Уладзімір Іванавіч Поткін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іванавіч Поткін
Дата нараджэння 19 ліпеня 1953(1953-07-19) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец, хімік, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук[1] (1996)
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Іванавіч Поткін (нар. 19 ліпеня 1953, п. Чырвоныя Бакі, Горкаўская вобласць, Расія) — беларускі хімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), акадэмік НАН Беларусі (2021)[2]. Доктар хімічных навук (1996).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Горкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. М. І. Лабачэўскага (1975).

У 1978—1993 гадах малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, у 1993—2005 гадах намеснік дырэктара, адначасова з 2003 года загадчык аддзела арганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваў метады атрымання і правёў даследаванне хімічных уласцівасцяў нітрагалагенбутадыенаў, выявіў іх высокую рэакцыйную здольнасць у працэсах нуклеафільнага вінільнага замяшчэння, што адкрывае іх выкарыстанне ў арганічным сінтэзе. Прапанаваў спосабы селектыўнага замяшчэння нітрагрупы і атамаў галагена, якія дазваляюць паслядоўна ўводзіць у малекулу діена 1, 2, 3 і 4 розных астатку і атрымліваць поліфункцыянальныя злучэнні розных класаў. Распрацаваў метады атрымання розных гетэрацыклічных сістэм з адной і двума нітрагрупамі, а таксама кетагрупай у бакавым ланцугу і падыход да пабудовы цяжкадаступных бензазецінавых і бензазетавых сістэм. Выявіў рэакцыю нітразлученняў, якая прыводзіць да пабудовы ізатіазольнага цыклу. Атрымаў разнастайныя функцыянальныя вытворныя ізатіазолу, у тым ліку недаступны раней ізамер вядомых рострегулюючых прэпаратаў 4,5-діхлорізатіазол-3-карбонавую кіслату, якая валодае высокай песціцыднай актыўнасцю. Распрацаваў хімічныя і электрахімічныя метады сінтэзу замешчаных карбаранаў і металакарбаранаў. Сінтэзаваныя злучэння валодаюць комплексам карысных уласцівасцяў для выкарыстання ў якасці кампанентаў высокатрывалых каразійнастойкіх кампазіцыйных матэрыялаў, тонкаплёнкавых святлоадчувальных пакрыццяў, хімічных сродкаў аховы раслін, антысептыкаў. Шэраг атрыманых рэчываў праявіў высокую проціпухлінную актыўнасць, тіацыана- і галагензамяшчальных дікарбаніда-ундэкабараты перспектыўныя для бор-нейтраназахватной тэрапіі рака.

Аўтар больш за 190 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 13 вынаходак.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Полихлор-1,3-бутадиены. Минск: Навука i тэхнiка, 1991 (совм. с Р. В. Кабердиным).
  • Изотиазолы (1,2-тиазолы): синтез, свойства, применение (совм. с Р. В. Кабердиным) // Успехи химии. 2002. Т. 71. № 8.
  • Synthesis and structure of halogen derivatives of 9-dimethylsulfonium-7,8-dicarba-nido-undecaborane [9-Me2S-7,8-C2B9H11] (в соавт.) // J. Organometal. Chem. 2007. Vol. 692, № 23.
  • Аминовые соли органических кислот: (синтез, свойства, биологическая активность и применение). Нукус: Каракалпакстан, 2009. (в соавт.).
  • Синтез о(м)-карборансодержащих азометинов. Журнал общей химии. 2012. Т. 82, вып. 3. С. 420—423. (в соавт.).
  • Функционально замещенные производные ацетилена : синтез, структура, свойства и применение. Saarbrücken : LAP LAMBERT Acad. Publ., 2013. (совм. с Е. А. Дикусаром, А. П. Ювченко).
  • Синтез и структура комплексов хлорида и бромида меди (II) c 4,5-дихлоризотиазол-N-(2-гидроксиэтил)-3-карбоксамидом (в соавт.) // Доклады НАН Беларуси. 2016. Т. 60, № 3. С. 86-92. 8

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.
  • Кто есть кто в Республике Беларусь, 2009. — Минск, 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]