Уладзілен Лазаравіч Калер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзілен Лазаравіч Калер
Дата нараджэння 11 лістапада 1925(1925-11-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 2017(2017-09-11) (91 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, Акадэмія навук Таджыкістана, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Аркадзевіч Шлык
Узнагароды
медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За вызваленне Варшавы»

Уладзілен Лазаравіч Ка́лер[1] (11 лістапада 1925 — 11 верасня 2017) — вучоны ў галіне біяхіміі, доктар біялагічных навук (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Мсціслаў Калініскай акругі БССР (сучасны раённы цэнтр у Магілёўскай вобласці Беларусі) у сям’і агранома. Скончыў 9 класаў сярэдняй школы ў Мінску. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі быў эвакуіраваны ў Куйбышаўскую вобласць, у вёску Зуеўка. Працаваў у кузні, потым лабарантам на спіртавым заводзе ў сяле Новы Буян. Ва ўзросце 17 гадоў быў прызваны ў Чырвоную Армію. З 1943 года ўдзельнік абароны Смаленска, баявых дзеянняў на 1-м Беларускім фронце, вызвалення Варшавы і Любліна. Да 1950 года праходзіў службу на тэрыторыі Польшчы, у Прыбалтыйскай ваеннай акрузе. 5 сакавіка 1950 г. вярнуўся ў Мінск. У гэтым жа годзе паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1955 годзе і быў накіраваны Інстытут фізікі і матэматыкі Акадэміі навук БССР. Да красавіка 1957 года працаваў на Мінскім аўтарамонтным заводзе, потым — у лабараторыі фізікі ізатопаў Інстытута біялогіі АН БССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У. Л. Калеру належаць навуковыя працы па даследаваннях біясінтэзу і фотасінтэзу хларафілу з дапамогай матэматычнага мадэліравання біяхімічных і біяфізічных працэсаў у раслінах. З’яўляецца адным з аўтараў метада каагуляцыйнай ачысткі прамысловых сцёкаў. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 5 кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый[2].

Аўтар больш за 160 навуковых публікацый і манаграфій[2]. Сярод апублікаванага:

  • Авторегуляция образования хлорофилла в высших растениях. — Мн., 1976.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
  2. а б Калер Уладзілен Лазаравіч Архівавана 22 сакавіка 2019. // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]