Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхата
Українська православна церква Київського патріархату

Уладзімірскі сабор у Кіеве — цэнтральны кафедеральны сабор УПЦ КП
Асноўная інфармацыя
Заснавальнікі Філарэт (Дзенісенка)
Аўтакефалія не прызнаная
Прызнанне аўтакефаліі 1992 (самаабвешчана)
Цэнтр Кіеў
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля Кіеў
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) Сцяг Украіны Украіна (аспрэчваецца)
Мова набажэнстваў украінская
Каляндар Юліянскі каляндар
Колькасць
Епархій 34
Навучальных устаноў 18
Манастыроў 63
Прыходаў 5363
Вернікаў 45,2% веруючых украінцаў[1][2]
Сайт https://www.cerkva.info/

Украінская праваслаўная царква Кіеўскага Патрыярхата — праваслаўная царква ва Украіне з рэзідэнцыяй прадстаяцеля ў Кіеве, якая існавала з чэрвеня 1992 г. да снежня 2018 г. Была самай вялікай хрысціянскай царквой краіны. Узначальваў яе патрыярх Кіеўскі і ўсяе Русі-Украіны. Апошні прадстаяцель — патрыярх Філарэт. Падзялялася на 34 епархіі, якія аб’ядноўвалі больш за 5 тысяч парафій. Цэнтральны кафедральны сабор — Уладзімірскі сабор у Кіеве. З’явілася ў выніку руху за незалежнасць украінскага праваслаўя ад Рускай праваслаўнай царквы. Створана ў чэрвені 1992 г. шляхам аб’яднання часткі Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату, якую ўзначальваў кіеўскі мітрапаліт Філарэт, і часткі Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Лічыла сябе правапераемніцай праваслаўнай Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага Патрыярхату. Па стане на 2018 г. была самай шматлікай ва Украіне праваслаўнай царквой, да якой адносілі сябе 45,2 % праваслаўных украінцаў[1][2], па колькасці прыходаў і святароў (па дадзеным Дзяржаўнага камітэта па справах нацыянальнасцей і рэлігій Украіны) — другая. Мела экзархаты за межамі Украіны — у Еўропе і Расіі, таксама вікарыят у ЗША і Канадзе. У перыяд з 1996 па 2013 гг. кананізавала 13 святых. 15 снежня 2018 г. іерархі, якія прымалі ўдзел у Аб’яднальным саборы, прынялі рашэнне аб самароспуску царквы ў сувязі з аб’яднаннем праваслаўных цэркваў ва Украіне і стварэннем Праваслаўнай Царквы Украіны.[3]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна праваслаўная царква на землях сучаснай Украіны ад часу хрышчэння Кіеўскай Русі была мітраполіяй Канстанцінопальскага Патрыярхату. У 1299 г. мітрапаліт Максім перанёс адміністацыйны цэнтр-рэзідэнцыю мітрапалітаў ва Уладзімір-на-Клязьме. З тых часоў і да 1461 г. мітрапаліты, якія жылі ва Уладзіміры, мелі тытул «Кіеўскія і ўсяе Русі». З 1352 г. кафедра мітрапаліта пераносіцца з Уладзіміра ў Маскву.

У 1448 г. ад Кіеўскай мітраполіі аддзялілася Маскоўская епархія. Толькі за 141 год (у 1589 г.) яна атрымала прызнанне Канстанцінопальскага Патрыярхату. Як сведчаць грэчаскія гісторыкі, у 1684 г. (у часы левабярэжнага гетмана Івана Самайловіча) Маскоўская патрыярхія звярнулася да Канстанцінопальскага патрыярха Якава з просьбай падпарадкаваць ёй Кіеўскую мітраполію (гэта значыць атрымаць права пасвячэння кіеўскіх мітрапалітаў), але атрымала рашучую адмову Канстанцінопаля. Гэта не перашкодзіла таемна высвеціць у Маскве ў сан кіеўскага мітрапаліта епіскапа Гедэона Святаполк-Чацвярцінскага.

У 1686 г. Канстанцінопальскі патрыярх Дыянісій пагадзіўся на падпарадкаванне Маскоўскай патрыярхіі праваслаўнай царквы на тэрыторыі Украіны, але ўжо праз год (у 1687 г.) менавіта за гэта ён быў асуджаны на Царгародскім Патрыяршым саборы і пазбаўлены сану, а падпарадкаванне прызнана актам хабарніцтва і адменена.

У 1689 г. была ўведзена забарона Кіева-Пячэрскай лаўры друкаваць любыя кнігі без дазволу Маскоўскага патрыярха. У наступным 1690 г. Маскоўскі сабор аддаў анафеме «кіеўскія новыя кнігі», гэта значыць кнігі Пятра Магілы, Кірыла Ставравецкага, Іанікія Галятоўскага, Лазара Барановіча, Антона Радзівілоўскага, Епіфана Славінецкага і інш., напісаныя тагачаснай украінскай літаратурнай мовай. У 1693 г. была ўведзена новая забарона Маскоўскага патрыярха на ўвоз у Маскву ўкраінскіх кніг. Улічваючы гістарычны ход падзей і становішча Украіны ў тыя часы, Украінская праваслаўная царква не змагла дабіцца адміністрацыйнай самастойнасці ад Рускай праваслаўнай царквы.

У 1924 г. быў прыняты дэкрэт (томас) Усяленскай Патрыярхіі, падпісаны патрыярхам Рыгорам VII і 12 мітрапалітамі аб некананічнасці перадачы Кіеўскай мітраполіі Маскве.

Вызначэннем Архірэйскага Сабора Рускай праваслаўнай царквы ад 25-27 кастрычнік 1990 г., у адказ на зварот украінскага епіскапату да Патрыярха Маскоўскага Алексія II і ўсяго епіскапату РПЦ, за Блажэннішага мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Філарэта (менавіта такі тытул быў нададзены Мітрапаліту Украіны ў 1990 г.), Украінскай Праваслаўнай Царкве была прадастаўлена незалежнасць і самастойнасць у кіраванні і правы шырокай аўтаноміі.

У 1992 г. мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Філарэта Архірэйскі сабор УПЦ (пры яго адсутнасці) адхіліў ад пасады і выбраў новага прадстаяцеля УПЦ МП Уладзіміра (Сабадана), які быў у той час мітрапалітам Растоўскім і Новачаркаскім. У 1997 г. па прадстаўленні епіскапату УПЦ МП Архірэйскі Сабор РПЦ выдаў «Акт аб адлучэнні ад царквы манаха Філарэта (Дзенісенка)» (сана мітрапаліта ён быў пазбаўлены ў 1992 г.) за «раскольніцкую дзейнасць».

Падчас афіцыйнай сустрэчы дэлегацыі Усяленскага Патрыярхату з Прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам 24 сакавіка 2005 г., кіраўнік дэлегацыі Усяленскага патрыярхату архіепіскап Усевалад (Майданскі) перадаў пасланне Патрыярха кіраўніцтву і народу Украіны, дзе адзначалася: «матчына Царква, Канстанцінопальскі Патрыярхат, лічыць, што яе дачка — Маскоўскі Патрыярхат — мае тую кананічную тэрыторыю, якая існавала ў ёй да 1686 г. Падпарадкаванне Кіеўскай мітраполіі Маскоўскай Царквы было ажыццёўлена Патрыярхам Дыянісіем без згоды і зацвярджэння Святым і Свяцейшым Сінодам вялікай Царквы Хрыстовай».

Епархіі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Київський патріархат — помісна українська православна церква». Історико-канонічна декларація. Київ: Видавничий відділ УПЦ КП. 2007. 168 стор. Наклад — 50 000 прим.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]