Уладзімір Іванавіч Агіевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Агіевіч (паэт))
Уладзімір Іванавіч Агіевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 верасня 1910(1910-09-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 кастрычніка 1952(1952-10-02) (42 гады)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, перакладчык, паэт, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта, літаратар
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Уладзімір Іванавіч Агіевіч (26 верасня 1910, в. ПухавічыМазырскі павет, Мінская губерня — 2 кастрычніка 1952) — беларускі літаратурны крытык і літаратуразнаўца, паэт, перакладчык[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 верасня 1910 года ў в. Пухавічы Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер — Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці) ў сялянскай сям’і.

У 1929—1933 гадах працаваў настаўнікам у сельскай школе. Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1937)[1], у 1937—1939 гадах — выкладчык у Слуцкім педагагічным вучылішчы. Вучыўся ў аспірантуры пры АН БССР (1937—1941), выкладаў гісторыю беларускай літаратуры ў мінскіх ВНУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1], быў паранены. У 1943—1946 гадах — навуковы сакратар аддзялення грамадскіх навук АН БССР[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1946). Працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў Мінскім педагагічным інстытуце, літкансультантам у СП БССР, рэдактарам аддзела часопіса «Беларусь».

Памёр 2 кастрычніка 1952 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў вершамі ў 1928 годзе[1]. Як крытык выступаў з 1941 года. Вылучаюцца яго артыкулы пра творчасць Я. Купалы і Я. Коласа, пра пасляваенную беларускую паэзію[1]. Склаў падручнікі (разам з І. Кудраўцавым): «Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952), «Кніга для чытання ў 3 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952). Лепшыя крытычныя працы сабраны ў кнізе «Літаратура і жыццё» (1954)[1].

Пераклаў на беларускую мову аповесць М. Прыляжаевай[ru] «З табой таварышы» (1950).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]