Перайсці да зместу

Уладзімір Іванавіч Куліковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іванавіч Куліковіч
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1967(1967-06-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 2026(2026-04-23) (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, педагог, выкладчык універсітэта, мовазнавец, рэдактар
Навуковая сфера Арфаграфія беларускай мовы, марфалогія мовы і выдавецкая справа
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
  • дацэнт[d]
Альма-матар

Уладзімір Іванавіч Куліковіч (10 чэрвеня 1967(1967-06-10), Ашмяны, Гродзенская вобласць[1]23 красавіка 2026(2026-04-23), Мінск)  — беларускі мовазнаўца і педагог. Кандыдат філалагічных навук (2001), дацэнт (2004). Галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» (2007—2009).

Нарадзіўся 10 чэрвеня 1967 года ў вёсцы Станцыя Ашмяны.

У 1984 годзе скончыў Дакурнішскую сярэднюю школу, у 1991 годзе — філалагічны факультэт БДУ, у 1994 годзе — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1991 па 1998 год працаваў выкладчыкам Мінскай сярэдняй спецыялізаванай школы пры БДУ (цяпер — Ліцэй БДУ), выкладчыкам кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ. З 1998 па 2007 год быў старшым выкладчыкам, пасля — дацэнтам гэтай кафедры. У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па лінгвістычных поглядах Уладзіміра Дубоўкі.

Са жніўня 2007 года і да восені 2009 года быў галоўным рэдактарам часопіса «Роднае слова». Пачынаючы з 1994 года ён быў адным са сталых аўтараў гэтага выдання, надрукаваўшы ў ім дзясяткі публікацый. Нават у 2026 годзе паспелі ўбачыць свет дзве публікацыі з яго аўтарскага цыкла «Міфы і рэальнасць беларускай арфаграфіі», што друкаваўся ўвесь мінулы год[2].

З 2009 года працаваў дацэнтам, загадчыкам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. З 2024 года дактарант кафедры беларускага мовазнаўства БДУ.

Быў аўтарам больш як 500 навуковых, навукова-папулярных і навукова-метадычных работ, у тым ліку дзвюх манаграфій, каля 50 вучэбна-метадычных дапаможнікаў для вучняў, настаўнікаў, студэнтаў, рэдакцыйна-выдавецкіх работнікаў.

Памёр 23 красавіка 2026 года ў Мінску. Пахаваны ў Ашмянскім раёне[2].

Выбраныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Адметнасці моўнай кампетэнцыі студэнцкай моладзі ў дачыненні да паняцця «арфаграфія» / У. І. Куліковіч // Роднае слова. — 2025. — № 1. — С. 49-52.
  • Арфаграфічныя правілы і моўныя тэндэнцыі ў дачыненні да новай запазычанай лексікі / У. І. Куліковіч // Роднае слова. — 2025. — № 7. — С. 53-57.
  • Асноўныя тыпалагічныя характарыстыкі хрэстаматый XXI ст. для вывучэння беларускага пісьма / У. І. Куліковіч // Журналістыка-2025: стан, праблемы і перспектывы : матэрыялы 27-й Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 14 лістап. 2025 г. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: А. В. Бяляеў (гал. рэд.) [i iнш.]. — Мінск : БДУ, 2025. — С. 390—394.
  • Асаблівасці мультымедыйных праектаў арфаграфічнай тэматыкі на сучасным этапе / У. І. Куліковіч // Труды БДТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. — 2024. — № 1 (279). — С. 45-51.
  • Праблемныя аспекты аўтаматычнага перакладу з рускай мовы на беларускую: парады рэдактару / У. І. Куліковіч // Слова ў кантэксце часу: матэрыялы 5-й Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 11 сак. 2024 г. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: А. В. Бяляеў (гал. рэд.) [i iнш.]. — Мінск : БДУ, 2024. — С. 159—164.
  • Рэлігійная лексіка ў «Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», як сведчанне поліканфесійнасці грамадства / У. І. Куліковіч // Беларуская думка. — 2021. — № 4. — С. 96-99.
  • Практыкум па беларускай арфаграфіі для рэдактараў : вучэбны дапаможнік / У. І. Куліковіч. — Мінск : РІВШ, 2021. — 292 с.
  1. 1 2 https://www.aversev.by/bel/izdatelstvo/avtory/kulikovich-vi/
  2. 1 2 На развітанне з Уладзімірам Куліковічам //Роднае слова. — 2026.— № 5. — С.47.