Узброеныя сілы Украіны
| Узброеныя сілы Украіны | |
|---|---|
| Збройні сили України | |
| Сцяг узброеных сіл Украіны | |
| Дата заснавання | 1917 |
| У сучасным выглядзе з | 1991 |
| Падраздзяленні | |
| Штаб-кватэра | Кіеў, Саламянскі раён, Паветрафлоцкі праспект, д. 6 |
| Камандаванне | |
| Прэзідэнт Украіны Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны |
Уладзімір Зяленскі |
| Міністр абароны | Аляксей Рэзнікаў |
| Начальнік Генеральнага штаба | генерал-лейтэнант Сяргей Шаптала |
| Прызыўны ўзрост | 18-27 гадоў |
| Прызыў на воінскую службу |
12, 18 месяцаў |
| Свабоднае насельніцтва | 11 149 646 (2015), 16–49 гадоў чал. |
| Прыдатныя да воінскай службы | 6 970 035 (2015), узрост 15–49 гадоў чал. |
| Штогодна трапляюць у прызыўны ўзрост |
482 000 (2018) чал. |
| Занятыя ў войску | 255 000[1] (19-е месца) |
| Запас | 1000000 |
| Ваенізаваныя службы | Нацыянальная гвардыя Украіны (60 тыс.; 2015 г.) |
| Бюджэт | 323,13 млрд грыўняў (2022)[2] |
| Працэнт ВУП | 6 % (2022) |
| Унутраныя пастаўшчыкі |
«КБ Антонаў» «ХКБМ» «ХЗТМ» |
| Замежныя пастаўшчыкі |
«МіГ» «Сухі» |
| Дататковыя звесткі | |
| Гісторыя |
Удзел у канфліктах:
Міратворчыя аперацыі: Удзел у міратворчых аперацыях ААН:
Удзел у міратворчых аперацыях АБСЕ:
Удзел у аперацыях НАТА:
Удзел у аперацыях ЕС:
Гуманітарныя місіі: |
| Званні |
|
| Сайт | zsu.gov.ua (укр.) (англ.) |
Узброеныя сі́лы Украі́ны (УСУ) — ваеннае фарміраванне, на якое, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Украіны, ускладаюцца абарона Украіны, абарона яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці.
Узброеныя сілы Украіны забяспечваюць стрымліванне ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і адпор ёй, ахову паветранай прасторы дзяржавы і падводнай прасторы ў межах тэрытарыяльных водаў Украіны. Злучэнні, ваенныя часткі і падраздзяленні Узброеных сіл Украіны ў адпаведнасці з законам, у межах, вызначаных указамі Прэзідэнта Украіны (якія зацвярджаюцца Вярхоўнай Радай Украіны) могуць прыцягвацца да ажыццяўлення мераў прававога рэжыму ваеннага і надзвычайнага становішча, узмацнення аховы дзяржаўнай мяжы Украіны і выключнай (марской) эканамічнай зоны, кантынентальнага шэльфу Украіны і іх прававога афармлення, ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага тыпу, надаванне ваеннай дапамогі іншым дзяржавам, а таксама ўдзелу ў міжнародным ваенным супрацоўніцтве і міжнародных міратворчых аперацыях на падставе міжнародных дагавораў Украіны ў парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам Украіны.
4 кастрычніка 2018 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб унясенні змяненняў у статут Узброеных Сіл Украіны», якім было зацверджана новае прывітанне ва ўкраінскай арміі, прэзентаванае падчас параду на Дзень незалежнасці ў Кіеве: «Слава Україні!» — «Героям Слава!». Дакументам таксама былі ўнесены змены ў Статут УСУ, дзе слова «таварыш» замянілі на «пан» і «пані»[3].
Структура
Ваеннае кіраванне Узброенымі сіламі ажыццяўляе Генеральны штаб. Арганізацыйна Узброеныя сілы Украіны складаюцца з органаў ваеннага кіравання, аб’яднанняў; злучэнняў, ваенных частак, ваенных навучальных устаноў і іншых устаноў і арганізацый.
На сённяшні час да складу УС Украіны адносяцца:
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ Численность ВСУ достигла 255 тысяч человек//Корреспондент (руск.)
- ↑ Лебядзеў спадзяецца на павелічэнне фінансавання Мінабароны ў 2014 годзе(недаступная спасылка). РІА Навіны (17 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2014. Праверана 22 сакавіка 2014.
- ↑ Рада затвердила військове вітання «Слава Україні!»(недаступная спасылка) Радіо Свобода (укр.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Узброеныя сілы Украіны- Афіцыйны сайт Міністэрства абароны Украіны (укр.)