Удзельнік:ZlyiLev/Іван Шыла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Шыла
намеснік старшыні Маладога Фронту
з 9 сакавіка 2008

Нараджэнне 25 лістапада 1990
Салігорск, БССР, СССР
Нацыянальнасць Сцяг Беларусі (1991-1995) беларус
Партыя Малады Фронт

Іва́н Шы́ла (нар. 25 лістапада 1990; Салігорск, БССР, СССР) — беларускі маладзёжны дзеяч, намеснік старшыні «Маладога Фронту».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе намінаваны на прэмію Партыі БНФ у намінацыі «Грамадская чыннасць» [1]

У 2008 годзе быў выключаны са школы перад апошнім іспытам (англійская мова). Папярэднія экзамены ён здаў на 8/9 балаў і 4 балы. Рашэнне аб выключэнні Івана прымаў педагагічны савет сярэдняй школы № 4 Салігорску. Маладзёжнага актывіста абвінавацілі ў сістэматычным парушэнні школьнага статуту. Між тым, паводле неафіцыйнай інфармацыі, былі праведзеныя два пасяджэнні педсавета: на першым выкладчыкі аднагалосна прагаласавалі за тое, каб не выключаць юнака са школы. Аднак на выключэнні Шылы настойвала камісія з Мінска[2].

Праз неатрыманне дыплома актывіст не змог паступіць на вучобу ў ВНУ.

12 студзеня 2009 года медыцынская камісія прыняла рашэнне, што маладзёжны актывіст з Салігорска прыдатны для праходжання ваеннай службы[3]. 29 студзеня Іван Шыла быў дастаўлены для праходжання тэрміновай службы ў 29-ю ракетна-зенітную частку (дыслакуецца ў вёсцы Межыца Лепельскага раёна Віцебскай вобласці). У гэтай жа частцы служыць былы лідар маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ «Моладзь БНФ» Алесь Каліта.

Прызыў у войска Іван аб’явіў фактам палітычнага пераследу і імкненнем ізаляваць яго ў ваеннай частцы[2].

20 красавіка 2009 года Іван Шыла звярнуўся да міністра адукацыі Польшчы Катажыны Халь з просьбай здаць іспыт ў Польшчы ў сувязі з немагчымасьцю гэта зрабіць на радзіме. 22 красавіка стала вядома, што К. Халь запрасіла І. Шыла здаць іспыт па англійскай мове. Таксама гатоўнасць прыняць іспыт выказалі навучальныя ўстановы Эстоніі.

Таксама Іван Шыла накіраваў афіцыйны запыт у Міністэрства адукацыі з просьбай прызначыць яму дату іспыту. 27 красавіка 2009 году ён атрымаў адказ Міністэрства адукацыі. Дата іспыту па англійскай мове была прызначана на 9 чэрвеня (сярэдняя школа № 1, г. Лепель).[4]. Шыла здаў экзамен на 9 балаў[5].

Вясной 2009 года Шыла і Кім падчас 2-га кангрэсу беларускай дыяспары былі ўганараваныя Ордэнам Свабоды.[6].

Навучаўся ў Польшчы па праграме ім. К. Каліноўскага з 2010 года[7].

З 2016 г. па верасень 2018 года Шыла працаваў на тэлеканале «Белсат», адкуль быў звольнены пасля публікавання ў сваім профілі на Facebook пратакольнага фатаздымка з сустрэчы прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Фатаздымак суправаджаўся крытычным каментаром, што прадстаўнікі кіраўніцтва тэлеканала і асабіста Агнешка Рамашэўска-Гузы ў дыскусіі пад допісам ахарактарызавалі як праяву неляяльнасці да «Белсата»[8]. На наступны пасля дыскусіі дзень Шыла быў выключаны з рабочай перапіскі і атрымаў паведамленне аб звальненні[8]. Сітуацыя выклікала скандал і атрымала асвятленне ў буйных беларускіх і замежных СМІ[8][9][10].

Грамадска-палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 2005 года — член Маладога Фронту. На VI З’ездзе МФ, 9 сакавіка 2008 года, абраны намеснікам старшыні Маладога Фронту. Пераабраны намеснікам старшыні арганізацыі 30 студзеня 2010 года[11].

У 2007 годзе быў асуджаны за «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі» па арт. 193 Крымінальнага кодэкса[12].

У актывіста звыш васьмідзесяці затрыманняў і некалькі мільёнаў штрафу. Некалькі разоў адбываў адміністрацыйныя арышты за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту летам 2011 года[13].

Арганізатар і ўдзельнік кампаній «Беларускую кнігу-дзецям»[14][15], «За МТС па-беларуску»[16][17]. Аўтар прапаноў Маладога Фронту па зменах у законе аб маладзёжнай палітыцы[18].

Кіраўнік ініцыятыўнай групы і перадвыбарчага штаба кандыдата ў дэпутаты Салігорскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання Аляксея Валабуева[19][20][21] Ініцыятар кампаніі «Наша армія» [22].

Зноскі

  1. Generation.by, Прэміямі Партыі БНФ уганараваныя Жалезнічэнка, Вайцюшкевіч і Салаўёў
  2. а б БелаПАН, Франак Вячорка прыняў прысягу са словамі «Жыве Беларусь!»
  3. Наша Ніва, Аднаго з лідараў «Маладога фронту» забіраюць у войска
  4. БелаПАН, Иван Шило получил разрешение Минобразования на сдачу экзамена по английскому языку (руск.)
  5. Іван Шыла здаў на 9 балаў экзамен па англійскай мове, Наша Ніва
  6. Ордэн Свабоды — Андрэю Кіму і Івану Шылу
  7. Добра, што кампаніяй займаюцца маладыя
  8. а б в Polish leader resists view that he was disrespected by Trump // Washington Post, 23 верасня 2018 г.
  9. Івана Шылу звольнілі з Белсата за жарт з прэзідэнта Польшчы ў фэйсбуку // Наша Ніва, 20 верасьня 2018
  10. Pracownik Biełsatu zwolniony po tym, jak pokazał zdjęcie Dudy przy biurku Trumpa // Gazeta Wyborcza, 21 верасня 2018 г.
  11. Малады фронт пераабраў кіраўніцтва
  12. Суды над беларускамоўнымі актывістамі
  13. Іван Шыла атрымаў 20 сутак арышту
  14. Беларускую кнігу — дзецям!
  15. Акцыя «Беларускую кнігу — дзецям!» завяршаецца
  16. Іван Шыла: Людзі любяць беларускую мову
  17. Мабільная сувязь па-беларуску
  18. Малады Фронт, МОЛАДЗЬ БУДЗЕ НАМАГАЦЦА УДЗЕЛЬНІЧАЦЬ У РАЗГЛЯДЗЕ ПРАЕКТА АБ МОЛАДЗЕВАЙ ПАЛІТЫЦЫ
  19. Солигорские власти проведут выборы тихо и безальтернативно
  20. Наша Ніва, Затрымлівалі Івана Шылу
  21. Салігорск: Івана Шылу затрымалі, каб не патрапіў на паседжанне па фармаванні камісій
  22. Наша Ніва, Чаму мы пачынаем кампанію «Наша армія»

[[Катэгорыя:Члены Маладога Фронту]] [[Катэгорыя:Палітыкі Беларусі]] [[Катэгорыя:Супрацоўнікі Белсата]]