Українська правда
Выгляд
| Українська правда | |
|---|---|
| | |
| URL | pravda.com.ua |
| Камерцыйны | Так |
| Тып сайта | Інтэрнэт-газета |
| Рэгістрацыя | Ёсць |
| Мова(-ы) | Украінская, англійская і руская |
| Уладальнік | Алена Прытула |
| Аўтар | Георгій Гангадзэ |
| Галоўны рэдактар | Sevgil Musaieva[d] |
| Пачатак працы | 16 красавіка 2000 |
| Слоган | Заснаваная Георгіем Гангадзэ ў 2000 годзе |
| Рэйтынг Alexa | 15 (2014; ва Ўкраіне) |
«Украінская праўда» (УП; укр.: Українська правда) — Інтэрнэт-выданне Украіны, заснаванае ў дзень усеўкраінскага канстытуцыйнага рэферэндума 16 красавіка 2000 года. 16 верасня[1] начальнік дэпартамента знешняга назірання галоўнага кіраўніцтва МУС генерал-лейтэнант Аляксей Пукач[2] на загад міністра ўнутраных спраў Украіны Юрыя Краўчанкі[3] выкраў і 17 верасня задушыў першага рэдактара выдання Георгія Гангадзэ[4], які пісаў пра хабарніцтва ва ўрадзе. Новай рэдактаркай стала Алена Прытула. У выніку павышэння наведвальнасці ў ходзе Аранжавай рэвалюцыі да 2005 г. вэб-сайт выйшаў на самаакупнасць за кошт прыбытку ад рэкламы. На 2014 г. сярэдняя штодзённая наведвальнасць перавышала мільён чытачоў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ У Кіеве можа распачацца справа супраць экс-ахоўніка Кучмы. Радыё «Свабода». 23 чэрвеня 2011. Праверана 24 чэрвеня 2014.(недаступная спасылка)
- ↑ Юлія Цяльпук (31 жніўня 2011). Тайнае робіцца яўным. Белсат. Праверана 24 чэрвеня 2014.(недаступная спасылка)
- ↑ Названы замоўёца забойства Гангадзэ. Радыё «Свабода». 14 верасня 2010. Праверана 24 чэрвеня 2014.(недаступная спасылка)
- ↑ Газета «Rzeczpospolita» (30 студзеня 2013). Забойца Гангадзэ абвінавачвае Кучму. Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё. Праверана 24 чэрвеня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мабільны сайт (укр.)
- RSS-стужка (укр.)