Уладзімірская і берасцейская епархія (уніяцкая)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рускай уніяцкай царквы ў 1772 годзе

Уладзімірская і берасцейская епархія (уніяцкая) – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (епархія) ўніяцкай царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Каралеўства Польскага ў час існавання Рэчы Паспалітай.

Берасцейская частка епархіі ахоплівала тэрыторыю Берасцейскага павета і Падляшскага ваяводства (без паўночнай часткі).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створана ў выніку пераводу Уладзімірскай і берасцейскай праваслаўнай епархіі ва ўніяцтва пасля Берасцейскай уніі 1596.

У 18 стагоддзі ў епархіі існавала пасада берасцейскага епіскапа-суфрагана, які кіраваў паўночнай часткай епархіі. У 1722 епархія ахоплівала тэрыторыю 30 тысячы км², налічвала 18 дэканатаў і 489 парафій. Берасцейскае суфраганнае епіскапства ў 1772 налічвала 10 дэканатаў (Бельскі, Бяльскі, Берасцейскі, Драгічынскі, Камянецкі, Кобрынскі, Мельніцкі, Палескі, Пружанскі, Уладаускі), 268 парафій і 4 базылянскія манастыры.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай 1795 тэрыторыя епархіі была падзелена паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, а сама яна скасавана. У 1798 Павел I аднавіў яе частку ў выглядзе Берасцейскай епархіі. У 1809 з яе была вылучана частка дзеля стварэння Віленскай уніяцкай епархіі, а таксама далучана тэрыторыя былой Супраслеўская ўніяцкая епархіі ў выніку таго, што Беласточчына апынулася ў межах Расійскай імперыі. Пасля 1828 Берасцейская ўніяцкая епархія была скасавана, а яе тэрыторыя ўвайшла ў Літоўскую ўніяцкую епархію

Епіскапы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]