Украінцы ў Славакіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Украінцы ў Славакіі
Колькасць 11 000[1]
0,2% ад насельніцтва Славакіі (2009)
Рассяленне Прэшаўскі край, Кошыцкі край
Іншыя папулярныя мовы зносін славацкая, украінская, руская
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) пераважна праваслаўе
Блізкія этнасы украінцы, украінцы ў Венгрыі

Украі́нцы ў Слава́кіі — невялікая, але заўважная этнічная група насельніцтва Славакіі. Украіна і Славакія маюць агульную граніцу, і ва ўсходняй Славакіі сярод Карпатаў захаваліся традыцыйныя ўкраінскія вёскі. Цэнтрам украінскай культуры ў Славакіі лічыцца горад Свіднік, дзе дзейнічае ўкраінскі музей[2].

Цікава, што хоць Украіна не мае агульнае мяжы з Чэхіяй, але ж там пражывае нашмат болей украінцаў, чымся ў Славакіі. Такі парадокс тлумачыцца нядаўнім міграцыйным уздымам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. From Josua Project (англ.). www.joshuaproject.net. Праверана 28 чэрвеня 2012.
  2. Government of Slovakia- website (English)