Уладзімір Іванавіч Шчарбін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іванавіч Шчарбін
Дата нараджэння 18 красавіка 1950(1950-04-18) (73 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Іванавіч Шчарбін (18 красавіка 1950, Чалябінск, РСФСР, СССР) — беларускі мастак, ганаровы жыхар Дзяржынска.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1969 годдзе закончыў Пензенскае педагагічнае вучылішча (мастак-графік), у 1977 годзе — Пензенскае мастацкае вучылішча, у 1983 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

У 1969—1971 гадах працаваў па камсамольскай пуцёўцы на будаўніцтве Волжскага аўтазавода ў Тальяці. Зараз працуе загадчыкам мастацкага аддзялення Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў.

Выстаўляцца пачаў з 1977 года. У 1995 годзе ў Дзяржынску адбылася персанальная выстаўка. Асноўныя творы ў галіне плаката. Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Член Міжнароднай асамблеі дзіцячай творчасці.

3 чэрвеня 2011 года за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё культуры ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны [1]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шчарбін Уладзімір Іванавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 615-616.