Уладзімір Іванавіч Чаркасаў
Уладзімір Іванавіч Чаркасаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1918 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 22 кастрычніка 1943 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1938—1943 |
Званне | |
Бітвы/войны |
Баі на Халхін-Голе Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Уладзімір Іванавіч Чаркасаў (23 чэрвеня 1918, Уфа — 22 кастрычніка 1943) — камандзір кулямётнага разліку 188-га Аргунскага стралковага палка (106-я Забайкальская стралковая дывізія, 65-я армія, Цэнтральны фронт), Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Іванавіч Чаркасаў нарадзіўся 23 чэрвеня 1918 года ў горадзе Уфе, у сям'і рабочага. Рускі. Скончыў 7 класаў школы. Кандыдат у члены ВКП(б) з 1943 года.
Уладзімір Іванавіч працаваў токарам, брыгадзірам на машынабудаўнічым заводзе ў горадзе Рыбінску і Уфімскім маторабудаўнічым заводзе.
У шэрагі Чырвонай Арміі прызваны Уфімскім гарваенкаматам ў 1938 годзе. Удзельнік баёў на рацэ Халхін-Гол у 1939 годзе.
На фронце Вялікай Айчыннай вайны з 15 лютага 1943 года. Ваяваў на Цэнтральным фронце.
Служыў камандзірам кулямётнага разліку 188-га Аргунскага стралковага палка (106-я Забайкальская стралковая дывізія, 65-я армія, Цэнтральны фронт).
Загінуў 22 кастрычніка 1943 года, пахаваны ў вёсцы Чаплін Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Подзвіг
[правіць | правіць зыходнік]«Сяржант У. І. Чаркасаў са сваім разлікам станковага кулямёта 15 кастрычніка 1943 г. у ліку першых фарсіраваў р. Дняпро у раёне п. Лоеў (Гомельская вобласць) і замацаваўся на правым беразе ракі. Кулямётным агнём прыкрываў пераправу групы захопу і іншых падраздзяленняў. Пры гэтым адбіў 3 контратакі праціўніка, знішчыў 50 нямецкіх салдат і афіцэраў; 16 кастрычніка замяніў выбыўшага са строю камандзіра роты і кіраваў яе боем на плацдарме».
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 30 кастрычніка 1943 года.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У пасёлку Лоеў усталяваная мемарыяльная дошка ў гонар Героя.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (30.10.1943);
- ордэн Леніна (30.10.1943).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алёшкин А. М. Сердцем на амбразуру. — Иркутск, 1976. / стр. 305—306.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. / стр. 565.
- Славные сыны Башкирии. — Уфа, 1968, кн. 3. / стр. 432—436.
- В памяти народной. 2-е изд. — Киев, 1985. / стр. 353.
- Несокрушимые. — Уфа, 1985. / стр. 174—204.
- Славные сыны Башкирии. — Уфа, 1979, кн. 4. / стр. 31—34.
- Башкирская энциклопедия. Гл. ред. М. А. Ильгамов т. 7. Ф-Я. — Уфа: Башкирская энциклопедия, 2011. — 624 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Іванавіч Чаркасаў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 23 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ва Уфе
- Памерлі 22 кастрычніка
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Лоеўскім раёне
- Пахаваныя ў Лоеўскім раёне
- Асобы
- Сяржанты і старшыны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Удзельнікі баёў на Халхін-Голе