Уку Мазінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уку Мазінг
Uku Masing
Uku Masing.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Хуга Альберт Мазінг
Дата нараджэння: 11 жніўня 1909(1909-08-11)
Месца нараджэння: Сцяг Расійскай імперыі х. Ліпа Райкюльскай воласці (Хар'юскі павет Эстляндская губерня)
Дата смерці: 25 красавіка 1985(1985-04-25) (75 гадоў)
Месца смерці: Сцяг ЭССР Тарту
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці:
Мова твораў: эстонская
Узнагароды: Праведнік народаў свету
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

У́ку Ма́зінг (эст.: Uku Masing), пры нараджэнні Хуга Альберт Мазінг (эст.: Hugo Albert Masing; 11 жніўня 1909, хутар Ліпа Райкюльскай воласці, Хар'юскі павет Эстляндскай губерні, Расійская імперыя — 25 красавіка 1985, Тарту, Эстонская ССР) — эстонскі філосаф, перакладчык, тэолаг, фалькларыст, філолаг.

Пачынальнік эстонскай аналітычнай філасофіі. Пісаў таксама вершы, у асноўным на рэлігійныя тэмы. Быў прызнаным даследчыкам фальклору, пісаў для міжнароднага даведніку Энцыклапедыя казак. Лаўрэат узнагароды Праведнікі народаў свету інстытуту Яд Вашэм (1969) за ўратаванне яўрэяў падчас Халакосту ў Эстоніі, прафесар Тартускага ўніверсітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хуга Мазінг нарадзіўся 11 жніўня 1909 года на хутары Ліпа (цяпер вёска ў воласці Райкюла Раплаўскага павета Эстоніі) ў евангельскай сям'і. Паказаў выдатныя вынікі ў вывучэнні моў і да сканчэння сярэдняе школы размаўляў на чатырох мовах. У 1926 годзе пачаў вывучаць тэалогію ў Тартускім універсітэце. У 1930 скончыў універсітэт са ступенню магістра багаслоўя па Старым Запавеце і семіталогіі. Працягнуў навучанне ў Цюбінгене і Берліне.

З 1933 года пачаў выкладчыцкую практыку ў Тартускім універсітэце, выкладаў тэалогію і семіцкія мовы.

18 студзеня 1937 года змяніў уласнае імя Хуга Альберт на Уку. У 1939 годзе ажаніўся з Эхай Туулемаа.

У перыяд нямецкай акупацыі Эстоніі сям'я Мазінгаў хавала ва ўласнай хаце яўрэйскага студэнта Ісідара Левіна, будучага доктара філалагічных навук і прафесара фалькларыстыкі. За гэты ўчынак Уку і Эха Мазінгі былі ўганараваны званнем Праведнікаў народаў свету[1].

Пасля вайны савецкія ўлады зачынілі факультэт тэалогіі ў Тарту, і Уку Мазінг працаваў у розных месцах, перакладаў паэзію. Браў таксама ўдзел у расследаванні нацысцкіх злачынстваў, у прыватнасці, у канцлагеры Клоага.

Памёр 25 красавіка 1985 года ў Тарту.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Публікавацца з вершамі, перакладамі і эсэ пачаў падчас навучання ва ўніверсітэце.

У 1938 годзе далучыўся да ўплывовай суполкі эстонскіх паэтаў «Чараўнікі», заснаванай Антсам Орасам, куды ўваходзілі Хэйці Тальвік, Бэці Альвер, Паўль Війдынг, Бернард Кангра, Аўгуст Санг і Керсты Мерылаас.

Аўтар прац па фальклоры народаў свету. Большую частку напісаных за савецкім часам твораў распаўсюджваў самвыдатам.

Уку Мазінг валодаў 65 мовамі і перакладаў з 20 з іх, у прыватнасці з старажытнага іўрыту, санскрыту, грэчаскай, арабскай, шумерскай і іншых.

Ён напісаў столькі твораў, што нявыдадзеныя рукапісы ацэньваюцца ў 10 000 старонак. Вывучэннем, захаваннем і распаўсюджваннем яго даробку займаецца адмыслова створаная Калегія па спадчыне Уку Мазінга.

Зноскі

  1. Martin Gilbert. The Righteous: The Unsung Heroes of the Holocaust — Henry Holt and Company, 2003. — С. 31. — ISBN 9780805062601.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Халакост у Эстоніі