Украіна на конкурсе песні Еўрабачанне
| Украіна | |
|---|---|
| Вяшчальнік | UA: Перший СТБ |
| Адбор | Нацыянальны
2005–2007
2009–2023 Унутраны
2003–2004
2008 |
| Удзелы | |
| Удзелы | 17 (17 у фінале) |
| Першы выступ | 2003 |
| Найлепшы вынік | 1-е месца 2004; 2016; 2022 |
| Найгоршы вынік | 24-е месца 2017 |
| Спасылкі | |
Украіна прымае ўдзел у конкурсе песні «Еўрабачанне», пачынаючы з 2003 года.
У другі год свайго ўдзелу Украіна выйграла конкурс з песняй Русланы «Wild Dances». Другія месцы Украіне прынеслі ў 2007 і 2008 гадах Верка Сярдзючка з песняй «Dancing Lasha Tumbai» і Ані Лорак з песняй «Shady Lady» адпаведна. У 2011 годзе да тройкі лідараў наблізілася спявачка Міка Ньютон, заняўшы 4 месца. У 2013 годзе краіну прадставіла спявачка Злата Огневіч. Яна заняла 3 месца, саступіўшы Азербайджану і Даніі. У 2015 годзе краіна ўпершыню адмовілася ад удзелу ў конкурсе, паводле заявы Першага нацыянальнага канала Украіны — з-за нестабільнай фінансавай і палітычнай сітуацыі ў краіне[1]. У 2016 годзе Украіна вярнулася на конкурс і спявачка Джамала, якая прадстаўляла краіну, выйграла Еўрабачанне-2016. Упершыню за ўсю гісторыю яе ўдзелу нацыянальны адбор праводзілі тэлеканалы UA: Перший і СТБ праводзілі сумесна. У 2018 годзе UA: Перший і СТБ трансляцыю конкурсу ўпершыню правелі сумесна. У 2022 годзе гурт Kalush Orchestra здабыў трэцюю перамогу на Еўрабачанні для Украіны.
Гісторыя дэбюту на конкурсе
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню прыняць удзел у міжнародным конкурсе песні Еўрабачанне Украіна вырашыла ў сакавіку 2002 года[2]. Пра само Еўрабачанне і магчымы ўдзел у ім загаварылі ў канцы мая 2002 года, калі Нацыянальная тэлекампанія Украіны правяла трансляцыю конкурсу Еўрабачанне-2002[3]. Дэбют Украіны на конкурсе адбыўся ў 2003 годзе. Тагачасны музыкальны прадзюсар УТ-1 Алена Мазгавая высунула на конкурс свайго мужа Аляксандра Панамарова. За 50 тысяч долараў купляецца песня ў аўтара хіта «Diva», з якім на Еўрабачанні-1998 перамагла Дана Інтэрнэшнл. Але песня не выклікае такога фурору, у выніку 14 месца і 30 балаў.
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца
- Другое месца
- Трэцяе месца
- Апошняе месца
- Аўтаматычны праход у фінал
- Не прайшла ў фінал
- Не ўдзельнічала або была дыскваліфікавана
| Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Паўфінал | ||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Месца | Балы | Месца | Балы | |||||
| 2003 | Аляксандр Панамароў | Англійская | «Hasta la Vista, Baby» | «Бывай, дзетка» | 14 | 30 | ||
| 2004 | Руслана | Англійская, Украінская | «Wild Dances» | «Дзікія танцы» | 1 | 280 | 2 | 256 |
| 2005 | Ґринджоли | Украінская, Англійская, Руская | «Разом нас багато» | «Разам нас шмат» | 19 | 30 | ||
| 2006 | Ціна Караль | Англійская | «Show Me Your Love» | «Пакажы мне сваё каханне» | 7 | 145 | 7 | 146 |
| 2007 | Верка Сярдзючка | Нямецкая, Руская, Англійская, Украінская | «Dancing Lasha Tumbai» | «Танец Лаша Тумбай» | 2 | 235 | ||
| 2008 | Ані Лорак | Англійская | «Shady Lady» | «Загадкавая лэдзі» | 2 | 230 | 1 | 152 |
| 2009 | Святлана Лабада | Англійская | «Be My Valentine! (Anti-Crisis Girl)» | «Будзь маім Валянцінам (Антыкрызісная дзяўчына)» | 12 | 76 | 6 | 80 |
| 2010 | Alyosha | Англійская | «Sweet People» | «Дарагія людзі» | 10 | 108 | 7 | 77 |
| 2011 | Міка Ньютан | Англійская | «Angel» | «Анёл» | 4 | 159 | 6 | 81 |
| 2012 | Гайтана | Англійская | «Be My Guest» | «Будзь маім госцем» | 15 | 65 | 8 | 64 |
| 2013 | Злата Огневіч | Англійская | «Gravity» | «Прыцягненне» | 3 | 214 | 3 | 140 |
| 2014 | Марыя Ярамчук | Англійская | «Tick-Tock» | «Цік-так» | 6 | 113 | 5 | 118 |
| 2015 | Не прымала ўдзел | |||||||
| 2016 | Джамала | Англійская, Крымскататарская | «1944» | «1944» | 1 | 534 | 2 | 287 |
| 2017 | O.Torvald | Англійская | «Time» | «Час» | 24 | 36 | ||
| 2018 | Melovin | Англійская | «Under the Ladder» | «Пад лесвіцай» | 17 | 130 | 15 | 65 |
| 2019 | Не прымала ўдзел | |||||||
| 2020 | Go_A | Украінская | «Solovey» | «Салавей» | ||||
| 2021 | Go_A | Украінская | «SHUM» | «Шум» | 5 | 364 | 2 | 267 |
| 2022 | Kalush Orchestra | Украінская | «Stefania» | «Стэфанія» | 1 | 631 | 1 | 337 |
| 2023 | TVORCHI | Украінская, Англійская | «Heart of Steel» | «Сталёвае сэрца» | 6 | 243 | ||
| 2024 | Alyona Alyona і Jerry Heil | Украінская, Англійская | «Teresa & Maria» | «Тэрэза і Марыя» | 3 | 453 | ||
Украінскія выканаўцы як прадстаўнікі іншых краін
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Выканаўца | Краіна | Песня | Пераклад | Мова | Фінал | Паўфінал | ||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Месца | Балы | Месца | Балы | ||||||
| 2009 | Анастасія Прыходзька | «Мамо» | «Мама» | Руская, украінская | 11 | 91 | |||
| 2015 | Эдуард Раманюта | «I Want Your Love» | «Я хачу тваёй любові» | англійская | 11 | 41 | |||
| 2018 | ALEKSEEV | «Forever» | «Назаўжды» | англійская | 16 | 65 | |||
Зноскі
- ↑ Украина берёт тайм-аут в конкурсе Евровидение на год (руск.)(недаступная спасылка). Перший нацiональний (19 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2014. Праверана 19 верасня 2014.
- ↑ Радість!… Чия? За скільки? Архівавана 22 красавіка 2018.
- ↑ Украина впервые стала участником конкурса «Евровидение»