Уладзілен Аляксеевіч Сакалоў
Выгляд
| Уладзілен Аляксеевіч Сакалоў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 3 красавіка 1934 (91 год) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар |
|
| Месца працы | |
| Член у | |
Уладзілен Аляксеевіч Сакалоў (3 красавіка 1934, Варонеж) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1956 годзе. Аўтар шэрагу жылых і грамадскіх будынкаў, пабудаваных у Казахскай ССР, Украінскай ССР, РСФСР. З 1971 г. — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце, з 1972-га — начальнік аддзела экспертызы праектаў і каштарысаў, горадабудаўнічага савета з ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, з 1979-га — галоўны спецыяліст па архітэктуры аб’ёмных збудаванняў і добраўпарадкаванні ў Мінскпраекце, з 1983 года — намеснік начальніка майстэрні.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы ў вобласці тыпавога і эксперыментальнага праектавання жылых і грамадскіх будынкаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Соколов Владилен Алексеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Варонежы
- Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя