Удзельніца:Хомелка/Гісторыя Слуцка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
План Слуцкай крэпасці

Слуцк — старажытны магдэбурскі горад, цэнтр гістарычнага рэгіёну (частка Наваградчыны), колішняя рэзідэнцыя князёў Алелькавічаў. За Радзівіламі горад стаў цэнтрам вытворчасці шаўковых паясоў, аднаго з сімвалаў беларусаў. У 1920 годзе ў ваколіцах Слуцку адбылося ўзброенае выступленне ў абарону незалежнасці Беларусі. Да нашага часу захаваліся барокавыя царква Святога Міхала Архангела і жылы корпус кляштару бернардзінцаў, класіцыстычныя будынкі дваранскага сходу, Трайчанскага манастыра і кальвінскай гімназіі, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагоддзяў. Сярод мясцовых славутасцяў вылучаліся гарадскія ўмацаванні з трыма мураванымі брамамі, зруйнаваныя расійскімі ўладамі(бел. (тар.)) бел., а таксама царква Святой Тройцы, касцёл Святога Антонія, кальвінскі збор і сінагога, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагоддзяў, зруйнаваныя савецкімі ўладамі(бел. (тар.)) бел.. Апроч таго, у горадзе знаходзілася вялікая колькасць помнікаў драўлянай сакральнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага.

Траецкая царква. Абраз XVII стагоддзя

Ранняе Сярэдневякоўе[правіць | правіць зыходнік]

Царква, XVII ст.

Першым пісьмовым упамінам пра Слуцк традыцыйна лічыцца запіс у «Аповесці мінулых часоў»: «В лѣто 6624. Приходи Володимеръ на Глѣба; Глѣбъ бо бѧше воевалъ Дрѣговичи и Случескъ пожегъ…»[1]. Між тым, у розных гістарычных крыніцах існуюць ўпаміны Слуцку раней за 1116 год, якія не маюць спасылак на дакументы: паводле звестак кіева-пячэрскага архімандрыта Іосіфа Трызны (XVII ст.), Уладзімір Святаславіч надаў Тураўскай епархіі ў 1005 годзе разам з іншымі гарадамі і Слуцк[2]. Каля 1020-х гадоў у абмен на вайсковую падтрымку Кіева Менскі ўдзел быў перададзены Полацкаму княству, праз што Слуцк надоўга стаў памежным фарпостам Тураўскай зямлі, што цягам двух наступных стагоддзяў вызначала яго сувязі. У пачатку ХІІ стагоддзя Слуцк з наваколлем некалькі разоў ваяваў Глеб Менскі, але беспаспяхова.

У 1160 годзе Слуцк паводле запавету тураўскага князя Юрыя стаў сталіцай удзельнага Слуцкага княства, першым князем якога быў Уладзімір Мсціславіч(руск.) бел., унук Уладзіміра Манамаха. Княжанне яго доўжылася два гады, па чым яго зрынула група князёў, ачоленых Расціславам Мсціславічам, яго братам і кіеўскім князем. На кароткі час Слуцкае княства ўвайшло ў склад Тураўскага, але ў 1190-я гады канчаткова адасобілася ад іншых[2].

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Праект ратушы, 1650

У першай палове XIV ст. разам зь іншымі землямі сучаснай Беларусі ў склад Вялікага Княства Літоўскага ўвайшло і Слуцкае княства. Уладзімір Альгердавіч, брат Ягайлы, замест Кіеўскага княства атрымаў меней магутнае Слуцкае. Алелькавічы, нашчадкі Уладзіміра Альгердавіча, валодалі княствам у 1395—1612 гадох[2].

Вуліца Усцінаўская. Касцёл і кляштар бернардзінцаў
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.
  1. Повѣсть временныхъ лѣт черноризца Федосьева манастыря Пачерьскаго
  2. 2,0 2,1 2,2 Грыцкевіч, 1985