Уладзімір Іосіфавіч Казлоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іосіфавіч Казлоўскі
Дата нараджэння 1 жніўня 1953(1953-08-01) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Іосіфавіч Казлоўскі (нар. 1 жніўня 1953, г. Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1996). Член Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў, Расійскага таварыства ўрачоў аднаўленчай медыцыны. Кіраўнік навуковай школы «Дыягностыка, тэрапія, прафілактыка захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1976), Беларускі навукова-даследчы інстытут кардыялогіі (ардынатура, 1982).

Працаваў у Арэхаўскай раённай бальніцы, Віцебская вобласць (1977—1979, урач-тэрапеўт, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення); Беларускім НДІ кардыялогіі (1980—1982, урач-ардынатар); санаторыі «Крыніца», пас. Ждановічы, Мінская вобласць (урач-тэрапеўт аддзялення рэабілітацыі хворых інфарктам міякарда); Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1987; факультэт удасканалення ўрачоў, кафедра тэрапіі, асістэнт; з 1996 — лячэбны факультэт, кафедра факультэцкай тэрапіі, в. а. загадчыка, з 2000 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэрапія; кардыялогія; медыцынская рэабілітацыя.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды: знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2001).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Казлоўскі Уладзімір Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 433. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Козловский Владимир Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 127.
  • Козловский Владимир Иосифович // Ученые Пинщины. — Минск, 2003. — С. 57—58.