Уладзімірская і Берасцейская епархія (уніяцкая)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рускай уніяцкай царквы ў 1772 годзе

Уладзімірская і Берасцейская епархія — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (епархія) уніяцкай царквы ў Рэчы Паспалітай.

Берасцейская частка епархіі ахоплівала тэрыторыю Берасцейскага павета і Падляшскага ваяводства (без паўночнай часткі).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створана ў выніку пераходу Уладзімірскай і Берасцейскай праваслаўнай епархіі ва ўніяцтва пасля Берасцейскай уніі 1596 года.

У XVIII стагоддзі ў епархіі існавала пасада берасцейскага епіскапа-суфрагана, які кіраваў паўночнай часткай епархіі. У 1722 годзе епархія ахоплівала тэрыторыю 30 тыс. км², налічвала 18 дэканатаў і 489 парафій. Берасцейскае суфраганнае епіскапства ў 1772 годзе налічвала 10 дэканатаў (Бельскі, Бяльскі, Берасцейскі, Драгічынскі, Камянецкі, Кобрынскі, Мельніцкі, Палескі, Пружанскі, Уладаускі), 268 парафій і 4 базыльянскія манастыры.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя епархіі была падзелена паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, а сама яна скасавана. У 1798 годзе Павел I аднавіў яе частку ў выглядзе Берасцейскай епархіі. У 1809 годзе з яе была вылучана частка дзеля стварэння Віленскай уніяцкай епархіі, а таксама далучана тэрыторыя былой Супраслеўскай уніяцкай епархіі ў выніку таго, што Беласточчына апынулася ў межах Расійскай імперыі. Пасля 1828 года Берасцейская ўніяцкая епархія была скасавана, а яе тэрыторыя ўвайшла ў Літоўскую ўніяцкую епархію.

Епіскапы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]