ФК Удзінезэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Удынезэ)
Удзінезэ
Поўная назва Udinese Calcio SpA
Заснаваны 1896
Горад Удзінэ, Італія
Стадыён Стадыа Фрыулі
Умяшчальнасць: 25 144
Уладальнік Джампаала Поца[d]
Прэзідэнт Франка Салдаці[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2022/23 12 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Удзінезэ» (італ.: Udinese Calcio) — італьянскі футбольны клуб з горада Удзінэ. Клуб быў заснаваны ў 1896 годзе, такім чынам з’яўляючыся другім найстарэйшым клубам у Італіі пасля «Джэноа».

Традыцыйная хатняя форма каманды ёсць кашуля ў чорна-белую палоску, чорныя шорты і белыя шкарпэткі. Клуб гуляе на «Стадыа Фрыулі», які здольны змясціць 41 652 заўзятараў, хоць у цяперашні час гэты паказчык абмяжоўваецца да 30 900. Клуб мае сваё лічбавае тэлебачанне, якое вяшчае ў рэгіёне Фрыулі-Венецыя-Джулія. Клуб мае вялікую колькасць прыхільнікаў у Фрыулі і суседніх раёнах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

«Удзінезэ» быў заснаваны ў 1896 годзе годзе як частка Удзінезскага таварыства гімнастыкі і фехтавання. У сваім першым годзе, клуб перамог у розыгрышу трафея «Torneo FNGI» ў Трэвіза разбіўшы «Ферару» з лікам 2:0, аднак гэты тытул не прызнаецца ў якасці афіцыйнага.

5 ліпеня 1911 года некаторыя гімнасты Удзінезэ на чале з Луіджы Даль Дана, заснавалі клуб «Удзінезэ», які далучыўся да Італьянскай федэрацыі футбола. Новая каманда дэбютавала ў таварыскім матчы супраць «Ювентус Пальманова», і перамагла з лікам 6:0.

Толькі ў 1912—1913 гадах «Удзінезэ» ўпершыню прыняў удзел у чэмпіянаце пад эгідай італьянскай футбольнай асацыяцыі. У гэтым годзе яны былі залічаны ў турнір «Campionato Veneto di Promozione», які складаўся ўсяго з трох каманд (астатнімі былі «Петрарка» і «Падуя»). З двума перамогамі супраць «Падуі» (3:1 і 5:0), Удзінезэ скончыў турнір на другім месцы, прапусціўшы наперад «Петрарку» і прабіўшыся, такім чынам, у лігу «Prima Categoria». У «Prima Categoria», Удзінезэ не здолеў выйсці на нацыянальны ўзровень.

1920-я гады[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 1920/21, які скончыўся для клуба няўдала ў «Eliminatoria Veneta», быў незабыўны, бо менавіта ў ім за клуб дэбютаваў Джына Белота, які па-ранейшаму з’яўляецца іграком, які адгуляў найбольшую колькасць сезонаў за клуб, гэта значыць 17. У 1922 годзе, «Удзінезэ», скарыстаўшыся адсутнасцю мацнейшых на той час клубаў краіны ў розыгрышу першага Кубка Італіі, дасягнуў фіналу нацыянальнага кубка, дзе саступіў клуба «Вада» з лікам 1:0. У лізе, тым годам, «Удзінезэ» заняў другое месца ў сваёй кваліфікацыйнай групе «Girone Eliminatorio Veneto», што дазволіла яну застацца ў вышэйшым дывізіёне на наступны сезон, нягледзячы на рэфармаванне чэмпіянату, якое прывяло да скарачэння колькасці каманд.

Сезон 1922/23 быў катастрафічным для клуба, бо яны занялі ў сваёй групе апошняе месца і вылецелі ў другі дывізіён. Да таго ж каманда рызыкавала ў 1923 годзе быць ліквідаванай з-за запазычанасці. 24 жніўня 1923 года клуб «Удзінезэ» быў вылучаны з «Удзінезэ Фрыулі», і клуб быў вымушаны стварыць бюджэт. На шчасце, уся пазыка была выплачана прэзідэнтам клуба Алесандра Дэль Торса пасля продажу ім некаторых сваіх карцінаў. Такім чынам клуб здолеў заявіцца ў другі дывізіён, у якім у выніку заняў чацвёртае месца на наступны год.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Італія Бр Марка Сільвестры 1991
2 Ірландыя Аб Фесці Эбаселе 2002
4 Славенія ПА Сандзі Лоўрыч 1998
6 Іспанія ПА Оер Сарага 1999
7 Нігерыя Нап Айзек Саксес 1996
9 Англія Нап Кінан Дэйвіс 1998
10 Іспанія Нап Жэрар Дэўлафеу 1994
11 Бразілія ПА Уолас 1995
12 Кот-д’Івуар Аб Хасан Камара 1994
13 Партугалія Аб Жуан Ферэйра 2001
14 Ірландыя Аб Джэймс Абанква 2004
16 Харватыя Аб Антоніа Ціквіч 2004
17 Італія Нап Ларэнца Лука 2000
18 Аргенціна Аб Неўэн Перэс 2000
19 Нігерыя Аб Кінгслі Эхізібу 1995
Паз. Імя Нар.
22 Бразілія Нап Брэнір 2000
23 Камерун Аб Энца Эбос 1999
24 Сербія ПА Лазар Самарджыч 2002
26 Францыя Нап Флар’ян Тавен 1993
27 Бельгія Аб Крысціян Кабаселе 1991
29 Славенія Аб Яка Біёл 1999
30 Аргенціна Аб Лаўтара Джанеці 1993
31 Данія Аб Томас Крыстэнсен 2002
32 Аргенціна ПА Марцін Паера 1998
33 Зімбабвэ Аб Джордан Земура 1999
37 Аргенціна ПА Раберта Перэйра (капітан) 1991
40 Нігерыя Бр Мадука Акае 1999
79 Славенія ПА Давід Пеічыч 2007
93 Італія Бр Даніэле Падэлі 1985

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]