Канфлікт у Нагорным Карабаху (2020)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канфлікт у Нагорным Карабаху
Асноўны канфлікт: Карабахскі канфлікт
QarabaghWarMap(2020).svg
Сучаснае становішча ў Нагорным Карабаху.
Дата 27 верасня 2020 — цяперашні час
Месца Лінія судакранання Нагорнага Карабаха, армяна-азербайджанская мяжа
Праціўнікі
Flag of Azerbaijan.svg Азербайджан
Меркаваныя замежныя сілы (гл. ніжэй)
Нагорна-Карабахская Рэспубліка Нагорны Карабах
Flag of Armenia.svg Арменія
Меркаваныя замежныя сілы (гл. ніжэй)
Камандуючыя
Азербайджан Ільхам Аліеў Нагорна-Карабахская Рэспубліка Араік Аруцюнян
Арменія Армен Саркісян
Сілы бакоў
131 тысяча байцоў цалкам 63—65 тысяч байцоў цалкам
Страты
на 21 кастрычніка

Па дадзеных Азербайджана: інфармацыя не публікуецца
Па дадзеных Арменіі і НКР: 5489 забітых, каля 2700 параненых, 2 палонных вайскоўцаў

на 21 кастрычніка

Па дадзеных Арменіі і НКР: 772 загінулых і звыш за 200 параненых вайскоўцаў
Па дадзеных Азербайджана: каля 2300 забітых і параненых вайскоўцаў

Агульныя страты
99 мірных грамадзян загінулі і 407 пацярпелі (на 21 кастрычніка)
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Канфлікт у Нагорным Карабаху 2020 года — бягучыя буйнамаштабныя баявыя дзеянні з ужываннем танкаў, лятальных апаратаў, артылерыі, буйнакаліберных РСЗА[1] і цяжкай агнямётнай тэхнікі[2] паміж узброенымі сіламі Азербайджана і самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (Арцах), падтрыманай арміяй Арменіі.

Гэтыя сутыкненні з’яўляюцца часткай шматгадовага міжэтнічнага канфлікту, дзе сілы самаабвешчанай рэспублікі, што размяшчаецца на тэрыторыі Азербайджана, населенай пераважна армянамі, змагаецца за захаванне сваёй дзяржаўнасці і культуры. Задачай супрацьстаялага боку стаіць вяртанне кантролю над згубленым рэгіёнам, які сусветнай супольнасцю ўсё яшчэ прызнаецца азербайджанскім.

Ваеннае кіраўніцтва Азербайджана заяўляе, што армія вядзе «контрнаступальную аперацыю па прадухіленні нападу праціўніка і выконвае задачы па вызваленні азербайджанскіх земляў ад акупацыі». Меркаваная бліжэйшая мэта азербайджанскага наступлення, па словах азербайджанскага аналітыка Фуада Шахбаза, — захоп Фізулінскага і Джэбраільскага раёнаў на поўдні Нагорнага Карабаха, дзе мясцовасць менш гарыстая і больш спрыяльная для наступальных аперацый[3]. Расійскі палітолаг Аркадзь Дубноў лічыць, што Баку пачаў гэтую аперацыю, таму што пасля сутыкненняў лета 2020 года Ільхаму Аліеву трэба даказаць, што ён дзеяздольны лідар, а верасень — зручны час года для баявых дзеянняў у рэгіёне[4].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

10 снежня 1991 года ў самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы прайшоў рэферэндум аб незалежнасці, які падтрымалі 99,98% прагаласаваўшых. Рэферэндум байкатаваўся азербайджанскім насельніцтвам Нагорнага Карабаха, які складаў каля 21% насельніцтва былога НКАВ на момант 1989 года[5]. Рэферэндум быў праведзены без згоды Азербайджанскай Рэспублікі і не прызнаны на міжнародным узроўні дзяржавамі-членамі ААН. Міжнацыянальная канфрантацыя прывяла да маштабных ваенных дзеянняў за кантроль над Нагорным Карабахам і некаторымі прылеглымі тэрыторыямі[6]. Сутыкненні і перамяшчэнне апорных пунктаў адбываліся таксама па ўсёй працягласці мяжы Арменіі і Азербайджана.

Пасля некалькіх гадоў кровапралітных баёў, 12 мая 1994 года, прадстаўнікі Арменіі, непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі і Азербайджана падпісалі трохбаковае пагадненне аб спыненні агню[7][8]. Гэта скончыла актыўную фазу ваенных дзеянняў у рэгіёне і дазволіла перайсці да перамоў аб мірным урэгуляванні канфлікту пад эгідай Мінскай групы АБСЕ. Пры гэтым, у прылеглых да армяна-Азербайджанскай мяжы тэрыторыях захаваўся кантроль бакоў, які ўсталяваўся падчас канфлікту і парушае дзяржаўную мяжу паміж краінамі. Тым не менш, пагадненне неаднаразова парушалася, у прыватнасці падчас сутыкненняў у 2016 годзе. Сутыкнення таксама перайшлі на армяна-азэрбайджанскую дзяржаўную мяжу па-за межамі Нагорнага Карабаха, з пагранічнымі сутыкненнямі ў 2012, 2014, 2018 і 2020 гадах.

Прававая кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Адзінай прававой ацэнкі канфлікту не існуе. З красавіка па лістапад 1993 года Саветам Бяспекі ААН былі аднагалосна прыняты чатыры рэзалюцыі па Нагорна-карабахскім канфлікце, якія былі не выкананы, як азербайджанскай, так і армянскай бакамі:

  • Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 822 ад 30 красавіка 1993 года — патрабуе ў тым ліку неадкладнага вываду ўсіх акупацыйных сіл з Кельбаджарскага раёна і іншых нядаўна акупаваных раёнаў Азербайджана;
  • Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 853 ад 29 ліпеня 1993 года — патрабуе ў тым ліку поўнага і безумоўнага вываду армянскіх акупацыйных сіл з Агдамскага раёна і ўсіх іншых раёнаў Азербайджана;
  • Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 874 ад 14 кастрычніка 1993 года — заклікае зацікаўленыя бакі зрабіць эфектыўным і сталым спыненне агню;
  • Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 884 ад 12 лістапада 1993 года — у тым ліку асуджае акупацыю Зангеланскага раёна і горада Гарадзіза Азербайджанскай Рэспублікі.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Сутыкненні пачаліся раніцай 27 верасня на лініі судакранання Нагорнага Карабаха. Абодва бакі паведамілі пра ахвяраў сярод вайскоўцаў і грамадзянскага насельніцтва[9]. У адказ на сутыкненні ў Арменіі і непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы аб’яўлена ваеннае становішча і ўсеагульная мабілізацыя[10]. У шэрагу раёнаў Азербайджана, у сваю чаргу, было абвешчана ваеннае становішча і каменданцкая гадзіна. 28 верасня Арменія забараніла выезд з краіны ўсім мужчынам мабілізацыйнага рэзерву старэйшыя за 18 гадоў. 29 верасня Савет Бяспекі ААН правёў экстраную сустрэчу па сітуацыі ў Нагорным Карабаху. На пачатаў кастрычніка Азербайджан пашырыў кантраляваную тэрыторыю, павялічыў колькасць кантраляваных населеных пунктаў у зоне канфлікту[11]. Таксама Міністэрства абароны Азербайджана прадэманстравала магчымасць паспяховага прымянення беспілотных лятальных апаратаў і кропкавых удараў для знішчэння сіл праціўніка[12][13].

Між іншым, у НКР былі пашкоджаныя школы, дамы і астатняя грамадзянская інфраструктура[14]. На азербайджанскай тэрыторыі, па стане на пачатак кастрычніка, было разбурана 427 дамоў, 66 грамадзянскіх аб’екта[15], уключаючы 11 школ[16]. 7-га кастрычніка ўпаўнаважаны па правах чалавека НКР Артак Бегларан заявіў, што ў сувязі з баявымі дзеяннямі ўнутры Карабаха ці далей, у Арменію, бегла прыкладна палова насельніцтва самаабвешчанай дзяржавы, гэта значыць каля 70 тысяч чалавек[17].

10 кастрычніка ў зоне канфлікту ў адпаведнасці з дамоўленасцю, дасягнутай кіраўнікамі МЗС Азербайджана і Арменіі ў Маскве пры пасярэдніцтве Расіі, уступіў у сілу рэжым спынення агню, абвешчаны ў гуманітарных мэтах для абмену ваеннапалоннымі і целамі загінуўшых[18]. Тым не меньш, нават пасля гэтага баі працягнуліся. Варагуючыя бакі нават абвінцавілі адзін аднаго ў артабсрэлах населенных пунктаў, такіх як азербайджанская Гянджа і сталіца самаабвешчанай НКР Сцепанакерт[19][20].

Увечары 17 кастрычніка бакі дамовіліся аб часовым гуманітарным перамір’і[21].

Паведамленні пра ўдзел трэціх сіл[правіць | правіць зыходнік]

Падчас канфлікту з’явіліся шэраг навінавых паведамленняў аб меркаваным удзеле іншых дзяржаў ці замежных наймітаў.

Турцыя і сірыйскія баевікі

Па паведамленні брытанскай газеты The Guardian, Турцыя вярбуе ў Сірыі баевікоў для ўдзелу ў канфлікце на баку Азербайджана. Са слоў асоб, якія назваліся сірыйскімі наймітамі, іх пачалі вербаваць за месяц да пачатку сутыкненняў. Карэспандэнт The Guardian паведамляе, што сем’ям дваіх сірыйскіх наймітаў, адпраўленых у Азербайджан, было паведамлена аб іх гібелі, усяго паведамляецца пра больш за 20 такіх выпадкаў. Некалькі крыніц у Сірыйскай нацыянальнай арміі, што фінансуюцца Турцыяй, а таксама назіральніка з Сірыйскай абсерваторыі па правах чалавека, кажуць, што першая партыя з 500 сірыйскіх баевікоў ужо прыбылі ў Азербайджан, у тым ліку два старэйшых камандзіра, аднак апошняе зацвярджэнне The Guardian не змагло праверыць[22]. На ўдзел сірыйскіх баевікоў на баку Турцыі паказваюць армянскія і расійскія крыніцы. Два сірыйскія паўстанцы заявілі агенцтву Reuters, што Анкара ў дапамогу Азербайджану адправіла сірыйскіх баевікоў. У інтэрв’ю выданню два баевіка з падтрымоўваных Турцыяй паўстанцкіх груп паўночнай Сірыі, якія кантралююцца Турцыяй, заявілі, што пры падтрымцы Анкары накіроўваюцца ў Азербайджан[23]. Арабская служба BBC паразмаўляла з сірыйцамі, якія назвалі сябе наймітам, што ваяваў на баку Азербайджана. З яго слоў у Азербайджан перад самым пачаткам вайны ў Карабаху былі перапраўленыя некалькі сотняў наймітаў з падкантрольных Турцыі сірыйскіх тэрыторый, і яны ўжо панеслі баявыя страты. Праверыць яго сцвярджэнні Бі-бі-сі пакуль не можа, але адзначае, што яго крыніцы і крыніцы некалькіх еўрапейскіх СМІ сцвярджаюць, што ў Карабах адправіліся баевікі з Ідліба, Афрына і іншых патраніруемых Турцыяй раёнаў на поўначы Сірыі. Гэтыя публікацыі заснаваныя на апавяданнях саміх меркаваных наймітаў: незалежных пацверджанняў гэтай інфармацыі пакуль няма. Крыніца турэцкай службы Бі-бі-сі ў фармаваннях «Сірыйскай нацыянальнай арміі» ў горадзе Джэраблус распавяла, што добраахвотнікамі ў Карабах запісаліся каля 1000 чалавек[24].

Аднак Азербайджана, Турцыі і сірыйскія ўзброеныя фармаванні адпрэчваюць гэтыя абвінавачванні.

Курдскія найміты

Анкара абвінавачвае Арменію ў прыцягненні курдскіх баевікоў з Рабочай партыі Курдыстана (РПК) для дапамогі ў навучанні армянскіх «баевікоў» у Нагорным Карабаху. Крыніцы турэцкіх спецслужбаў заявілі «Middle East Monitor», што каля 300 баевікоў, якія належаць да курдскіх груповак, былі перакінутыя Арменіяй з розных краін Блізкага Усходу і размешчаны ў Нагорным Карабаху, дзе яны пасля пачалі навучаць армянскіх апалчэнцаў баявым дзеянням і партызанскай тактыцы супраць азербайджанскіх сіл на працягу апошняга месяца або двух[25]. Вашынгтон Пост мяркуе такія абвінавачванні Анкары ў адрас Арменіі «сумнеўнымі»[26].

У сваю чаргу ў Міністэрстве абароны Азербайджана заяўляюць, што паводле звестак разведкі, сярод страт армянскага боку маецца вялікая колькасць армянскіх наймітаў з Сірыі і розных краін Блізкага Усходу[27].

Расія і Іран

Падчас канфлікту азербайджанскія і іранскія СМІ паведамлялі, што расійская зброя і вайсковая тэхніка перапраўляліся ў Арменію праз Іран[28]. 29 верасня МЗС Ірана абверг гэтыя сцвярджэнні[29]. На наступны дзень СМІ, звязаныя з урадам Азербайджана, апублікавалі відэазапіс, на якой, як паведамляецца, відаць, як перакідваюць ваенную тэхніку ў Арменію праз Іран[30][31][32]. Дэпутат парламента Азербайджана Сабір Рустамханлы заявіў, што Іран займаецца транспарціроўкай зброі з розных краін у Арменію[33]. Пасля ў парламенце Азербайджана Рустамханлы прапанаваў адкрыць пасольства Азербайджана ў Ізраілі[34]. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ірана Махмуд Ваезі ў тэлефоннай размове з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджана Шахіным Мустафаевым зняпраўдзіў гэтыя сцвярджэнні і заявіў, што яны былі накіраваныя на разбурэнне стасункаў паміж дзвюма краінамі[35]. Акрамя таго, іранскія дзяржаўныя СМІ заявілі, што грузавікі на відэазапісы, складаліся з грузавікоў КАМАЗ, якія ўрад Арменіі раней закупіў у Расіі[36].

ПВК «Вагнер»

Радыё «Радыё Свабода» ананімная крыніца паведаміла, што прадстаўнікі групы Вагнера ўжо знаходзяцца ў Карабаху і ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на баку армян, аднак радыёстанцыя адзначае, што ёй не ўдалося знайсці незалежнае пацверджанне гэтай інфармацыі. Бізнесмен Яўген Прыгожын, якога звязваюць з «ПВК Вагнера», заявіў што лічыць Нагорны Карабах азербайджанскай тэрыторыяй[37].

Міжнародная рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Урады Турцыі, Пакістана і Афганістана выказалі сваю падтрымку Азербайджану, усклаўшы віну на Арменію за парушэнне рэжыму спынення агню[38][39][40].

Кіпр асудзіў парушэнне рэжыму спынення агню Азербайджанам «і любыя эскалацыйныя дзеянні» уцягнутых бакоў або любое ўмяшанне трэціх бакоў», заклікаўшы вярнуцца да мірных перамоваў[41].

Прадстаўнікі некалькіх краін, у тым ліку Албаніі[42], Аргенціны[43], Канады[44], Францыі[45], Грузіі[46], Германіі[47], Грэцыі[48], Ірана[49], Польшчы[50], Румыніі[51][52], Расіі[53], ЗША[54] і Ватыкана[55] заклікалі да міру.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Азербайджан использовал РСЗО «Смерч» против Карабаха (руск.) . Праверана 28 верасня 2020.
  2. МО Армении: Противник утром применил тяжелую огнеметную систему «ТОС» (руск.) . Праверана 28 верасня 2020.
  3. As fighting rages, what is Azerbaijan's goal? | Eurasianet (англ.) .
  4. Дубнов, Аркадий. Карабах: вулкан проснулся (29 СЕНТЯБРЯ 2020).
  5. Всесоюзная перепись населения 1989 года.Распределение городского и сельского населения областей республик СССР по полу и национальности Демоскоп
  6. Алла Ярошинская Карабах: кровавый распад СССР продолжается (руск.) . Росбалт (4 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2016. Праверана 10 красавіка 2016.
  7. Карабахский конфликт: даты, события. Euronews (5 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 10 красавіка 2016.
  8. Что нужно знать о конфликте в Нагорном Карабахе (руск.) . Коммерсантъ (4 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 10 красавіка 2016.
  9. Fighting erupts between Armenia, Azerbaijan over disputed region. Al Jazeera (27 верасня 2020). Праверана 27 верасня 2020.
  10. Армения объявляет военное положение и мобилизацию в Нагорном Карабахе (англ.) . U.S. News & World Report (27 верасня 2020). Праверана 27 верасня 2020.
  11. Президент Нагорного Карабаха сообщил о потерях республики. — «Да, у нас есть потерянные позиции, в основном в направлении Талиша и на южном направлении, у нас есть десятки погибших»
  12. Уничтожены резервные силы противника – ВИДЕО.
  13. Баку заявил о разрушении большей части армянской военной инфраструктуры в Карабахе. — «Азербайджан в течение короткого времени с применением высоких технологий, беспилотников, точечными ударами выводит из строя созданную военную инфраструктурную базу»
  14. Karabakh woman, child killed in Azerbaijan's shelling
  15. Азербайджан назвал число погибших мирных жителей в ходе карабахского конфликта
  16. В результате обстрела ВС Армении разрушено 11 азербайджанских школ
  17. Война в Карабахе, день 11-й: у армян резко выросли потери (07.10.2020).
  18. В Карабахе началось перемирие. Стороны конфликта обвиняют друг друга в его нарушении // Русская служба Би-би-си, 10.10.2020
  19. Город Гянджа подвергается обстрелу с территории Армении
  20. В Нагорном Карабахе снова прогремели взрывы
  21. No:357/20, Azərbaycan Respublikasının Xarici İşlər Nazirliyinin Mətbuat xidməti idarəsinin məlumatı
  22. McKernan, B.. Syrian rebel fighters prepare to deploy to Azerbaijan in sign of Turkey’s ambition (28.09.2020).
  23. Reuters Staff Turkey deploying Syrian fighters to help ally Azerbaijan, two fighters say. reuters (28 верасня 2020). Праверана 30 верасня 2020.
  24. “Я не знал, что придется воевать”. Би-би-си нашла наемника из Сирии в Карабахе (30.09.2020).
  25. Turkey: Armenia transports hundreds of PKK militants to fight Azerbaijan , Middle East Monitor (September 30, 2020).
  26. Ishaan Tharoor. Turkey and Russia preside over a new age of mercenary wars (September 30, 2020).
  27. Вагиф Даргяхлы: В числе потерь врага — наемники армянского происхождения из Сирии и различных стран Ближнего Востока
  28. Iran denies allowing passage of weapons into Armenia after video emerges on social media (англ.) , bne IntelliNews (29 September 2020).
  29. Spokesman Denies Claim That Arms Transferred via Iran to Armenia (англ.) . Ministry of Foreign Affairs of the Islamic Republic of Iran (29 верасня 2020).
  30. Video footages spread regarding weapons and military equipment transport from Iran to Armenia - NEW FACTS - VIDEO (англ.)  (30 September 2020).
  31. Military supplies for Armenia being shipped through Iran [PHOTO/VIDEO ] (англ.) , AzerNews (30 September 2020).
  32. Military supplies for Armenia being shipped through Iran (PHOTO/VIDEO) (англ.) , Trend News Agency (30 September 2020).
  33. Deputat: "İran müxtəlif ölkələrdən gələn silah-sursatı Ermənistana daşımaqla məşğuldur" (азерб.) , Report Information Agency (30 September 2020).
  34. Opening Azerbaijani Embassy to Israel suggested in Azerbaijani Parliament (англ.)  (30 September 2020).
  35. شایعات مبنی بر کمک ایران به ارمنستان کاملا بی اساس است (перс.) , Islamic Republic of Iran Broadcasting (30 September 2020).
  36. انتقال کامیونهای روسی از خاک ایران! (перс.) , Islamic Republic of Iran Broadcasting (29 September 2020).
  37. "Россия ослабела из-за авантюр Путина". Поможет ли Москва Еревану? (руск.) . Radio Free Europe/Radio Liberty (1 октября 2020).
  38. Armenia and Azerbaijan erupt into fighting over disputed Nagorno-Karabakh , BBC News (27 September 2020).
  39. Pakistan expresses 'deep concern', assures support to Azerbaijan over Nagorno-Karabakh conflict (англ.) , The News International (27 September 2020). Праверана 27 верасня 2020.
  40. Действия Азербайджана по Карабаху поддержал Афганистан//Корреспондент.net, 28 сентября 2020
  41. Министерство внутренних дел, Республика Кипр (27 сентября 2020). [https: //www.pio.gov.cy/en/press-releases-article.html? id = 15921 Statement Министерства иностранных дел о ситуации в Нагорном Карабахе] (in en). Прэс-рэліз. Праверана 27 сентября 2020.
  42. 16 killed as fighting erupts between Armenia, Azerbaijan in disputed area , cbc.ca (27 September 2020). Праверана 27 верасня 2020.
  43. Preocupación argentina por los enfrentamientos entre Armenia y Azerbaiyán (ісп.) , cancilleria.gob.ar (27 September 2020). Праверана 28 верасня 2020.
  44. FP_Champagne Canada is very concerned by the violence along the Armenia-Azerbaijan border. We call for immediate cessation of hostilities, strict observance of ceasefire and the protection of civilians. We urge a fast return to negotiations under auspices of @OSCE (27 верасня 2020). Праверана 27 верасня 2020.
  45. France calls on Armenia, Azerbaijan to end hostilities (27 September 2020). Праверана 27 верасня 2020.
  46. Georgia concerned with resumption of hostilities between Armenia, Azerbaijan , Agenda.ge (27 September 2020). Праверана 27 верасня 2020.
  47. Armenia-Azerbaijan clashes: How the world reacted (англ.) .
  48. Greece calls on Armenia-Azerbaijan to stop military operations immediately (28 September 2020). Праверана 28 верасня 2020.
  49. Iran calls for immediate end to the conflict between Armenia, Azerbaijan – TV (27 September 2020). Праверана 27 верасня 2020.
  50. Polish MFA expresses deep concern with reported military clashes around Nagorno-Karabakh , en.trend.az (27 September 2020). Праверана 27 верасня 2020.
  51. Conflict militar între Armenia și Azerbaidjan în regiunea Nagorno-Karabah (рум.)  (27 September 2020).
  52. Grigoryan, Anna. Ռումինիան հայկական, ադրբեջանական կողմերին կոչ է անում վերսկսել քաղաքական երկխոսությունը (арм.)  (27 September 2020).
  53. Темникова, Ксения Россия призвала Ереван и Баку прекратить огонь в Нагорном Карабахе (27 верасня 2020).
  54. U.S. urges immediate halt to violence between Azerbaijan and Armenia (27 September 2020). Праверана 27 верасня 2020.
  55. Папа Римский призвал Армению и Азербайджан прекратить войну (руск.) . Московский комсомолец (27 верасня 2020). Праверана 27 верасня 2020.