Узброеныя сілы Кот-д’Івуара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Узброеныя Сілы Кот-д’Івуара
Coat of arms of Ivory Coast (2).svg
Эмблема ўзброеных сіл Кот-д’Iвуара
Гады існавання з 1960 года па цяперашнi час
Краіна Flag of Côte d'Ivoire.svg Кот-д’Івуар
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Кот-д’Івуара
Тып Узброеныя сілы
Колькасць 22 000
Удзел у
Камандзіры
Дзеючы камандзір Аласан Уатара
Вядомыя камандзіры Ларан Гбагбо, Роберт Геі

Узброеныя сілы Кот-д’Івуара, УС Кот-д’Івуара (фр.: Force Republicaines de Cote d'Ivoire) — ваенная арганізацыя Кот-д’Івуара, якая заклікана абараняць суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць краіны.

Узброеныя сілы Кот-д’Івуара камплектуюцца на прызыўной і кантрактнай аснове асобамі мужчынскага і жаночага полу прызыўнога ўзросту з 18 да 25 гадоў. Магчыма добраахвотнае праходжанне кантрактнай службы для былых баевікоў узросту ад 22 да 29 гадоў.

Агульная колькасць УС Кот-д’Івуара складае 22 000 чалавек. У рэзерве знаходзяцца 12 000. Таксама 20 000 чалавек служаць у падраздяленнях мiлiцыi МПА.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узброеныя сілы Кот-д’Івуара з'яўляюцца пераемнікам каланіяльных узброеных сіл Французскай Заходняй Афрыкі. У мірны перыяд у каланіяльнай арміі служыла каля 10 000 івуарыйцаў. Падчас Першай сусветнай колькасць івуарыйскіх сіл была павялічана да 20 000, ва Другой сусветнай — да 30 000.

7 жніўня 1960 года Кот-д’Івуар стаў незалежным . У красавіку 1961 года ўрад падпісаў пагадненне аб тэхнічным ваенным супрацоўніцтве з Францыяй, якое вымусіла апошняга аказаць дапамогу ў фарміраванні нацыянальнай арміі. Ён таксама санкцыянаваў пастаянную прысутнасць французскіх войскаў у краіне і абавязваў Францыю аказаць ваенную дапамогу ў выпадку знешняй агрэсіі або буйных ўнутраных беспарадкаў. Да канца 1962 года УС Кот-д’Івуара налічвалі 5000 салдат і афіцэраў. Большасць раней служылі ў розных французскіх каланіяльных падраздзяленнях. Тады на ўзбраенні знаходзілася вельмі састарэлая тэхніка, падораная Францыяй. Узброеныя сілы мелі два манаплана Max Holste Broussard, адзін грузавы самалёт Douglas DC-3, пятнаццаць браніраваных аўтамабіляў M8 Greyhound і падводную лодку класа SC-497. Была ўведзена воінская павіннасць, аднак вялікая колькасць добраахвотнікаў і нізкія працоўныя рэсурсы прывялі да таго, што яна ўжываецца толькі выбарачна.

З пачатку 70-х ва ўзброеных сілах намеціўся ўздым. Састарэлае ўзбраенне было заменена больш сучасным, у арміі з'явіліся танкі, павялічылася колькасць ваенных караблёў і наземнай тэхнікі, створаны артылерыйскія і супрацьпаветраныя падраздзялення. Таксама прыкметна ўзраслі выдаткі на абарону. Да канца 80-х колькасць узброеных сіл склала 14 920 чалавек.

У 1999 годзе генерал Роберт Геі здзейсніў пераварот. У краіне была ўсталяваная вайсковая дыктатура. Ваенныя пратрымаліся ва ўладзе ўсяго год.

У 2002 годзе пачынаецца грамадзянская вайна. Частка вайскоўцаў незадаволена ўрадам прымыкае да паўстанцкім сіл. Аднак большасць ваенных застаюцца лаяльнымі да ўлады. Падчас канфлікту ўзброеныя сілы атрымлівалі новае ўзбраенне, якія пастаўляліся з Усходняй Еўропы. Дзякуючы гэтаму, УС не толькі набываюць баявы вопыт, але і абнаўляюць свае ваенныя арсэналы.

У 2004 годзе, падчас бамбёжак пазіцый мяцежнікаў, ВПС Кот-д’Івуар па памылцы атакавалі французскія міратворчыя сілы. У выніку, паміж Францыяй і ўрадавай арміяй адбываецца кароткі канфлікт.

Падчас другой грамадзянскай вайны УС таксама знаходзіцца на баку ўрада.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

УС Кот-д’Івуара складаюцца з Нацыянальнай арміi, Нацыянальых ваенна-марскiх сiл, Ваенна-паветраных сіл, Прэзідэнцкай гвардыi i міліцэйскага падраздзялення «Маладыя патрыёты Абiджана» (МПА). Армія, паветраныя і марскія сілы з'яўляюцца асноўнымі відамі ўзброеных сілаў, а міліцыя МПА і прэзідэнцкая гвардыя — дапаможнымі

Узбраенне[правіць | правіць зыходнік]

Кот-д’Івуар закупляе ўзбраенне ў ЗША, Расiі, Румынiі, Францыі, Швецыi, Беларусі і Балгарыі. Узброеныя сілы маюць 15 танкаў (10 Т-55 і 5 AMX-13), каля 100 бронемашын рознага тыпу (13 БРДМ-2, 20 Panhard AML, 12 VAB, 13 БМП-1, 3 БМП-2, 5 БТР -80, 16 Panhard M3, 7 Panhard ERC, 8 МБТС «Кайман»[1] і інш.), 27 артылерыйскіх і зенітных установак (10 ЗУ-23/02, 6 БМ-21 «Град», 4 Bofors L/60, 3 ПМ-43), 2 транспартных самалётаў (1 Boeing 727, 1 Gulfstream IV), 1 штурмавік (Dornier Alpha Jet), 5 верталётаў (2 Alouette III, 1 AS365 Dauphin, 1 SA330 Puma, 1 AW139).

Воінскія званні[правіць | правіць зыходнік]

Будучы былой калоніяй Францыі, Кот-д'Івуар падзяляе структуру званняў, аналагічную структуры Францыі.

Сістэма воінскіх званняў Кот-д'Івуара
Сухапутныя войскі[2] Ваенна-марскiя сiлы[3] Ваенна-паветраных сілы[4]
Генерал арміі Адмірал Генерал паветранай арміі
Генерал корпуса Віцэ-адмірал крыла Генерал паветранага корпуса
Генерал дывізіі Віцэ-адмірал Генерал паветранай дывізіі
Генерал брыгады Контр-адмірал Генерал паветранай брыгады
Палкоўнік-маёр Штабс-капітан Палкоўнік-маёр
Палкоўнік Капітан судна Палкоўнік
Падпалкоўнік Капітан фрэгата Падпалкоўнік
Камандант Капітан карвета Камандант
Капітан Лейтэнант судна Капітан
Лейтэнант Лейтэнант 1 ранга Лейтэнант
Малодшы лейтэнант Лейтэнант 2 ранга Малодшы лейтэнант
Падафiцэр Мiчман Падафiцэр
Старшы прапаршчык Старшына Старшы прапаршчык
Старшы прапаршчык Старшы майстар Старшы прапаршчык
Прапаршчык Старшы майстар Прапаршчык
Старшы сяржант Майстар Старшы сяржант
Сяржант Малодшы майстар Сяржант
Старшы капрал Mайстар 1 ранга Старшы капрал
Капрал Кватэрмейстар 2 ранга Капрал
Радавы 1 ранга Кватэрмейстар 1 ранга Радавы 1 ранга
Радавы 2 ранга Матрос Радавы 2 ранга

Зноскі

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]