Узброеныя сілы Вялікабрытаніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
British Armed Forces
Узброеныя сілы Вялікабрытаніі
MinistryofDefence.svg
Герб узброеных сіл Вялікабрытаніі
Краіна Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Вялікабрытаніі
Удзел у Першая сусветная вайна 1914—1918
Другая сусветная вайна 1939—1945
Фалклендская вайна 1982
Камандзіры
Дзеючы камандзір (начальнік штаба абароны), генерал сэр Дэвід Рычардс

Узброеныя сілы Вялікабрытаніі (англ.: The armed forces of the United Kingdom) складаюцца з Каралеўскага ваенна-марскога флота (Royal Navy), Брытанскай арміі (British Army) і Каралеўскіх ваенна-паветраных сіл (Royal Air Force). Узброеныя сілы цалкам прафесійныя і дабраахвотныя і налічваюць 435 тыс. чалавек у 2009 (198 тыс. рэгулярных войск, 195 тыс. рэгулярнага рэзерва, 42 тыс. дабраахвотнага рэзерва). Гэта адна з найвялікшых ваенных структур у Еўропе, 26-я ў свеце па колькасці ваеннаслужачых і 3-я (пасля ЗША і КНР) па аб'ёмах ваенных расходаў. Брытанскія ВМФ і ВПС буйнейшыя ў ЕС і 2-я ў НАТА.

Ядзерная зброя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікабрытанія — адна з пяці афіцыйна прызнаных (паводле Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі) ядзерных дзяржаў. Яе ядзерныя запасы верагодна ўключаюць 185 баегаловак. Гэта самыя малыя ядзерныя сілы з усіх пяці дзяржаў «ядзернага клуба» і складаюць менш 1 % ад іх агульнага арсенала. Такая колькасць адпавядае заяўленай мэце стратэгіі «мінімальнага стрымлівання».

Стратэгічныя ядзерныя сілы Вялікабрытаніі прадстаўлены толькі марскім кампанентам, што стала вынікам сфармуляванага ў пачатку 1990-х падыходу, згода з якім афіцыйны Лондан адмовіўся ад нестратэгічнай ядзернай зброі. Баегалоўкі размяшчаюцца на трохступенчатых цвёрдапаліўных ракетах «Трайдэнт ІІ» амерыканскай вытворчасці (вырабнік — «Локхід-Марцін»). Кожная з ракет можа несці да 12 баегаловак, на думку экспертаў (з разліку колькасці ракет і баегаловак) рэальна ўстанаўліваецца па 3-4.

Ракеты ставяцца на падводныя лодкі «Вэнгард» уласнай пабудовы (уведзеныя ў баявы састаў флота ў 1994—2001). Баегалоўкі таксама вырабляюцца самой Вялікабрытаніяй і падобныя на амерыканскую баегалоўку W-76. Такая баегалоўка мае магутнасць каля 100 кт. Залежнасць ад ЗША па пастаўках ракет вымушае Вялікабрытанію ўдзельнічаць у амерыканскіх ракетабудаўнічых праграмах і дабівацца ад ЗША гарантый, што мадэрнізаваныя ці новыя ракеты будуць сумяшчальныя з пускавой устаноўкай брытанскай падводнай лодкі.

Ракеты і баегалоўкі да іх захоўваюцца на Каралеўскім складзе ваенна-марскіх узбраенняў у Кулпарце, непадалёку ад базы каралеўскіх ВМС у Фаслейне (Шатландыя), якая з'яўляецца месцам базіравання падводных лодак з ядзернай зброяй. За распрацоўку і вытворчасць баегаловак адказвае Навукова-даследчы цэнтр ядзернай зброі ў Алдэрмастане і Бергфілдзе. У Бергфілдзе адбываецца канчатковая зборка ці дэмантаж баегаловак.

Парадак баявога дзяжурства падводных лодак устаноўлены ў 1998. На баявым дзяжурстве знаходзіцца адна лодка, якая нясе да 48 баегаловак; дзве другія — у пункце базіравання ці ў тэрытарыяльных водах і могуць быць разгорнутыя ў адносна кароткі тэрмін; яшчэ адна лодка знаходзіцца на рамонце і абслугоўванні ў Плімуце. Разглядаецца варыянт змяншэння колькасці падводных лодак з чатырох да трох.

Узброеныя сілы Вялікабрытаніі кіруюцца пяццю прынцыпамі ядзернага стрымлівання:

  1. Галоўная ўвага — прадухіленню ядзернага нападзення. Ядзерныя сілы прызначаны не для выкарыстання ва ўзброеных канфліктах, а для прадухілення «ядзернага шантажу» і актаў агрэсіі, якім нельга супрацьдзейнічаць іншымі сродкамі.
  2. Захаванне мінімальнага патэнцыялу, неабходнага для мэтаў ядзернага стрымлівання.
  3. Невызначэнне дакладных магчымасцей выкарстання ядзернай зброі (дэзінфармацыя патэнцыйнага праціўніка).
  4. Падтрыманне калектыўнай бяспекі ў рамках НАТА.
  5. Незалежнасць у прыняцці рашэння аб прымяненні зброі ад ЗША і Францыі.

Гл. таксама: Nuclear weapons and the United Kingdom

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]