Уладзімір Іванавіч Драздоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іванавіч Драздоў
Дата нараджэння 8 ліпеня 1937(1937-07-08) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Уладзімір Іванавіч Драздоў (нар. 8 ліпеня 1937, г. Бабруйск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1962 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у праектных арганізацыях Уладзівастока, Ташкента. З 1966 года працаваў у Магілёўграмадзянпраекце. У 19681975 гадах галоўны архітэктар Бабруйска. У 19751981 гадах намеснік генеральнага дырэктара ВА «Бабруйскдрэў». З 1981 года — галоўны архітэктар Ленінскага раёна Бабруйска.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Член КПСС з 1969 года. Пражывае ў г. Бабруйск.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы (у аўтарскім калектыве): 78-кватэрны жылы дом па вул. К. Лібкнехта (1969), забудова вул. Мінскай на ўчастку вул. Крылова — Кастрычніцкай (1968—1974), рэканструкцыя спальнага корпуса санаторыя імя Леніна (1971), прыбудова да гасцініцы «Бабруйск» у Бабруйску і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]