Уладзімір-Станіслаў Аляксандравіч Чахоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір-Станіслаў Аляксандравіч Чахоўскі
Дата нараджэння 1858
Дата смерці невядома
Альма-матар
Commons-logo.svg Уладзімір-Станіслаў Аляксандравіч Чахоўскі на Вікісховішчы

Уладзімір-Станіслаў Аляксандравіч Чахоўскі (1858 —) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1858 годзе. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў Пінскім і Наўгародскім рэальных вучылішчах. У 1881 годзе паступіў у Інстытут грамадзянскіх інжынераў, адкуль выпушчаны ў 1886 годзе з правам на чын X класа[1].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля заканчэння адукацыі прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэта(руск.) бел. Міністэрства ўнутраных спраў з назначэннем на пасаду павятовага інжынера і архітэктара ў Цэханаўскі павет(руск.) бел. Плоцкай губерні(руск.) бел.[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Маючы ў сваім загадванні ўсе казённыя, гарадскія, гмінныя і царкоўныя шляхі зносін, У. Чахоўскі займаўся пераважна складаннем праектаў і каштарысаў на рамонт і перабудовы і вытворчасцю прац[1].

Асобныя працы[правіць | правіць зыходнік]

На працягу 1886-92 гадоў у Цэханаве(руск.) бел. і павеце(руск.) бел. ім пабудаваны:

  • Цэханава-Рацыёнжская(руск.) бел. шаша[1]
  • Мураваная званіца пры касцёле па гатовым праекце[1]
  • Два моста цераз р. Лыдыня(польск.) бел. і Соны(польск.) бел.[1]
  • Дом для настаяцеля рымска-каталіцкага прыхода ў в. Зялена Залескага павета[1]
  • Мураваны трохпавярховы дом сп. Астроўскага і Гершнеўскага[1]
  • Мураваны двухпавяроховы дом Герца[1]
  • Аднапавярховыя дамы[1]:
    • Бернацкага
    • Барачынскага
    • Хайноўскага
    • Куржэнцкага
    • Накроцкага
    • Дэмбскага і іншых
  • Складзены праект гарадской скатабойні з усімі найноўшымі прыстасаваннямі[1]

Зноскі