Удыяна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ступа Амлюк-Дара на поўначы Пакістана

Удыя́на (санскр.: ओड्डियान) — краіна на поўначы Паўднёвай Азіі, якая існавала ў другой палове 1 тысячагоддзя н. э.

Удыяна часцяком узгадваецца ў будысцкай літаратуры сярэднявечча як краіна, дзе квітнеў будызм. Ёй кіравалі валадары з роду Індрабхуты. Кітайскі будысцкі манах Сюаньцзан, які наведаў Удыяну ў VII ст., знайшоў у ёй 1 400 будысцкіх кляштароў. Ён паведамляў, што мясцовыя жыхары апраналі вопратку з белай бавоўны і размаўлялі на мове, блізкай да індыйскай. У тыбецкім будызме разглядаецца як радзіма Падмасамбхавы (VIII ст.), аднаго з настаўнікаў кірунку ваджраяна.

Месцазнаходжанне Удыяны выклікае спрэчкі. Большасць даследчыкаў атаесамляе яе з далінай ракі Сват у пакістанскай правінцыі Хайбер-Пахтунхва. Аднак існуе думка, што Удыяна магла знаходзіцца на тэрыторыі індыйскага штата Адыша.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Buswell, R., Lopez, D. The Princeton Dictionary of Buddhism. — Princeton, New Jersey: Princeton University Press, 2014. — ISBN 9781400848058.