Укрыжаванне з Бабруйшчыны
Выгляд
| | ||
| Невядомы майстар | ||
| Укрыжаванне з Бабруйшчыны. XVIII стагоддзе | ||
| Матэрыял | дрэва | |
|---|---|---|
| Тэхніка | Разьба па дрэве, паліхромія | |
| Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск | ||
| (інв. КП-17854, ДБС-467) | ||
Укрыжаванне з Бабруйшчыны — драўлянае скульптурнае ўкрыжаванне XVIII стагоддзя, створанае невядомым майстрам. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (інв. КП-17854, ДБС-467)[1].

Выяўлена ў вёсцы Бабруйшчына[2] Глыбоцкага раёна ў час 37-й экспедыцыі Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, якая праходзіла ў жніўні 1980 года па тэрыторыі Мінскай і Гродзенскай абласцей. Найбольш верагодна, што ўкрыжаванне паходзіць з мясцовага драўлянага касцёла Святога Антонія, які быў цалкам страчаны ў 2010-я гады[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Атрыбуцыя старажытнабеларускай скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: праблема паходжання музейных прадметаў Архівавана 7 верасня 2024. / Чавус Станіслаў // Аладовские чтения — 2021 : материалы Международной научно-практической конференции (Минск, 27 мая 2021 года) / [редколлегия: С. И. Анейко, С. А. Шукан, А. В. Янковская]. — Минск, 2021. — С. 238―251
- ↑ Ва ўліковай дакументацыі памылкова запісана, што твор вывезены з в. Бабрушына (рус. Бобрушино) Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Укрыжаванне з Бабруйшчыны