Украінскі хіп-хоп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Украінскі хіп-хоп, таксама вядомы як Укра-хоп ці Укр-хоп — частка украінскай музычнай сцэны. Ва Украіне з'явіўся ў другой палове 90-ых. Першапачынальнікі  — В. У. З. В.

Некаторыя украінскія групы, як напрыклад МІСТо 44, На Відміну Від, Вова зі Львова, ТНМК і інш. надаюць перавагу Украінскай мове, насуперак некаторым украінскім выканаўцам (пераважна з Усходніх рэгіёнаў) якія выконваюць частку трэкаў расійскай мовай.

Меладычнасць украінскай мовы і украінскія тэматычныя біты (часам з ужываннем украінскіх традыцыйных інструментаў) ствараюць добра ўспрымальны для вуха трэк. Да такіх мілагучаных хіп-хоп моў можна аднесці французскую, італьянскую і іспанскую. У цяперашні час большая частка украінскай рэп-сцены знаходзіцца у Андэграўндзе («у падполлі»).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Хіп-хоп культура ва ў Украіну прыйшла з ЗША. Уласны украінскі хіп-хоп згадвае трэцюю хвалю.

Першая хваля[правіць | правіць зыходнік]

Першая хваля пайшла ад В.У.З.В (Вхід у змінному взутті). Менавіта яны папулярызавалі хіп-хоп кірунак і прынеслі музыку ў масы. Аднак першая хваля апынулася хуткацечнай — мала хто з выканаўцаў дагэтуль працуе ў гэтай плыні. Ды і саміх імён было небагата. Найвядомейшыя  — Потап і UGO. Аднак уклад выканаўцаў тых часоў нельга адмаўляць ці забыць — яны прынеслі хіп-хоп ва ў Украіну.

Другая хваля[правіць | правіць зыходнік]

Другая хваля пачалася пад канец 90-х, на пачатку 2000-х і ахапіла ўжо большую геаграфію. На дадатак да ТНМК, фестываль Червона Рута адкрыў такія імёны як Тартак, Основний Показник і шмат інш. Пазней пра сябе на Хіп-Хоп мапе Украіны заяўляюць Харкаў (ХарківРапаСіті), Кіеў (КиївГеттоСіті), Львоў, Луцк, Данецк ды іншыя месцы. З'яўляюцца новыя каманды, адбываюцца фестывалі, культура развіваецца ў правільным русле. Паводле працягласці другая хваля з'яўляецца даўжэйшай. Яна характэрызуецца трыма этапамі — уздымам, пікам і затуханнем. Падчас этапу ўздыму адзначым не толькі колькасны, але і якасны склад росту, тобок, разам з павелічэннем колькасці калектываў, выконаўцаў і прыхільнікаў, расце іх узровень. Варта пазначыць, што ў той час ва Украіне сапраўды развівалася Хіп-Хоп культура агуламп, а не асобныя яе элементы. На піку другой хвалі Украіна выходзіть на міжнародную Хіп-Хоп арэну дзякуючы бі-боям (Soul B, Ruffneck Attack) райтэрам і эмсі (Інваліди Кунг-Фу, Шнель Шпрехен, У.еР.Асквад, СLС та ін.), адбываецца абмен досведам, шмат фестываляў, прычым не асобных, а такіх, што ўключалі ўсе элементы культуры. Але пасля піку заўжды настае спад. Спад другой хвалі характэрызуецца некалькімі тэндэнцыямі, што паўплывалі на наступнае развіццё Хіп-Хопу ва ў Украіне, а таксама на фармаванне трэцяй хвалі, у якой мы зараз уласна і знаходзімся.

Трэцяя хваля[правіць | правіць зыходнік]

Трэцяя хваля пачалася адносна нядаўна. Аднак дакладную дату выжначыць складана, хоць шмат людзей схіляюцца да даты выхаду альбому Гострослови ад луцкага гурта Лязо. Некаторыя прыхільнікі называюць яго адным з найпаспяховейшых у гісторыі украінскай індустрыі рэпу. У перыяд цяперашняй трэцяй хвалі паспелі з'явіцца вядомыя гурты і выканаўцы, напрыклад Німий ды ALCO Brothers. Сама трэцяя хваля — пачатак перакваліфікацыі украінскага рэпу менавіта на сваю сцэну. Калі да гэтага шмат выканаўцаў арыентаваліся на расійскую сцэну, то зараз праз палітычную сітуацыю багата рэпераў надаюць перавагу выступам у межах краіны.

Спаборніцтвы і рэп-батлы[правіць | правіць зыходнік]

Змаганні сярод рэпераў пачалі праводзіцца яшчэ з часоў першай хвалі. Свайго піку набылі ў часы другой хвалі (гэта тлумачыцца тым, што для многіх украінскі рэп быў чымсці новым, чымсці адметным ад таго ж амерыканскага альбо расійскага). Адзін з буйнейшых арганізатараў рэп-батлаў ва Украіне — партал ПідБіт. Праект пачынаўся ў якасці рэп-батлаў на адлегласці (у рэжиме онлайн). За ўвесь час провядзення такіх запісаў было запісана больш за 1,200 трэкаў. Пазней, калі праектам пачало цікавіцца ўсё больш і больш людзей, пачалася арганізацыя розных змаганняў для рэпераў з усёй Украіны. Батлы праходзяй як правіла ў Львове альбо Кіеве. Існуе некалькі меншых арганізатараў батлаў — заходнеўкраінскі WURB «UrbanLife» і львоўські Banderstadt Battle (VERSUS).

Студыі гуказапісу[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійных студый для запісу рэпу ва ў Украіне на жаль надзвычай мала. У большасці выпадкаў гэта ўласная студыя («на хаце»). Запіс рэпу выконваюць некалькі студый: Santander Records (Львоў), Tanto Sound records (Львоў), Magic Music records (Львоў), VAGON Records (Львоў), Rec Me studio (Кіеў).

Украінскія рэп-выканаўцы[правіць | правіць зыходнік]

На сённяшні дзень сітуацыя з украінскім рэпам склалася даволі сумная. Ні водная радыёстанцыя не транслюе украінскіх выканаўцаў рэпу, і толькі дзякуючы падтрымцы фанаў большасць гуртоў застаецца ў індустрыі. Нават не зважаючы на гэта за часы 1-3 хвалі была створана даволі вялікая колькасць гуртоў. Пераважна для выканаўцаў — гэта не асноўная крыніца прыбытку. Аснова украінскага рэпу — Захад.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]