Узброеныя сілы Эстоніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Узброеныя сілы Эстоніі
Eesti Kaitsevägi
Kvyldlipp.jpg
Сцяг Узброеных сіл Эстоніі
Гады існавання 1918 - 1940
з 1991 года
Краіна Сцяг Эстоніі Эстонія
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Эстоніі
Уваходзіць у Сілы абароны Эстоніі
Тып Узброеныя сілы
Колькасць На службе: 6 400[1]
У рэзерве: 60 000[2]
Удзел у Вайна за незалежнасць Эстоніі 1918—1919
Вайна ў Афганістане
Вайна ў Іраку
Канфлікт у ЦАР
Камандзіры
Дзеючы камандзір Брыгадны генерал Рыха Тэрас[3]
Вядомыя камандзіры Генерал-лейтэнант Ёхан Лайданер

Узброеныя сілы Эстоніі (эст.: Eesti Kaitsevägi) — ваенная структура выканаўчай дзяржаўнай улады Эстоніі, якая падпарадкоўваецца Ураду Эстоніі і кіруецца Міністэрствам абароны. Разам з Саюзам абароны Эстоніі Армія ўваходзіць у склад Сіл абароны Эстоніі. Армія абароны Эстоніі пабудаваная паводле прынцыпу агульнай абароны з мэтай захавання суверэнітэту, абароны тэрыторыі краіны, тэрытарыяльных вод і паветранай прасторы, канстытуцыйнага парадку і грамадскай бяспекі.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць Арміі абароны Эстоніі ажыццяўляецца на прынцыпах грамадскага кантролю і адпавядае прынцыпам дэмакратычнай арганізацыі дзяржавы. Дэмакратычна абраныя і прызначаныя выканаўчыя органы прымаюць рашэнні што да выкарыстання Арміі абароны і вызначаюць адпаведныя мэты, выдзяляюць неабходныя рэсурсы і кантралююць стан выканання пастаўленых задач. Ажыццяўленне прынцыпаў грамадскага кантролю гарантуецца заканадаўствам і ўскладзенае на парламент, прэзідэнта Рэспублікі і ўрад. У ваенны час Вярхоўным галоўнакамандуючым з'яўляецца Прэзідэнт рэспублікі, а кіроўным органам — Нацыянальны савет абароны, у які ўваходзяць старшыня парламента, прэм'ер-міністр, камандуючы Арміі абароны, міністр абароны, міністр унутраных спраў і міністр замежных спраў.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Сухапутныя войскi[правіць | правіць зыходнік]

У складзе сухапутных сіл ёсць тры пяхотных батальёна. Два батальёна знаходзяцца ў падпарадкаванні паўночна-ўсходняга ваеннай акругі і дыслакуюцца паблізу дзяржаўнай мяжы з Расіяй. Акрамя iнснуе гвардзейскі батальён, які выконвае рэпрэзентатыўныя і пратакольныя функцыі. Галоўная задача гэтага батальёна у ваенны час — абарона сталіцы краiны[4]. Агульнымі задачамі для СВ з’яўляецца забеспячэнне пастаяннай боегатоўнасці на сушы, арганізацыя абароны жыццёва важных стратэгічных аб’ектаў, удзел у міжнародных місіях па падтрыманні мiру[5].

=== Ваенна-паветраныя сiлы Арганізацыйна ВПС Эстоніі складаюцца з:

  • Штаб ВПС[6]
  • Авіябаза[7]
  • Дывізіён паветранага назірання[8]

Колькасны склад на 2016 год: 250 чалавек. Налёт: 120 гадзін/год[9]. Ваенныя базы знаходзяцца ў Таліне і Эмары.

Ваенна-марскiя сiлы[правіць | правіць зыходнік]

Эстонскія ВМС нясуць адказнасць за ўсе марскія аперацыі ў тэрытарыяльных водах Эстоніі. Асноўнымі функцыямі ваенна-марскіх сіл з’яўляюцца падрыхтоўка і арганізацыя абароны тэрытарыяльных вод і берагавой лініі, забеспячэнне бяспекі марскога суднаходства, сувязі і марскіх перавозак у тэрытарыяльных водах і супрацоўніцтва, сумесна з ВМС НАТА і іншымі саюзнымi краінамі. У выпадку ўзнікнення крызіснай сітуацыі, флот павінен быць гатовы абараняць мора, партовыя раёны, марскія лініі сувязі і супрацоўнічаць з падраздзяленнямі кааліцыі. ВМС ўключае ў сябе патрульныя караблі, мінныя тральшчыкі, дапаможныя караблі і падраздзяленні берагавой аховы, неабходнай, каб пераканацца ў бяспецы марскіх паведамленняў. Цяперашняя структура ўключае ў сябе дывізіён мінных караблёў, які таксама ўключае ў сябе групу вадалазаў. Акрамя таго, існуюць ваенна-марская школа, ваенна-марская база і штаб, які знаходзіцца ў Таліне.[10].

Саюз абароны[правіць | правіць зыходнік]

Саюз абароны (Кайтселiйт) з’яўляецца добраахвотнай ваеннай арганізацыяй, якая падпарадкоўваецца Міністэрству абароны. Асноўнай мэтай Саюза абароны з‚яўляецца абарона незалежнасці і канстытуцыйнага парадку, у тым ліку ў выпадку ваеннай пагрозы, на аснове свабоднага волевыяўлення грамадзян.

«Саюз абароны» складаецца з 15 тэрытарыяльных падраздзяленняў, зоны адказнасці якіх у асноўным супадаюць з межамі акругаў Эстоніі. «Саюз абароны» налічвае больш за 13 000 членаў, а разам з афіляванымi арганізацыямі — больш чым 21 000 актывістаў. «Саюз абароны» прымае ўдзел у вучэннях эстонскай армii, акрамя таго, яго актывісты ўдзельнічаюць у забеспячэнні грамадскага парадку ў якасці добраахвотных памочнікаў паліцэйскіх, прымаюць удзел у тушэнні лясных пажараў і выконваюць некаторыя іншыя грамадскія функцыі.

«Саюз абароны» і звязаныя з ім арганізацыі падтрымліваюць адносіны з арганізацыямі-партнёрамі ў краінах Паўночнай Еўропы, ЗША і Вялiкабрытанiі. Актывісты «Саюзу» прымаюць удзел у «міжнародных аперацыях па падтрыманні міру»[11].

Берагавая ахова[правіць | правіць зыходнік]

Эстонская берагавая ахова адказная за ахову марской мяжы краіны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Сілы абароны Эстоніі