Узвод

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Узвод нямецкай арміі

Узвод — тактычнае падраздзяленне, што ўваходзіць у склад роты, батарэі. Асобныя ўзводы могуць утрымлівацца паводле самастойных штатаў у складзе частак, злучэнняў, упраўленняў, устаноў і інш. Узводная арганізацыя існуе ва усіх родах войскаў і спецыяльных войсках, а таксама ў частках і падраздзяленнях забяспечэння і абслугоўвання большасці ўзброеных сіл свету. Звычайна складаецца з 2—4 аддзяленняў (разлікаў, экіпажаў).

Існуюць узводы мотастралковыя, мотапяхотныя, пяхотныя, парашутна-дэсантныя, танкавыя, артылерыйскія, мінамётныя, процітанкавыя, разведвальныя, сапёрныя, сувязі, кіравання, каменданцкія, рэгуліравання, медыка-санітарныя, гаспадарчыя, забеспячэння, абслугоўвання і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.. С.128.