Уладзімір Ігаравіч Ігнацік
| | |
| Нарадзіўся |
14 ліпеня 1990[1] (36 гадоў) |
| Грамадзянства |
|
| Рэзідэнцыя | |
| Рост | 183 см |
| Вага | 82 кг |
| Прафесійная кар’ера | 2007—цяпер |
| Вядучая рука | правая (невядомы бэкхэнд) |
| Прызавыя грошы | $593,140 |
| Адзіночны разрад | |
| Вынікі (в/п) | 13-16 |
| Тытулы | 0 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 129 (19 чэрвеня 2017) |
| Цяперашні рэйтынг | 212 (23 ліпеня 2018) |
| Турніры серыі Вялікага шлема | |
| Аўстралія | 2 квал. раўнд (2017) |
| Францыя | 2 квал. раўнд (2008, 2014, 2017, 2018 ) |
| Уімблдан | 2 квал. раўнд (2011, 2014, 2016) |
| ЗША | 2 квал. раўнд (2010, 2015, 2017 ) |
| Парны разрад | |
| Вынікі (в/п) | 3-1 |
| Тытулы | 0 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 117 (19 лістапада 2012) |
| Цяперашні рэйтынг | 308 (30 студзеня 2017) |
| Апошняе абнаўленне: 6 жніўня 2018 | |
Уладзімір Ігаравіч Ігнацік (14 ліпеня 1990, Мінск, Беларусь) — беларускі прафесійны тэнісіст. У чэрвені 2007 года стаў лідарам юніёрскага сусветнага рэйтынгу пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Францыі 2007 сярод юніёраў і фіналу Уімблдану 2007 сярод юніёраў.
Выступае за зборную Беларусі на Кубку Дэвіса.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 годзе Уладзімір Ігнацік перамог на юнацкім адкрытым чэмпіянаце Францыі, што зрабіла яго 1-й ракеткай планеты сярод юнакоў (чэрвень 2007). У тым жа годзе Ігнацік стаў сярэбраным прызёрам Уімблданскага турніру і дайшоў да чвэрцьфіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША. 2007 год ён скончыў на 864-й пазіцыі ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў, у 2008 стаў 431-м.
У 2008 годзе Уладзімір Ігнацік выступіў за зборную Беларусі ў Кубку Дэвіса са зборнай Швейцарыі, саступіўшы ў абодвух матчах Станісласу Ваўрынку (1:3) і Іву Алегра (0:2). У наступным матчы, супраць Грузіі, Ігнацік атрымаў дзве перамогі над Лада Чыхладзэ (3:0) і Нодарам Ітанішвілі (1:0). У маі 2009 года ён саступіў гульцу Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі ў складзе зборнай, якая прайграла з выніковым лікам 0:5.
У чэрвені 2009 Уладзімір Ігнацік выйграў свой першы ф’ючэрс у Польшчы. Улетку ён набраў неблагую форму, дайшоўшы да фіналу яшчэ аднаго ф’ючэрсу ў Сербіі, пасля перамогшы ў польскім, турэцкім і іспанскім турнірах. Трапіўшы ў першую 300 рэйтынгу, Ігнацік паспрабаваў сябе ў чэленджэрах. У лістападзе 2009 ён двойчы выходзіў у чвэрцьфіналы турніраў у Джэрсі і Іакагаме, а ў канцы месяца перамог у Токіа. Год скончыў на 192-й пазіцыі.
У 2010 годзе Ігнацік дайшоў да фіналу аднаго з ф’ючэрсаў у Вялікабрытаніі, а ў 2011 перамог у чэленджэры ў Гуанчжоу.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзімір Ігаравіч Ігнацік- Профіль на сайце ATP тура (англ.)
- Профіль на сайце ITF (англ.)