Уладзімір Іванавіч Адамушка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Іванавіч Адамушка
Дата нараджэння 1 студзеня 1952(1952-01-01) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера гісторыя
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна
Навуковы кіраўнік Давыд Барысавіч Мельцэр
Узнагароды і прэміі
Ордэн Дружбы народаў, Беларусь
Ордэн Францыска Скарыны

Уладзімір Іванавіч Адаму́шка (нар. 1 студзеня 1952, в. Падгайна, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі гісторык, дзяржаўны дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і сельскага настаўніка. Бацькі — маці Зінаіда Уладзіміраўна і бацька Іван Міхайлавіч, дарэчы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Вучыўся ў Цырынскай сярэдняй школе. Закончыўшы школу, паспрабаваў паступіць на гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аднак не змог. Уладзімір Іванавіч вярнуўся на малую радзіму і ўладкаваўся ў паляводчую брыгаду. У Беражна ў школе працаваў настаўнікам шырокага профілю: выкладаў фізічнае выхаванне, працоўнае навучанне і шэраг іншых прадметаў, пакуль не стаў студэнтам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Уладзімір Іванавіч выконваў абавязкі старасты курса, удзельнічаў у жыцці камсамола і ў дзейнасці студатрадаў. Пасля атрымання дыплома ў 1973 годзе служыў у Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння Узброеных сіл СССР (з 1973 па 1975).

У 1975—1988 гг. працаваў рэферэнтам у Бюро міжнароднага турызму «Спадарожнік», а затым і адказным сакратаром Камітэта моладзевых арганізацый БССР. Пазнаёміўся з выбітнымі асобамі — са старшынёй Дзяржаўнага савета ГДР Эганам Крэнцам, кіраўніком Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі Андрэем Артызавым і шматлікімі беларускімі і замежнымі навукоўцамі. У 1988 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Вклад молодежи Белорусской ССР в борьбу за мир и дружбу между народами (1976—1985 гг.)» (навуковы кіраўнік — Давыд Барысавіч Мельцэр). Пасля абароны дысертацыі працаваў старшым выкладчыкам кафедры сусветнай палітыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы.

У 1991 годзе паступіў на працу ў Дзяржаўны камітэт па архівах і справаводстве Беларусі, дзе з 1995 па 2001 гг. займаў пасаду намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэты прамежак часу выйшлі яго асабістыя і ў сааўтарстве з іншымі навукоўцамі кнігі «Помилуйте… Документы по репрессиям 1939—1941 гг. в Вилейской области» і «Палітычныя рэпрэсіі 20—50 гадоў на Беларусі», зборы дакументаў і матэрыялаў «Белорусские остарбайтеры» і «Нацистское золото» из Беларуси».

З 2002 года Уладзімір Адамушка працаваў у Міністэрстве юстыцыі Беларусі. У ліпені 20022006 гг. — старшыня Камітэта па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 2002 года — намеснік старшыні Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 2006 да снежня 2016 гг. — дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Свет пабачылі наступныя выданні: «Гербы и флаги», «Геральдычны вянок Віцебшчыны», «Лагерь смерти Тростенец», «Освобожденная Беларусь», «Хатынь. Трагедия и память», «Ты з Заходняй, Я з Усходняй нашай Беларусі…», «Чернобыльская катастрофа 1986—1991» і іншыя.

З’яўляецца прадстаўніком Урада Рэспублікі Беларусь у Папячыцельскім савеце Фонду ФРГ «Памяць, адказнасць і будучыня».

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе праблемы палітычных рэпрэсій 1920—1950-х гадоў на Беларусі і рэабілітацыі іх ахвяр, вывазу цывільнага насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію і яго рэпатрыяцыі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Сааўтар кніг «Сыны і пасынкі Беларусі» (1996), «Памілуйце…» (1992, з Н. Івановай), «Беларускія остарбайтэры» (кн. 1—3, 1996—1998) і іншых[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Дружбы народаў;
  • Ордэн Францыска Cкарыны;
  • 3 ганаровыя граматы Савета Міністраў РБ;
  • Нагрудны знак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За адзнаку» II ступені;
  • Нагрудны знак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За адзнаку» I ступені;
  • Нагрудны знак Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Ганаровы архівіст Беларусі»;
  • Нагрудны знак Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
  • Юбілейны медаль «У гонар 80-годдзю нацыянальнай акадэміі наук Беларусі»;
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі (2002).

Зноскі

  1. Адамушка Уладзімір Іванавіч //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 314.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]