Перайсці да зместу

Уладзімір Іванавіч Стальмашонак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Стальмашонак
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Уладзімір Іванавіч Стальмашонак
Дата нараджэння 6 лютага 1928(1928-02-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 чэрвеня 2013(2013-06-07) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Уплыў на Адам Глобус
Партыя
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Народны мастак Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзі́мір Іва́навіч Стальмашо́нак (Сцельмашонак)[1] (6 лютага 1928, Мінск — 7 чэрвеня 2013, Мінск[2]) — беларускі мастак, педагог. Народны мастак БССР (1988), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1981).

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе (1957). У 1957—2000 выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Старшыня праўлення Саюза мастакоў Беларусі (1965—1968, 1987—1989).

Працаваў у галіне станковага жывапісу, манументальнага мастацтва, графікі, дэкаратыўна-афарміцельскага мастацтва. Партрэты жанр найбольш прыцягваў мастака. Аўтар партрэтаў Якуба Коласа, Рыгора Шырмы, Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Пятра Мсціслаўца, Ефрасінні Полацкай і інш. Зрабіў больш за дваццаць партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў, у тым ліку: «Творцы: Гётэ і Антоній Радзівіл», «Мацей Радзівіл», «Сафія Слуцкая (Сафія Юр’еўна Радзівіл)». У 1990-я гады пісаў карціны, прысвечаныя князям ВКЛ. Уражанні ад паездак выяўлены на карцінах «Стамбул. Порт», «Літва», «Літва. Ля кляштара», «Раніца ў Бухарэсце», «Лондан. Парламент» і інш. — гэта малюнкі, акварэлі, накіды, напісаныя за адзін сеанс. Асобныя карціны прысвечаны жонцы, сям’і і ўласным успамінам пра дзяцінства і прыемныя моманты жыцця («Успаміны», «Яўкінскія калядкі»). Работа «Вольга Мініч з вогненнай вёскі» стала галоўнай ілюстрацыяй да кнігі «Я з вогненнай вёскі». Незвычайна пабудаваная кампазіцыя карціны «Зона», прысвечанай Чарнобыльскай трагедыі: на фоне карты радыяцыйнага становішча чалавек, які, паводле слоў мастака, прайшоў вайну і перажыў жах катастрофы «мірнага атама».

Уладзімір Стальмашонак у Патсдаме для рэстарана «Мінск» зрабіў 16 вітражоў. У Мінску ім створаны вітраж для станцыі метро «Плошча Перамогі», мазаікі на станцыі «Маскоўская». 24 партрэты ганаровых грамадзян Беларусі пэндзля У. Стальмашонка знаходзяцца ў зале прыёмаў і пасяджэнняў Мінскай ратушы.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1989—1991 гадах[3].

Зноскі

  • Частнова Р. Уладзімір Стальмашонак. — Мн., 1983.
  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998: энцыкл. давед. — Мн., 1998. — С. 507.
  • Салавей Л. Ф. Стальмашонак (Сцельмашонак) Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 139. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Ермалюк Н. Той жыцця і волі варты, хто кожны дзень ідзе за іх на бой // «Звязда». № 124—125. 21 мая 2004.
  • Часнова Р. П. Стальмашо́нак Уладзімір Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 682—683. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.