся ў СМІ[19]. У ім прагучалі абвінавачванні на адрас як чыноўнікаў сярэдняй ступені, так і кіраўніцтва Вярхоўнага савета[4], перш за ўсё прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча і старшыні Вярхоўнага савета Станіслава Шушкевіча[17]. У адказе генеральны пракурор сказаў, што ўсе прадстаўленыя ў рапарце выпадкі былі ўжо даследаваныя і растлумачаныя, у сувязі з чым ніхто не атрымаў афіцыйнага абвінавачвання. Тым не менш Аляксандр Лукашэнка стаў пасля выступу агульна вядомы ў грамадстве[19] як рашучы праціўнік карупцыі[2], а яго палітычныя канкурэнты патрапілі пад падазрэнні[19]. У пазнейшы час ён працягваў гэтую лінію, кажучы, што ўвесь палітычны клас карумпаваны, а прычынай падазрэнняў магло быць, напрыклад, валоданне кватэрай або машынай[14]. Падчас выступаў у СМІ абвінавачваў у «незаконных махінацыях» намеснікаў прэм'ер-міністра Станіслава Брыля і Мікалая Косцікава, міністра абароны Паўла Казлоўскага, міністра замежных спраў Пятра Краўчанкі і міністра знешніх эканамічных сувязяў Уладзіміра Радкевіча, а прэм'ера Вячаслава Кебіча - у паблажлівасці да чыненні да ламання права[18]. У студзені 1994 года давёў да зняцця з пасады старшыні парламента (у той час кіраўніка дзяржавы) Станіслава Шушкевіча[4][14], абвінаваціўшы яго ў прысваенні 100 амерыканскіх долараў[14][20] на матэрыялы для будаўніцтва дачы[12]. Прэм'ер-міністра Кебіча назваў «шэфам прамаскоўскай мафіі». 1 красавіка 1994 года «Камісія па барацьбе з карупцыяй» была ліквідавана, таму што, паводле абгрунтавання, «споўніла свае абавязкі»[6].

Прэзідэнцкія выбары ў 1994 годзе[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі атрыманыя Аляксандрам Лукашэнкам у першым туры прэзідэнцкіх выбараў у 1994 годзе
Анатоль Лябедзька – адзін з членаў штаба Аляксандра Лукашэнкі падчас прэзідэнцкіх выбараў у 1994 годзе

У 1994 годзе Аляксандр Лукашэнка выступіў як незалежны кандыдат на выбарах на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[6]. Выбарчую кампанію пачаў да яе афіцыйнага пачатку, які адбыўся 15 красавіка[21]. Не карыстаўся сцісла спрэцызаванай выбарчай праграмай у плане палітыкі ці эканомікі[14][18]. Яго галоўнымі выбарчымі лозунгамі сталі: «вяртанне да СССР», без тлумачэння, што азначае гэты тэрмін[14], а таксама «не з левымі, не з правымі, але з народам»[22]. У сваіх прамовах рабіў вялікі націск на барацьбе з карупцыяй, атрымоўваючы ў СМІ мянушку «пастраху аферыстаў»[14]. Сярод яго выбарчых абяцанняў было раскрыццё злачынстваў як мінімум дваццаці высока пастаўленых асоб[21]. Падчас аднаго з вецаў сказаў, што калі пераможа на выбарах, ўсіх чыноўнікаў «пашле альбо ў Альпы альбо ў Гімалаі». Казаў, што ёсць у яго папкі, якімі пагражаў м.ін. свайму суперніку, Вячаславу Кебічу. Выступаў супраць прыватнай уласнасці, таму што, на яго думку, дзяржаўная ўласнасць не вычарпала яшчэ свае магчымасці. Як прычыну крызісу ў краіне падаваў датыхчасовыя рэформы, якія, на яго погляд, пайшлі ў неправільны бок[14]. У пытанні замежнай палітыкі прыняў выключна прарасійскую пазіцыю, прапануючы саюз з Расіяй[22] і кажычы між іншым, што «калі будзе трэба, то падзе ў Маскве на калені, каб толькі далучыць Беларусь да Расіі»[14]. Стараўся атрымаць падтрымку з боку польскай меншасці ў Беларусі, наведваючы ў часе кампаніі сядзібу Саюза палякаў на Беларусі і абяцаўшы патрымку і дапамогу ініцыятыве стварэння польскай школы ў Гродна[23].

Падчас выбарчай кампаніі вакол Аляксандра Лукашэнкі быў сабраны штаб маладых дзеячаў, якія фарміравалі яго візэрунак[14][17]. Штабам кіраваў Леанід Сініцын (дэпутат Вярхоўнага Савета і даўны будаўнічы), а ў яго склад уваходзілі: Дзмітрый Булгакаў, Віктар Ганчар (дэптутаты і юрысты), Аляксандр Фядута (першы сакратар Саюза моладзі Беларусі, былога Камсамола), Анатоль Лябедзька[17], Іван Ціцянкоў (старшыня Камісіі Вярхоўнага савета па Ліквідацыі Наступстваў Чарнобыльскай Катастрофы), а таксама Віктар Шэйман[22]. Візэрунак Лукашэнкі ў час выбарчай кампаніі ў некаторых аспектах быў падобны да кандыдата ўлады, Вячаслава Кебіча: абодва у кампаніі не абапіраліся на партыі, не мелі ані дакладнай праграмы, ані ідэалогіі, кіраваліся кан'юнктурай, былі звязаныя з камуністамі[18]. Падчас кампаніі звярталася ўвага на розніцу паміж імі. Лукашэнка прэзентаваўся як малады і рашучы палітык[14], «чалавек з народа» са свойскім паходжаннем і манерамі, у адрозненні ад Кебіча - прадстаўніка тагачаснай палітычнай эліты, скампрамітаванай і непапулярнай наменклатуры[18]. Паводле Браяна Бенета вялікае значэнне ў час кампаніі мела таксама тое, што 39-гадовы Лукашэнка быў на пакаленне маладзейшы за Кебіча і Шушкевіча і «здавалася ўвасабляў рысы маладой, еўрапейскай дзяржавы, якой хацеў кіраваць»[22]. Аляксандр Лукашэнка не толькі даваў абяцанні, але таксама карыстаўся папулістычнымі лозунгамі: пра карупцыю сярод чыноўнікаў, пра «змову дэмакратаў», пра «здраднікаў», якія ў супрацоўніцтве з варожымі замежнымі выведкамі знішчылі Савецкі саюз. Сярод яго прыхільнікаў былі некаторыя палітыкі Народнага руху Беларусі, які падтрымліваў кандыдатуру Вячаслава Кебіча. За сваю адназначна прарасійскую пазіцыю здабыў падтрымку арганізацыі Славянскі сабор - Белая Русь. Дзякуючы папулістычным лозунгам і адначасова простай мове, якой карыстаўся, атрымаў асаблівую падтрымку сярод так званых «шырокіх масаў», жыхароў невялікіх гарадоў і вёсак[14].

Сядзіба выбарчага штаба Аляксандра Лукашэнкі знаходзілася ў будынку Саюза моладзі Беларусі, які для гэтай мэты зрабіў даступным яго лідар, Аляксандр Фядута[19]. Падобна астатнім кандыдатам Лукашэнка атрымаў легальна з бюджэту дзяржавы 20 мільёнаў беларускіх рублёў на выдаткі кампаніі[24]. Аднак на погляд паліталога Андрэя Ляховіча, яна была дадаткова фінансавана нелегальным чынам з дапамогай некаторых палітыкаў. Іван Ціцянкоў мог з бюджэтных сродкаў купіць две новыя машыны брэнда мэрсэдэс, якімі кандыдат у прэзідэнты карыстаўся падчас сваёй кампаніі. Таксама Уладзімір Гаркун, старшыня Камісіі па аграрных пытаннях і звязаныя з ім асобы верагодна рабілі нелегальныя фінансавыя аперацыі, мэтай якіх было пераразмеркаванне сродкаў з бюджэта дзяржавы на выбарчую кампанію Аляксандра Лукашэнкі. Гэтая дзейнасць, на погляд Андрэя Ляховіча, адбывалася за ціхім дазволам кіраўніцтва праваахоўных органаў[25].

Тагачасныя каментатары выбарчай кампаніі неаднаразова называлі Аляксандра Лукашэнку фаварытам выбараў. У сакавіку 1994 года яго перамогу прадказваў старшыня заканадаўчай камісіі Вярхоўнага савета Дзмітрый Булахаў. З другога боку каментатары, якія скептічна адносіліся да шансаў перамогі Лукашенкі, аргументавалі, што спыненне парламентам працы «Камісіі па барацьбе з карупцыяй», якой кіраваў Лукашэнка, прывядзе да зніжэння яго папулярнасці[14].

Прэзідэнтура[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Лукашэнка быў абраны на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 10 ліпеня 1994 года. Быў ініцыятарам арганізаванага 14 мая 1995 года рэферэндуму наконт увядзення рускай мовы як другай дзяржаўнай мовы, змены дзяржаўных сімвалаў (бела-чырвона-белага сцяга і герба Пагоні) на сімвалы падобныя да савецкіх (сучасны герб і сцяг Беларусі), эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і права прэзідэнта на роспуск парламента. Быў таксама ініцыятарам чарговага, арганізаванага 24 лістапада 1996 года рэферэндуму наконт замены Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь двухпалатным Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, а таксама ўведзення шматлікіх змен у канстытуцыю. Абодва рэферэндумы былі прыняты. У траўні 1997 года заняў пасаду прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. У тым самым годзе заняў пасаду старшыні Вышэйшага Савета Саюза Беларусі і Расіі[2][3].

Зноскі

  1. Да 2010 года Аляксандр Лукашэнка карыстаўся датай 30 жніўня як датай нарадження, і ў гэты дзень прымаў віншаванні. У 2010 годзе ён сказаў, што нарадзіўся дзень пазней - 31 жніўня, значыць у той сам дзень, у які нарадзіўся яко сын Мікалай. Беларускія дзяржаўныя арганы тлумачылі гэта тым, што Лукашэнка нарадзіўся ў ночы на 31 жніўня пасля поўначы, аднак быў запісаны як народжаны 30 жніўня. Тым не менш у пашпарце Аляксандра Лукашэнкі і ў біяграфіі размешчанай на афісыным сайце прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў адназначай большасці крыніц, знаходзіцца дата 30 жніўня. Глядзі: The Last.. — С. 318. і lenta.ru.
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 2,13 Энцыклапедыя.. — С. 398–399.
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 Łukaszenko Aleksandr Grigorjewicz // Kto.. — С. 299.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 Аляксандр Пяткевіч Кароткія звесткі аб некаторых беларускіх палітыках, актыўных у 1991-2006 гадах // Палітычная.. — С. 1195.
  5. 5,00 5,01 5,02 5,03 5,04 5,05 5,06 5,07 5,08 5,09 5,10 5,11 5,12 5,13 5,14 5,15 5,16 5,17 5,18 5,19 5,20 5,21 5,22 5,23 5,24 5,25 5,26 5,27 5,28 5,29 5,30 5,31 5,32 5,33 Lukashenko the Man // The Last.. — С. 259.
  6. 6,00 6,01 6,02 6,03 6,04 6,05 6,06 6,07 6,08 6,09 6,10 6,11 6,12 6,13 6,14 6,15 6,16 6,17 6,18 6,19 6,20 6,21 6,22 6,23 6,24 6,25 6,26 6,27 6,28 Лукашенко, Александр (руск.) . lenta.ru.
  7. 7,0 7,1 Шаблон:Cytuj stronę
  8. З-за таго, што запісы з фельчэрска-аркушерскага пункту, у якім нарадзіўся Лукашэнка, загубіліся ў савецкія часы, асоба яго бацькі застаецца прадметам спекуляцыі. Паводле інфармацыі даўных жыхароў мясцовасці, у якой вухоўваўся Лукашэнка, яго бацька быў беларусам працуючым у лесніцтве. Існуюць аднак таксама меркаванні, разпаўсюджаныя перадусім у асяроддзях непрыхільных Лукашэнку, што яно бацька быў кавалям цыганскай нацыянальнасці імем Рыгор або яўрэям імем Гріша. Сам Аляксандр Лукашэнка казаў, што ён «чыстай кроўі беларус». Глядзі: lenta.ru.
  9. Дом, у якім Аляксандр Лукашэнка жыў у дзяцінстве, быў разбураны на пачатку 1990-х гадоў. Глядзі: lenta.ru.
  10. 10,0 10,1 10,2 http://who.bdg.by/cat.php?&kod=151&idi=341
  11. Аляксандр Лукашэнка сказаў Васілю Леонаву, які ў той час быў сакратаром партыі ў Магілёве адказным за аграрныя пытанні, што ён хацеў б быць старшынёй калхозу. Аргументаваў гэта тым, што «нарадзіўся ў вёсцы і зацеў б займацца сельскай гаспадаркай». Ваіль Леонаў параіў яму, каб атрымаў адпаведную адукацыю, таму Лукашэнка пачаў пазней студыя народнай гаспадаркі. Глядзі: The Last.. — С. 260.
  12. 12,0 12,1 Мірановіч Яўген Навейшая гісторыя Беларусі — Беласток: Праграмная Рада тыднёвіка "Ніва", 1999. — С. 232. — 270 с. — ISBN 83-904359-9-3.
  13. 13,0 13,1 13,2 13,3 13,4 13,5 13,6 13,7 Andrew Wilson Belarus. The last dictatorship in Europe — New Haven and London: Yale University Press, 2011. — С. 148. — 304 с. — ISBN 978-0-300-13435-3.
  14. 14,00 14,01 14,02 14,03 14,04 14,05 14,06 14,07 14,08 14,09 14,10 14,11 14,12 Polityczne wizje Aleksandra Łukaszenki // Białoruś. Trudna nie-podległość — С. 145–148.
  15. Яўген Мірановіч Навейшая гісторыя Беларусі — Беласток: Праграмная Рада тыднёвіка «Ніва», 1999. — С. 224. — 270 с. — ISBN 83-904359-9-3.
  16. Структурныя перамены 1989–1995 гадоў // Навейшая.. — С. 225.
  17. 17,0 17,1 17,2 17,3 Independence and a presidential election // The Last.. — С. 18–19.
  18. 18,0 18,1 18,2 18,3 18,4 18,5 Аднрэй Екадумаў Презыдэнцкія выбары 1994 года. Пераразмеркаванне ресурсаў улады. Трансфармацыя палітычнай прасторы Беларусі // Палітычная.. — С. 120–122.
  19. 19,0 19,1 19,2 19,3 Independence and a presidential election // The Last.. — С. 20–21.
  20. Паводле беларускага філосафа Андрэя Екадумава гэтыя абвінавачванні былі неабгрунтаванымі. Гладзі: Андрэй Екадумаў Прэзідэнцкія выбары 1994 года. Пераразмеркаванне рэсурсаў улады. Трансфармацыя палітычнай прасторы Беларусі // Палітычная.. — С. 114..
  21. 21,0 21,1 Грамадска-палітычнае жыццё на этапе канфрантацыі // Нарыс.. — С. 409–410.
  22. 22,0 22,1 22,2 22,3 Independence and a presidential election // The Last.. — С. 23–25.
  23. Oświata i szkolnictwo polskie w białoruskim systemie oświatowym // Oświata.. — С. 203.
  24. A new presidency, June 1994–Spring 1996 // Belarus: a denationalized.. — С. 69.
  25. Андрэй Ляховіч Увядзенне пасады презыдэнта Беларусі: перадумовы і наступствы // Палітычная.. — С. 126–127.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Аляксандра Лукашэнкі