Узброеныя сілы СССР за мяжой
Узброеныя сілы СССР за мяжой — сукупнасць аператыўных і аператыўна-стратэгічных фарміраванняў, якія выконвалі службовыя і баявыя задачы, у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі і дамовамі, за межамі Савецкага Саюза: у Цэнтральнай Еўропе і на Балканах, у Паўднёва-Усходняй Азіі, на Афрыканскім кантыненце, на Аравійскім паўвостраве і на Блізкім Усходзе, у Карыбскім басейне і ў Паўднёвай Амерыцы, а таксама на некаторых астравах у Атлантычным, Індыйскім і Ціхім акіянах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прысутнасць савецкіх ваеннаслужачых у тых ці іншых краінах насіла альбо пастаянны характар (афіцэры, прапаршчыкі, мічманы і гэтак далей, якія раскватараваліся ў ваенных гарадках разам з сем’ямі), альбо ажыццяўлялася на камандзіровачнай аснове. Вельмі часта прысутнасць малых (у межах ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх тысяч чалавек) фарміраванняў савецкіх ваенных спецыялістаў у той ці іншай краіне не аддавалася агалосцы, альбо старанна хавалася ад праціўніка.
У розны час розныя кантынгенты Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флоту дыслакаваліся ў розных дзяржавах і рэгіёнах свету:
- Савецкія войскі ў Іране
- на тэрыторыі Нарвегіі;
- на тэрыторыі Фінляндыі, Поркала-Уд, Ханко;
- ва Усходняй Еўропе:
- Паўночная група войск на тэрыторыі Польскай Народнай Рэспублікі з 1945 па 1991;
- Цэнтральная група войск на тэрыторыі Аўстрыі, Венгрыі і Чэхаславакіі з 1945 па 1955, у Чэхаславакіі з 1968 па 1991;
- Група савецкіх войск у Германіі з 1945 па 1994;
- Паўднёвая група войск на тэрыторыі Балгарыі і Румыніі з 1945 па 1947, у Венгрыі з 1956 па 1991;
- Асобы корпус на тэрыторыі Венгрыі з 1955 па 1957;
- Асобная механізаваная армія на тэрыторыі Румыніі з 1947 па 1958.
- у прыбалтыйскіх рэспубліках СССР — Паўночна-Заходняя група войск з 15 лістапада 1991 года і да распаду СССР;
- у Афганістане:
- Абмежаваны кантынгент савецкіх войскаў у Афганістане з 1979 па 1989 г.;
- у Манголіі:
- Савецкія войскі ў Манголіі (аператыўна падпарадкоўваліся камандаванню Забва);
- у Кітаі:
- 39-я армія ў Кітаі з 1945 па 1953.
- на Кубе:
Пункты базавання і ваенна-марскія базы ВМФ СССР за мяжой:
- Албанія, Влёра (1955—1962)
- Куба, Сьенфуэгас (1962 — постсавецкі час)
- Польша, Свінавусце (1945—1991)
- ГДР, Ростак (1949—1990)
- Фінляндыя, Ханко (1940—1941) і Поркала-Уд (1944—1956)
- Кітай, Порт-Артур (1945—1955)
- В’етнам, Камрань (1979 — постсавецкі час)
- Сірыя, Тартус (1971 — постсавецкі час)
- Паўднёвы Емен, Сакотра (1972 — постсавецкі час)
- Самалі, Бербера (1964—1978)
- Эфіопія, Нокра (1977—1991)
- Егіпет, Порт-Саід (1967—1972)
- Лівія, Трыпалі (1977—2011)
- Туніс, Сфакс, Бізерта
- Інданезія, Сурабая (1962 — ?)
- Гвінея, Конакры
Авіяцыйныя базы ВМФ СССР[1]:
- Егіпет, аэродромы Каір, Асуан, Мерса-Матрух
- Эфіопія, аэродром Асмэра
- Самалі, Харгейса
- Паўднёвы Емен, аэродромы Адэн, Эль-Анад
- Куба, аэродром Гаваны
- Гвінея, Конакры
- Ангола, аэродром Луанды
- В’етнам, Камрань, Дананг
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Авиация ВМФ СССР после Второй мировой войны | Красные соколы нашей Родины . Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2018. Праверана 5 лютага 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ленский А. Г., Цыбин М. М. Советские Сухопутные войска в последний год Союза ССР. Справочник. - СПб.; В&К, 2001. - 294 с.
- Феськов В. И., Калашников К. А., Голиков В. И. Советская Армия в годы «холодной войны» (1945-1991). - Томск: Изд-во Том. ун-та, 2004. - 246 с.
- Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооруженные силы СССР после Второй мировой войны: от Красной армии к Советской (часть 1: Сухопутные войска)/ под науч. ред. В. И. Голикова. - Томск: Изд-во НТЛ, 2013. - 640 с.